Анапрыенка Іван Паўлавіч быў родам з Палтаўскай вобласці. Скончыў сямігодку, вычыўся ў тэхнікуме, паступіў вучыцца ў Сумскае артылерыйскае вучылішча, якое скончыў у пачатку верасня 1939г. Разам з артпалком аказаўся ў Літве. У пачатку ліпеня 1941г. быў узяты ў палон. У палоне знаходзіўся ў Прусіі. У канцы лета 1942г. з трэцяй спробы Анапрыенка ўдалося збегчы. На тэрыторыі Беларусі захварэў. Адзін селянін узяў беглага салдата ў дом падлячыцца. Праз тры тыдні ен быў схоплены солтысам і адпраўлены ў нямецкую камендатуру ў в.Каменка. Адтуль яго перавялі ў Гродна на прымусовыя работы ў дэпо. Вясной 1943г. сувязны Сямашка прывеў Івана Паўлавіча ў в.Пелеўцы, а затым звеў яго з партызанамі. У партызанах Анапрыенка пачынаў радавым куляметчыкам, затым камандзірам аддзялення падрыўнікоў. Даслужыўся да начальніка штаба атрада імя А.Матросава. У маі 1944г. быў прызначаны начальнікам штаба брыгады імя Ленінскага камсамола. Пасля вызвалення Шчучыншчыны працаваў сакратаром Васілішкаўскага райвыканкама. У лютым быў мабілізаваны у армію, з якой вярнуўся ў чэрвені 1946г. Пасля дэмабілізацыі працаваў ваенруком Астрынскай сярэдняй школы да 1951г.