Атрад імя Катоўскага ўзначальваў Еўдакімаў Іван Раманавіч. У пачатку свайго ваенаага шляху прайшоў праз турму, тры лагеры, два пабега. Пасля гэтага трапіў на тэрыторыю Радуньскага раёна, дзе з былымі членамі КПЗБ стаў ствараць пратызанскі атрад. На пачатак мая 1942г. іх была ўжо цэлая ўзброеная група з 30 чалавек.У наяўнасці былі тры ручных кулямета, шэсць аўтаматаў. Камандзірам выбралі Еўдакімава. І ўзяў ен сабе прозвішча”Саша”. За май-чэрвень былі разагнаны валасныя управы ў Радуньскім раене. Партызаны не давалі пакоя акупантам. За голаву “Сашы”немцы давалі 50 тысяч марак, а хто даставіць яго жывым – удабавак 30 гектараў зямлі. Але ахвотнікаў на такую ўзнагароду не знайшлося. Пасля вайныІван Раманавіч быў пакінуты для арганізацыі калгасаў на тэрыторыі Астрынскай зоны. Адзін час сам узначальваў калгас. Падчас калектывізацыі праз пяць год пасля вайны быў паранены.
Група партызан пад кіраўніцтвам Еўдакімава расла. Ужо да восені ў ей было 70 чалавек. А перад Новым годам стварылі паўнацэнны атрад. Назвалі яго іменем героя грамадзянскай вайны Катоўскага. Атрад дзейнічаў на тэрыторыі Радунскага і Васілішкаўскага раёнаў. На баявым ліку атрада 14 нямецкіх эшалонаў, прынята 8 баёў з польскімі нацыяналістамі, спалена 17 маёнткаў з нямецкім хлебам, спалены мост на р.Дзітва. Камісарам атрада быў М.В.Міхалеў. Начальнікам штаба атрада быў Яшын Мікалай Васільевіч. Нарадзіўся ён у 1915г., член ВЛКСМ з 1935г. У 1941г. скончыў Крамлёўскае пяхотнае вучылішча імя Вярхоўнага Савета РСФСР. Пасля вучылішча быў накіраваны ў г.Алітус. Пры прарыве з акружэння быў узяты ў палон, ажыццявіў пабег з канцлагера каля Кенігсберга. Са жніўня 1943г. па 13 ліпеня 1944г. знаходзіўся ў атрадзе.
Пад кіраўніцтвам”Сашы” атрад ужо ў складзе брыгады правеў 18 баеў з фашыстамі, 14 эшалонаў было пушчана пад адхон, узарвана 6 мастоў.
Немагчыма пералічыць усіх удзельнікаў партызанскага руху з-за адсутнасцю інфармацыі ў нас, складальнікаў працы, а таксама з-за адсутнасці звестак па прычыне іх знішчэння падчас баявых дзеянняў. Але тым не менш мы здолеем расказаць вам пра некаторых партызан, які пакінулі пасля сябе важны след.
Удзельнічаў у арганізацыі першых партызанскіх атрадаў і Яропкін Міхаіл Федаравіч. Вайна застала яго ў пагранічных вайсках. Выходзячы з акружэння, група Яропкіна прыйшла ў В.Карпанаўцы. У першай аперацыі, у якой удзельнічаў Яропкін, было спалена 22 маентка, у якіх знаходзіўся хлеб, падрыхтаваны для адпраўкі немцам на фронт. Усяго на асабістым ліку Міхаіла было 16 узарваных паяздоў. Быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і шматлікімі медалямі.
Яшчэ адным выдатным партызанам быў Вашкевіч Уладзімір Вікенц’евіч, 1916г. нараджэння родам з В.Кобраўцы. На пачатку нямецкай акупацыі перабраўся у Гродна. Увесь падтрымліваў сувязь з многімі партызанскімі атрадамі. Пасля выкрыцця яго падпольнай працы, перайшоў у партызанскі атрад імя А.Матросава. Удзельнічаў у многіх баях, выконваў розныя важныя даручэнні. Пад час выканання аднаго з такіх даручэнняў трапіў у засаду. Прыняў нераўны бой і апошняй куляй забіў сябе, каб не трапіць жывым у нямецкі палон.