У в.Карпанаўцы пражываў Гіль Іван Аляксандравіч. Напачатку вайны яму было толькі 20 год. Але і ў такім маладым узросце ён стаў аказваць супраціўленне фашыстам. Пачынаў з таго, што аказваў дапамогу акружэнцам. Забяспечваў іх ежай, адзеннем, дапамагаў укрывацца. Калі ў яго родных мясцінах пачаў утварацца партызанскі атрад, Іван стаў яго актыўным дзеячам. Але за гэта яму прыйшлося дорага заплаціць. З-за сына партызана была закатавана яго маці і родная сястра. Пасля вызвалення Беларусі застаўся адраджаць
народную гаспадарку. Працаваў на адным з прадпрыемстваў. Але ў хуткім часе пайшоў на фронт. Іван Аляксандравіч быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга за фарсіраванне Одэра ў якасці камандзіра ўзвода. Быў цяжка паранены, застаўся інвалідам, але не скарыўся, актыўна працаваў у калгасе за што і быў узнагароджаны медалем “Ветэран працы”.
У сувязі з хуткім ростам колькасці членаў атрада, партызанскі атрад імя Ленінскага камсамола быў рэарганізаваны ў брыгаду. Афіцыйна, 25 верасня 1943г узнікла брыгада імя Ленінскага камсамола. У яе склад стала ўваходзіць 3 атрады: імя Катоўскага (камандзір – А.Еўдакімаў, камісар – М.Міхалеў), імя А.Матросава (камандзір - А.Іваноў, камісар - Б.І.Гардзейчык), “За Савецкую Беларусь” (камандзір - В.Прымак, камісар – І.Р.Бубноў), і атрад імя Ванды Васілеўскай (кіраўнікі В.Альхімовіч, К.Марцынкевіч, А.Маркевіч), які быў створаны ў чэрвені 1944г. і, адпаведна, быў далучаны да брыгады. Камандзірам брыгады быў прызначаны А.В.Станкевіч, камісарам – Б.І.Гардзейчык, начальнікам штаба – Д.Т.Іонка.
Брыгада дыслацыравалася і вяла баявыя дзеянні галоўным чынам на тэрыторыі цяперашніх Шчучынскага, Гродзенскага, Воранаўскага, Мастоўскага раенаў БССР, а таксама Варэнскага раена ЛССР. Штаб брыгады знаходзіўся ў весцы Карпанаўцы ў студні. Ад хаты да калодзежа вяла прарытая траншэя, якая выходзіла ў калодзеж. Яду зрэдку прыносілі ў вядры і спускалі нібыта за вадой, а ў сцяне калодзежа была дошка, яе можна было адсоўваць і прымаць прынесенае. Можна прывесці дадзеныя аб дыверсійна-баявых дзеяннях па брыгадзе Ленінскага камсамола за 1942-1944гг.: пушчана пад адхон 40 варожых эшалонаў, узарвана 2 электрастанцыі, 9 смалакурных заводаў, 3 спіртзавода, 15 малаказборных пунктаў, спалена 5,5 тон бензіна, 2,8 тоны скіпідара, 1,2 тоны керасіна, 2937 тон збожжа, забіта і паранена 1049 немцаў, знішчана 101км сувязі, спалена 40 розных мастоў. Рэйкавую вайну партызаны брыгады вялі пераважна на ўчастках Парэчча - Марцыканцы і Марцыканцы – Араны, што на чыгунцы Гродна - Вільнюс. Летам 1944г. у брыгадзе налічвалася каля 700 байцоў і камандзіраў. На ўзбраенні брыгады была савецкая і трафейная зброя: вінтоўкі, аўтаматы, куляметы, гранаты. Асноўныя віды дзейнасці брыгады: знішчэнне невялікіх гарнізонаў праціўніка, засады, дыверсіі. Па ўспамінах І.П.Анапрыенка архівы брыгады часткова захаваліся, а частка была схавана начальнікам штаба брыгады Нагорным, якога забілі. Таму частку архіва не знайшлі. Пагэтаму дадзеныя аб дзейнасці партызан брыгады, іх дакладныя прозвішчы могуць мець недакладнасці.
Трэба адзначыць, што фашысты баяліся хадзіць па шасейным дарогам нават днем. Эшалоны па чыгунцы хадзілі можна сказаць “пяшком”. Падрыўнікі з кожным разам адыходзілі ўсе далей на захад, каб пусціць пад адхон варожы эшалон. Кіраваў групай падрыўнікоў Мішка-марак. Магчыма Валовік Міхаіл.Родам ен з Харкаўскай вобласці. Справа яшчэ ў тым, што партызаны часта звярталіся адзін да аднаго па мянушках. І ветэраны вайны маглі помніць толькі гэтыя мянушкі, што, безумоўна, ускладняе пошук і устанаўленне рэчаіснасці.
У перыяд вясення-палявой кампаніі 1944г. кіраўніцтва брыгады аказвала практычную дапамогу ў правядзенні паляўных работ. Было выдзелена 120 коней, 85 пудоў насеннага зерня. На палях з сялянамі таксама працавалі партызаны.
Загадам начальніка штаба Беларускага партызанскага руху брыгада была расфарміравана 3 жніўня 1944г. З моманту сустрэчы з часцямі Чырвонай арміі 12 ліпеня 1944г. партызаны грамілі разбітыя групы фашыстаў, якія выходзілі з акружэння. Асноўная частка партызан пайшла на фронт, частка засталася для ўзнаўлення савецкай улады ў раёне. Каля 150 чалавек з ліку партызан І.П.Анапрыенка з камісарам Л.Н.Пісаравым адвезлі ў Мінск па загаду Штаба партызанскага руху.
З рэарганізацыяй партызанскага атрада ў брыгаду быў створаны Васілішкаўскі РК КПБ, сакратаром якога стаў Патапаў А.А., а таксама падпольны РК ЛКСМБ, сакратаром якога быў абраны Тарасаў П.А.
Першым камісарам брыгады быў Патапаў Аляксей Аляксеевіч. Ён зусім ечакана аказаўся ў нашых краях. Незадоўга да пачатку вайны прыехаў у госці да бацькоў і сястры ў вёску Гібулічы Гродзенскага раёна. У іх і застала вайна. Эвакуіравацца не ўдалося, трапіў у акружэнне. Здолеў вырвацца. Пасяліўся на хутары Новішча, каля вескі Шчанец у свайго дальняга сваяка. Восенню 1941г., як адзначалася, ім была арганізавана падпольная група. Пасля смерці А.Станкевіча 15 лютага 1944г. А.Патапава назначылі камандзірам брыгады.