ЖукоўскіПетрВасільевіч нарадзіўся ў весцы Чудава Наўгародскай вобласці. Да вайны пражываў у Заходняй Беларусі. Веў рэвалюцыйную агітацыю, прапаганду сярод насельніцтва, распаўсюджваў лістоўкі. За што неаднаразова быў арыштованы польскімі ўладамі. Пасля ўз’яднання Беларусі працаваў у Астрыне старшыней Астрынскага сельпа. З мая 1942г. Петр з’яўляўся членам Баранавіцкага акружнога антыфашысцкага камітэта, быў упаўнаважаным па Васілішкаўскаму раену. У канцы мая 1942г. прыйшоў у партызанскі атрад імя Ленінскага камсамола. Выконваючы чарговае заданне, Жукоўскі з таварышамі нарваўся на засаду і загінуў у баі. Пахаваны ў брацкай магіле ў Астрыне.
Камсамольскае падполле расло і да зімы 1942г ў склад групы ўваходзіла 14 чалавек. У маі 1942г. камсамольцы ўліліся ў партызанскі атрад.
З рэарганізацыяй партызанскага атрада ў брыгаду быў створаны ў снежні 1943г. Васілішкаўскі РК КПБ, сакратаром якога быў А.А.Патапаў. А таксама быў створаны падпольны РК ЛКСМБ, сакратаром якога выбралі Тарасава Пятра Аляксандравіча.