Паўлюкевіч Міхаіл Трафімавіч
быў старшыней асобага аддзела брыгады імя Ленінскага камсамола. Ён прайшоў шлях ад бедняка-селяніна да намесніка старшыні райвыканкама. У гады акупацыі Заходняй Беларусі Польшчай быў у падпольнай камсамольскай арганізацыі, а пазней членам падпольнай камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Быў членам Астрынскага акружнога падпольнага камітэта КПЗБ. Неаднаразова накіроўваўся ў Вільнус і Беласток па нелегальную літаратуру камуністычнага напрамка. Таксама распаўсюджаў яе сярод насельніцтва.
Пасля 17 верасня 1939г. прымаў удзел у станаўленні Савецкай улады, працаваў начальнікам народнай міліцыі ў Астрыне. З пачатку вайны ўступае ў партызанскі атрад. Прайшоў Міхаіл Трафімавіч шлях ад радавога партызана да начальніка асобага адзела брыгады імя Ленінскага камсамола.
.
Адначасова з партызанскім рухам па ініцыятыве застаўшыхся камуністаў і камсамольцаў на тэрыторыі Шчучынскага раена было створана патрыятычнае падполле, якое аказвала неацанімую дапамогу партызанам. Падпольныя камсамольскія антыфашысцкія групы аб’ядноўвалі пераважна моладзь. Яны ўзніклі амаль адначасова з партызанскімі групамі ў Астрыне, вёсках Алішкаўцы, Нарашы, Філіпаўцы, Філявічы, Рыбакі і іншых. Усяго на тэрыторыі Шчучыншчыны было створана 7 падпольных камсамольскіх арганізацый, у склад якіх ўваходзіла 30 чалавек і 15 маладзежных антыфашысцкіх арганізацый, якія аб’ядноўвалі 65 маладых падпольшчыкаў.Усяго ж у брыгадзе было каля 200 камсамольцаў. Уступая ў рады камсамольцаў, маладыя патрыёты давалі клятву на вернасць Радзіме