Адна з першых падпольных камсамольскіх арганізацый узнікла па ініцыятыве Мікалая Слатвінскага летам 1941г. у Астрыне. Пасля ўз’яднання БССР ў 1939г. М.Слатвінскі прымае актыўны ўдзел у пераўтварэннях на тэрыторыі Астрыны. У 1940г. ён паступае вучыцца ў Гродзенскае педвучылішча, але закончыць яго не ўдалося з-за пачаўшайся вайны. Тым не менш аднолькава добра Мікалай, па ўспамінах маці валодаў польскай, беларускай, рускай і нямецкай мовамі. Ён вярнуўся дамоў з Гродна і ўключыўся ў барацьбу супраць нямецка–фашыстскіх захопнікаў. Мікалай піша і распаўсюджвае лістоўкі сярод насельніцтва, стварае падпольныя групы, арганізуе збор дружын, харчавання, адзення, перадае ўсе гэта ў партызанскі атрад. Мікалай наладжвае сувязь з многімі падпольнымі партыйнымі і камсамольскімі арганізацыямі, яго часта можна было бачыць у Азёрах, Дубінцы, Лакно, Філявічах, Нарашах.
У маі 1942г. Мікалая двойчы вызывалі ў гестапа, пасля чаго за ім устанавілі нагляд і прыказалі прыходзіць кожны дзень адзначацца. Мікалай аказаўся ў небяспечным становішчы, хутка яму ўручаць павестку аб вывазе ў Германію на катаржныя работы. Ён даехаў да мястэчка Азёры і пры дапамозе знаёмых таварышаў збег. Доўгі час хаваўся ў сваіх знаемых па вучобе ў вучылішчы. Праз некалькі дзен прыйшоў у партызанскі атрад, які ў той час знаходзіўся на тэрыторыі Нарашанскага сельсавета.У Астрыне гаспадарылі фашысты. У той час гітлераўцы святкавалі “перамогу”. Іх танкі занялі Мінск. Па радыё яны аб явілі, што ўзята Масква. Вось тады на адной з вуліц Астрына з явілася лістоўка. На лістку вучнёўскага сшытка роўным почыркам было напісана: “Таварышы! Не верце гітлераўскай брахні. Не бачыць ім Масквы, як сваіх вушэй. Нашы войскі вядуць цяжкія баі. Хутка настане час поўнага разгрому акупантаў. Верце ў нашу перамогу!» у нізе подпіс – “Мікалай”. Праз некалькі дзён лістоўкі з явіліся на ўсіх вуліцах пасёлка. У той час мала хто ведаў, што за кароткім подпісам “Мікалай” стаіць бясстрашны патрыёт Мікалай Слатвінскі. Гітлераўцы зразумелі, што ў Астрыне дзейнічае падпольная група. Асабліва гэта стала прыкметна, калі пачала знікаць зброя – аўтаматы, пісталеты, боепрыпасы. Акупанты сталі больш асцярожнымі, уважліва сачылі за кожным жыхаром.
А ў чэрвені 1942г Мікалай загінуў. Здарылася гэта так Восенню 1942г. фашысты ўзмацнілі барацьбу супраць партызан. Па рашэнню партызанскага штаба атрад быў разбіты на групы па 5-6 чалавек. Група ў якой знаходзіўся Слатвінскі, была ў лесе Бараніха, каля в. Шастакі. Мікалай, вярнуўшыся з задання, адпачываў у зямлянцы. Раптам ён убачыў нямецкія каскі. Гэта здраднік прывёў немцаў да партызанскай зямлянкі. Мікалай аддаў загад: “ К бою!” Але закончыліся патроны ў кулямёце. Не было ў жывых П.Жукоўскага, В.Крыўца. Заставалася адна граната. Граната паляцела ў немцаў, прагрымеў узрыў. У гэты час прагучала кулямётная чарга-і Мікалай упаў мертвым. Пахаваны Мікалай з сябрамі на Астрынскіх могілках, недалёка ад уваходу. За іх магілай пастаянна даглядаюць вучні Астрынскай сярэдняй школы імя А.С.Пашкевіч (Цёткі). Імёнамі Мікалая Слатвінскага і Пятра Жукоўскага названы вуліцы ў пасёлку.Загінуў юнак у 19-гадовым узросце. Пасмертна быў узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны 1 ступені. Імя Мікалая Слатвінскага носіць вуліца ў паселку, лепшыя піянерскія атрады Астрынскай і Шчучынскай былі названы ў яго гонар.
У створанае М.Слатвінскім камсамольскае падполле ўваходзілі Уладзімір Сакута, Петр Жукоўскі, Васіль Крывец, Мікалай Корпусаў, Дзмітрый Тарашчык. Падпольшчыкі збіралі зброю, боепрыпасы, выкрывалі нямецкую прапаганду, зрывалі мерапрыемствы акупантаў, ажыццяўлялі дыверсіі, па заданню партызан збіралі звесткі, выратоўвалі людзей ад вываза ў Германію. Камсамольцы-падпольшчыкі правялі аперацыю выкрадання радыепрыемніка з нямецкай камендатуры, якая размяшчалася ў цяперашнім будынку ВВК. Аперацыю вырашылі правесці днем, калі ўсе ішлі на абед, а камендатура ахоўвалася адным вартавым. Радыепрыемнік знаходзіўся каля адчыненага акна. Камсамольцы па вяроўцы падняліся на другі паверх і спусцілі радыепрыемнік. Камсамольцы ў наступным актыўна выкарыстоўвалі яго ў сваей дзейнасці. Яны слухалі Маскву і інфармавалі насельніцтва ў лістоўках аб становішчы на савецкім фронце.
Засяродзім увагу на жыццядзейнасці вышэйназваных камсамольцаў.