Семінар “Сучасныя падыходы да агранізацыі работы з дзецьмі па азнаямленню з мастацкай літаратурай"
Семінар “Сучасныя падыходы да агранізацыі работы з дзецьмі па азнаямленню з мастацкай літаратурай”
Мэта: актывізаваць веды выхавальнікаў дашкольнай адукацыі аб сучасных падыходах арганізацыі работы з дзецьмі па азнаямленню з мастацкай літаратурай.
Задачы:
сістэматызаваць веды аб формах, метадах, прыёмах работы з творамі мастацкай літаратуры;
пашырыць уяўленні аб формах арганізацыі дзяцей па азнаямленню з творамі мастацкай літаратуры.
1.Формы, метады і прыёмы работы з творамі мастацкай літаратуры.
У дашкольнай установе iснуюць розныя формы работы з кнiгай, якiя ўваходзяць у пэўныя блокi выхавання i навучання.
Першы блок - блок спецыяльна арганiзаванай сумеснай мастацка-мауленчай дзейнасцi педагога i дзяцей. Яна ўключае такую форму работы, як спецыяльныя заняткi па азнаямленнi з творамi мастацкай лiтаратуры i фальклору, сеансы актывiзуючых зносiн.
Другi блок- сумесная лiтаратурная дзейнасць выхавальнiка i дзецей. Яна ўваходзiць у перспектыўна-каляндарны план выхавальнiка i можа ўключаць гутаркi на тэмы мастацкiх твораў; разглядванне iлюстрацый i рэпрадукцый; праслухоўванне лепшых узораў слоўнага мастацтва ў грамзапiсе, прагляд дыяфiльмаў, лiтаратурных перадач па тэлебачаннi, правядзенне лiтаратурных ранішнікаў i вiктарын.
Трэцi блок - самастойная мастацка-маўленчая дзейнасць дзяцей. Яна накiравана на развiццё ix творчых здольнасцей. Тут вызначальнымi формамi работы з'яўляюцца лiтаратурны тэатр, тэатр лялек, тэатр ценяў, розныя вiды настольнага тэатра, беларуская батлейка, самастойнае саснаўленне цiкавых кнiжак, маляванне альбома ў адпаведнасцi са зместам мастацкага твора i iнш..
Для авалодвання дзецьмi мастацтвам успрымання лiтаратурных твораў i больш глыбокага спацiжэння ix зместу iснуе цэлы шэраг спосабаў узаемазвязанай дзейнасцi педагога i выхаванцаў, пры гэтым абавязкова ўлiчваецца ўзрост дзяцей, ix жыццёвы вопыт, жанр твора. Да гэтых спосабаў адносяцца: першапачатковая арыенціроўка ў эмацыянальна-вобразным змесце лiтаратурнага твора, цэласны i дыферэнцыраваны падыход да твора, самастойны пошук прыёмаў яго выразнага выканання, творчыя адносiны да лiтаратурных з'яў.
Першапачатковая арыенціроўка дзяцей у мастацкiм творы пачынаецца з падрыхтоўкі дашкольнікаў да больш усвядомленага ўспрымання слоўнага мастацтва.
Канкрэтныя мэты па падрыхтоўцы да ўспрымання твора можна вырашьщь з дапамогай такiх метадаў, як уводная гутарка, стварэнне гульнявых сiтуацый, назiраннi за прадметамi i з'явамi рэчаiснасцi, выкарыстанне нагляднасцi, якая мае разнастайныя формы: маўленчая (выразнае чытанне цi расказванне выхавальнiка), прадметная (аб'екты рэчаiснасцi, макеты, муляжы, цацкi), выяўленчая (карцiны, iлюстрацыi, фотаздымкi), дзейсная (дзеяннi дзяцей, якiя адпавядаюць вобразу, выяўленаму ў слове), аўдыёвiзуальныя вiды мастацтва.
Выбар прыёму падрыхтоўкi дзяцей да ўспрымання мастацкага твора залежыць ад наяўнасці ў дзяцей пэўнага вопыту, узроўня ix літаратурнай падрыхтоўкі, характару мастацкага твора.
Выкарыстанне прадметнай i выяўленчай нагляднасцi перад чытаннем мастацкага твора аказвае на дашкольнiка пэўнае эмацыянальнае уздзеянне. Так, азнаямленне з апавяданнем Я. Чарушына «Як конiк звяроў катаў» можна пачаць з разглядвання дзецьмi цацачнага драўлянага конiка. Перад чытаннем апавядання «Шумны лiстапад» У. Юрэвiча мэтазгодна разгля-дзець карцiну «Восеньскi дзень» (серыя «Поры года», аўтар В.1. Салаўёва). Выхавальнiк задае наступныя пытаннi: Як бы вы назвалi гэтую карцiну? Якая пара года на ёй адлюстравана? Чаму вы вырашылi, што на карцiне адлюстравана восень? Якiмi словамi можна расказаць пра восеньскi дзень? Як гэты дзень паказаны на карцiне? Якiя прыкметы восенi, што адлюстраваны на карцiне, вам падабаюцца болей?
Станоўчы ўплыў на падрыхтоўку да ўспрымання мастацкага твора аказваюць непасрэдныя назiраннi дзяцей над з'явамi, што адбываюцца ў жывой i нежывой прыродзе. Так, найбольш трываламу i эмацыянальнаму ўспрыманню апавядання «Бярозчыны валёнкi» У. Юрэвiча будуць спрыяць назiраннi за бярозкай падчас зiмовай прагулкi.
Глыбокую эмацыянальную накiраванасць дае папярэдняе праслухоўванне музычных твораў, якiя настройваюць дзiця на эстэтычна-эмацыянальны лад, асаблiва гэта адносiцца да мастацкiх твораў аб роднай прыродзе.
Цiкавасць да твора выклiкае ў дзяцей створаная выхавальнiкам займальная гульнявая сiтуацыя. Напрыклад, перад расказваннем казкi педагог прапаноўвае дзецям праглядзець драматызацыю ўрыўкаў з розных казак у выкананнi ix сяброў, якiя да гэтага спецыяльна рыхтавалiся. Сярод знаёмых дзецям урыўкаў ix увазе прапаноўваецца i той, якi яны бачаць упершыню. Незнаёмы ўрывак зацiкаўлiвае выхаванцаў, i яны жадаюць пачуць усю казку.
Уступная гутарка перад чытаннем звычайна накiравана на зварот дзiцяцi да свайго ўласнага вопыту. Яе тэмай могуць стаць папярэднiя назiраннi за рэчамi i з'явамi навакольнага асяроддзя. Пажадана, каб змест гутаркi быў накiраваны на пастаноўку праблемы, вырашэнне якой магчыма пры азнаямленнi з пэўным мастацкiм творам. Пастаноўка праблемных пытанняў спрыяе больш глыбокаму ўспрыманню мастацкага твора. Напрыклад, у старшай групе перад чытаннем твора «Зернетка i вецер» Л.Арабей, выхавальнiк можа запытацца ў дзяцей: «Якiм чынам зернетка ад дрэва, якое расце ў лесе, можа апынуцца за шмат кіламетраў ад таго месца, дзе яно нарадзiлася?»
3 мэтай зацiкавiць дзяцей, падрыхтаваць да ўспрымання тэксту, выкарыстоўваюцца i малыя фальклорныя жанры. Яны выклiкаюць у дзяцей станоўчы эмацыянальны водгук i адпаведны настрой. Так, чытанне твора В.Вiткi «Страшная казка» абудзiць у дзяцей жывую зацікаўленасць, калi спачатку папрасiць ix растлумачыць змест прыказкi «Баязлiваму страх вочы коле».
Старэйшым дашкольнiкам можна перад чытаннем паказаць iлюстраваную кнiжку, а потым пазнаёмщь ix з яе зместам.
Перад чытаннем пажадана растлумачыць дзецям незразумелыя словы. Напрыклад, перад расказваннем казкi «Каза-манюка» выхавальнiк паведамляе: «Я раскажу вам казку пра казу, якая ўвесь час хлусiла, манiла, таму i празвалi яе - каза-манюка». Аднак трэба памятаць, што залiшняе тлумачэнне слоў можа перашкаджаць успрыманню тэксту. У якасцi прыёмаў тлумачэння незразумелых слоў часта выкарыстоўваюцца такiя, як паказ прадмета, з'явы або дзеяння ў натуральных умовах; паказ карцiны, малюнка; падбор сiнонiмаў i антонімаў; замена слова апiсальным абаротам; пытанне да дзяцей пра значэнне слова.
Арыенцiроўку дзяцей у мастацкiм змесце твораў забяспечвае ix выразнае чытанне або расказванне выхавальнiкам. Падрыхтоўка педагога да чытання мастацкага твора ўголас складаецца са звычайнай рабочай разбiўкi тэксту, вызначэння iнтанацыйнай выразнасцi. Расказваючы лiтаратурны твор, неабходна ўмела выкарыстоўваць магчымасцi свайго голасу, пазбягаць раўнамерных націскаў. Расказванне казкi можа ўвогуле насiць свабодны характар, але яно не выключае добрых ведаў на памяць i абавязковага выкарыстання тыповых казачных формаў: зачыну, паўтораў, канца.
Чытаць цi расказваць лiтаратурны твор трэба павольна, не спяшаючыся, каб дзецi мелi магчымасць найбольш дасканала асэнсаваць яго змест, адчуць хараство мовы, якою ён напiсаны.
Актыўнаму ўспрыманню дзецьмi лiтаратурнага твора садзейнiчаюць такiя метады, як гутарка пасля чытання, паўторнае чытанне, iмiтацыя, мадэлiраванне i iнш.
Гутарка можа праводзiцца ва ўcix узроставых гpyпax. Выхавальнiк распрацоўвае ход гутаркi ў адпаведнасцi з яе зместам, прадумвае тыя пытаннi, якiя неабходна задаць дзецям, актыўна кiруе гутаркай.
Педагог у працэсе зносiн не дае гатовай iнфармацыi, ён толькi дапамагае працэсу пошуку адказаў, пашырае свабоду творчай думкi дзяцей.
Па сваёй накiраванасцi пытаннi для аналiзу мастацкага твора падзелены на групы:
1. Пытаннi, накiраваныя на выяўленне асноўнага сэнсу твора. У працэсе гутаркi пра мастацкi твор важна дапамагчы дзiцяцi асэнсаваць i ўсвядомiць не толькi ўзаемасувязь i развiццё яго сюжэтных лiнiй, але i той глыбiнны сутнасны жыццёвы сэнс, якi закладзены ў яго аўтарам, ацчуць жыццё герояў, пранікнуцца ix перажываннямi. Напрыклад: Пра што гэтае апавяданне (казка)? Якая галоўная падзея апавядання (казкi)?
2. Пытаннi на ўзнаўленне зместу твора. Напрыклад, пасля расказвання казкi «Муха-пяюха» у дзяцей пытаюцца: Куды сабралася Муха-пяюха? Каго яна першага сустрэла на дарозе? Каго яна сустрэла потым? Гэтыя пытаннi даюць магчымасць дзецям успомнiць падзеi, якiя адбывалiся ў творы, ix паслядоўнасць; ва ўяўленнях дашкольнiкаў паўстаюць маляўнiчыя вобразы дзеючых асоб, што дапамагае iм лягчэй запомнiць змест казкi.
3. Пытаннi, якiя звязаны з вобразам героя:
- пытаннi, якiя дазваляюць даведацца пра эмацыянальныя адносiны да героя. Да такiх пытанняў можна аднесцi напрыклад, наступныя: Што табе падабаецца цi, наадварот, не падабаецца ў героi? Яго паводзінах? Табе падабаецца, як ён ставiцца да людзей? Чым выклiканы твае адносiны да героя? Што б змянiлася, калi б герой твора хадзiў у нашу групу?;
- пытаннi, якiя звяртаюць увагу на матывы ўчынкаў. Напрыклад: Як ты думаеш, цi правiльна паводзiў сябе герой? Чаму ён пacтyпiў менавiта так, а не iнакш? Як бы ты зрабiў, калi б апынуўся на яго месцы? Гэтыя пытаннi застаўляюць дзяцей разважаць аб прычынах учынкаў, заўважаць заканамернасць падзей;
- пытаннi, якiя дазваляюць зразумець настрой героя, яго эмацыянальны стан. Да ix можна аднесцi наступныя: Чаму зайчыкi былi невясёлыя? (казка «Зайчыкi»). Ад чаго палепшыўся ix настрой? Як вы даведалiся, што зайчыкам весела? Такiя пытаннi актывiзуюць аналiтычную i эмацыянальную рэакцыю дзяцей, вучаць ix суперажываць i спачуваць;
- пытаннi на параўнанне дзеючых асоб: Чым падобныя героi твора? Чым адрознiваюцца героi твора памiж сабой?;
- пытаннi, якiя звяртаюць увагу на знешнi воблiк, партрэт героя: Якiм ты сабе ўяўляеш героя твора?;
- пытаннi на параўнанне паводзiн, характару героя са знаёмымi дзецям з'явамi жьщця. 3 дапамогай такiх пытанняў дзецi пераключаюцца на жьщцёвыя рэалii i падзеi: Цi сустракаў ты такiх хлопчыкаў, як Мiхаська? (В.Хомчанка «Яблык») Цi сустракаўся ты ў жыццi з падобнымi, як у гэтым творы, падзеямi? Як бы ты паводзiў сябе ў падобных выпадках?;
4. Пытаннi, якiя дазваляюць увесцi дзяцей у сiтуацыю, што склалася ў творы, зрабiць ix удзельнiкамi падзей: Цi хацелася б табе пасябраваць з героем? Табе хацелася б жыць побач з героем? Што б змянiлася, калi б герой твора хадзiў у нашу групу?;
5. Пытаннi, якiя накiраваны на развiццё ў дзяцей навыкаў параўнання асобных твораў, якiя пабуджаюць ix успомнiць, каму належьщь пэўны мастацкi твор, хто яго напiсаў. Напрыклад, пытаннi такога тыпу: Цi чуў ты раней пра падзеi, што апiсваюцца ў гэтым творы? У якiх творах? Хто ix напiсаў? Раскажы, што гэта за падзеi. Чым яны падобныя? Чым адрознiваюцца?;
6. Пытаннi, якiя звяртаюць увагу на моўныя сродкi: Як аўтар апiсвае ... ? З чым аўтар параўноувае ...? Якiя словы ў гэтым творы чарадзейныя? Гэтыя пытаннi спрыяюць павышэнню цiкавасцi дзяцей да вобразнага ладу роднай мовы;
7. Пытаннi, якiя звяртаюць увагу дзiцяцi на асаблiвасцi жанру: Што я вам прачытала: апавяданне цi казку? Чаму вы так думаеце? Як пачынаецца казка? Як заканчваецца казка? Якiя паўторы вы заўважылi?
3 мэтай актывiзацыi дзяцей у працэсе мастацка-маўленчай дзейнасцi выкарыстоўваюцца прыёмы, якiя аб'ядноўваюцца з гутаркай. Напрыклад, дыялог дзяцей з лiтаратурным героем. Дзецi прапаноўваюць звярнуцца да героя з пытаннямi, пры гэтым пажадана, каб дашкольнiк сам сфармуляваў пытаннi i даў адказ на ix ад iмя героя.
У дыялогах з лiтаратурнымi героямi дашкольнiкi выяўляюць свае адносiны да ix, мяняюць ход падзей, даюць ацэнку асобным учынкам, узаемадзеянням. Разам з тым у ix развiваецца i дыялагiчнае мауленне.
Выказаць свае пачуццi ў слове дзiцяцi дапамагае напiсанне пiсьма лiтаратурнаму герою. Кожны дашкольнiк прапаноўвае тыя думкi, якiя ён хацеў выказаць у пiсьме да лiтаратурнага героя. Выхавальнiк запiсвае, а потым зачытвае дзецям тое, што атрымалася.
Для больш дакладнага засваення этычнага i эстэтычнага зместу лiтаратурнага твора выхавальнiк прапаноўвае дзецям яго паўторнае чытанне. Пры гэтым неабходна памятаць, што вялiкiя па памеры мастацкiя творы лепей узнаўляць не цалкам, а спыняючыся толькi на асноўных эпiзодах.
Метад iмiтацыi часцей за ўсё выкарыстоўваецца ў працэсе гульняў-драматызацый па змесце лiтаратурных твораў. Дзiця ў ходзе гульнi паўтарае словы свайго героя i тым самым узбагачае сваё маўленне. Элементы драматызацыi як прыём актывiзацыi выкарыстоўваюцца ў спалучэннi з гутаркай пасля чытання. Асаблiвую значнасць гэты прыём набывае пры азнаямленнi з казкай.
3 мэтай больш глыбокага разумення i асэнсавання зместу мастацкага твора, асаблiва казкi, ва ўcix узроставых групах можна выкарыстоўваць мадэлiраванне. Адлюстраванне галоўных кампанентаў твора ў мадэлях-схемах садзейнiчае фармiраванню ў дзяцей здольнасцi да ўзнаўлення паслядоўнасці развiцця сюжэта ў розных формах работы з тэкстам: чытанне, пераказ, складанне апавяданняў i iнш..
У якасцi мадэлей выхавальнiк выкарыстоўвае геаметрычныя фiгуры, розныя па памеры і колеры. Замяшчэнне персанажаў мадэлямi можа асноўвацца на адрозненнях па колеры (кракадзiл - зялёная палоска, сонейка - жоўты круг), па велiчынi (слон - вялiкi шэры авал, мышка - маленькi) i г.д..
Малодшыя дашкольнiкi мадэлiруюць наяўнасць казачных герояў, а потым пералiчваюць ix i даюць апiсанне ix знешняга выгляду. Пяцiгадовыя дзецi ўжо могуць адлюстроўваць пры дапамозе мадэлей паслядоўнасць разгортвання падзей у творы. Выхавальнiк можа прапанаваць дзецям вызначьщь, якую сцэну з казкi ён паказаў на схеме i расказаць пра яе. Старэйшыя дашкольнiкi самi мадэлiруюць урыўкi з казкi цi любога iншага твора i адначасова расказваюць ix.
Значнае месца ў мастацка-маўленчай дзейнасцi дашкольнiкаў займае самастойны пошук выразных прыёмаў выканання мастацкiх твораў. Педагог садзейнiчае развiццю гэтай дзейнасцi: сочыць за якасцю выказвання, заахвочвае выкарыстанне дзецьмi засвоеных вобразных выразаў, азначэнняў, параўнанняў, сродкаў iнтанацыйнай выразнасцi.
Развiццю навыкаў арыентацыi дашкольнiкаў у эмацыянальным настроi твора, разуменнi яго зместу i запамiнаннi паслядоўнасцi эпiзодаў, а таксама вызначэннi асноўных сродкаў эмацыянальнай выразнасцi спрыяюць такiя метады, як пераказ, iмiтацыя, драматызацыя. Тую ж функцыю выконваюць наступныя метадычныя прыёмы: слоўнае маляванне, слоўная гульня, складанне псiхалагiчнай лiтаратурнай характарыстыкi героя i iнш..
Пераказваць лiтаратурныя творы дзецi могуць цалкам, па частках, ад iмя аднаго з персанажаў; сумесна з выхавальнiкам, сумесна з iншымi дзецьмi, паасобку. Узнаўляючы лiтаратурны твор, яны перадаюць логiку падзей, выкарыстоўваючы кампазiцыйныя сродкi мастацкай выразнасцi, iнтанацыйна выказваюць свае адносiны да галоўных герояў, ужываюць тыповыя казачныя выразы, прыказкi i прымаўкi. Значны ўплыў на самастойны пошук дашкольнiкамi мастацкiх сродкаў выразнасцi выканання лiтаратурнага твора аказвае слоўнае маляванне. Яно дапамагае дзецям лепш уявiць вобразы герояў твора цi месца дзеяння, перадаць не фарбамi, а словамi ix рысы, знешнi выгляд. Дзецi могуць апiсваць не толькi знешнi выгляд героя цi персанажа, але, калi гэта неабходна, i яго эмацыянальны стан, i яго паводзiны.
Прыём слоўнай гульнi дазваляе дашкольнiкам увайсцi ў вобраз, у тыя абставiны, дзе адбываюцца падзеi. 3 яго дапамогай дзецi выказваюць свае ўяўленнi аб тым, што яны ўбачылi, адчулi, перажылi.
Дзецям старэйшага дашкольнага ўзросту даступны i такi прыём, як псiхалагiчны аналiз асаблiвасцей характару лiтаратурнага героя. 3 захапленнем яны вызначаюць у тэксце пэўныя рысы яго характару.
У працэсе фармiравання ў дашкольнікаў творчых адносiн да лiтаратуры педагог дапамагае iм уяўляць тое, аб чым расказваецца ў творы, выконваць тэкст эмацыянальна, выяўляць падчас расказвання свае адносiны да тых з'яў i падзей, што адлюстроўваюцца ў творы, складаць казкi, апавяданнi, выкарыстоўваць у сваiм маўленні трапныя выразы i вобразныя словы.
2. Структура формаў арганізацыі дзяцей па азнаямленні з творамі мастацкай літаратуры.
Сярод асноўных формаў арганiзацыi мастацка-маўленчай дзейнасці вызначаюць традыцыйныя заняткi па азнаямленнi з мастацкай лiтаратурай, сеансы актывiзуючых эмацыянальна-вобразных зносiн, лiтаратурныя ранiшнiкi.
Традыцыйныя заняткi пачынаюцца з уступнай часткi, мэта якой - падрыхтаваць дзяцей да ўспрымання твора. Для гэтага выкарыстоўваецца паказ вокладкi, карцiнкi; напамiнанне аналагiчнага сюжэта; кароткая ўступная гутарка; выкарыстанне малых жанраў фальклору; прыпамiнанне знаёмых твораў пэўнага аўтара падобнага жанру; паказ прадметнай нагляднасцi; элементы iнсцэнiравання, стварэння гульнявой сiтуацыі; пастаноўка праблемнага пытання; тлумачэнне незразумелых слоў i iнш..
У асноўную частку ўваходзяць само чытанне мастацкага твора, гутарка з дзецьмi па змесце лiтаратурнага твора, разглядванне iлюстрацый, практыкаваннi ў выразным i вобразным маўленнi.
Асноўнай мэтай заключнай часткi заняткаў з'яўляецца вяртанне чытача непасрэдна да тэксту. Пажадана, каб у памяцi дзiцяцi застаўся сам мастацкi твор. Таму заканчваць заняткi лепш паўторным чытаннем усяго твора (калi ён невялiкага аб'ёму) цi найбольш спадабаўшыхся дзецям эпiзодаў.
Заняткi па азнаямленнi з творамi мастацкай лiтаратуры маюць некалькi варыянтаў. Найбольш традыцыйны - гэта азнаямленне дзiцяцi з асобным лiтаратурным творам. Адным са спосабаў правядзення заняткаў з'яўляецца аб'яднанне расказвання твораў аднаго лiтаратурнага жанру на адну i тую ж тэму. Такая пабудова дазваляе заахвочваць дзяцей да супастаўлення розных мастацкiх тэкстаў. На гэтых занятках дзецi маюць магчымасць аб'яднаць i параўнаць новыя карцiны i вобразы з ужо вядомымi, асэнсаванымi раней.
Выкарыстоўваецца i iншае спалучэнне, якое прадугледжвае аб'яднанне на занятках адзiнай тэмай твораў розных жанраў: апавяданне, забаўка, верш, байка i г.д.
Найбольшую цiкавасць вызывае ў дзяцей аб'яднанне на адных занятках твораў з супрацьлеглымi сюжэтамi. Спалучэнне твораў, у якiх адлюстраваны кантрастныя характары цi ўчынкi, дапамагае дзецям лепш зразумець ix станоўчую цi адмоўную якасць.
У канцы года ў старшай групе можна праводзiць заняткi з дзiцячай кнiжкай. Для гэтага неабходна, каб у кожнага дзiцяцi была ўласная кнiжка. Дзецi знаходзяць на ёй вокладку, старонкi, назву кнiжкi, прозвiшча аўтара.
Пры азнаямленнi з творамi на маральна-этычныя тэмы пажадана праводзiць з дзецьмi замест традыцыйных заняткаў сеансы актывiзуючых зносiн. Матэрыялам для зместу гэтых зносiн могуць выступаць сапраўдныя жыццёвыя сiтуацыi i паводзiны акружаючых людзей, перш за ўсё самiх выхаванцаў дашкольнай установы. Уплыў маральнага ўсведамлення дзiцяцi на самарэгуляцыю яго паводзiн яшчэ невялiкi. Але старэйшы дашкольнiк ужо можа ацэньваць як свае паводзiны, так i паводзiны iншых людзей, таму тэмы размоў уключаюць вызначальныя для пэўнай узроставай групы паняццi дабрынi, ветлiвасцi, беражлiвасцi, дабразычлiвасцi. Тэмы размоў могуць быць канкрэтызаваны i дапоўнены ў залежнасці ад уяўленняў, ведаў, узроўню выхаванасцi дзяцей, папярэдняй работы з iмi.
Маральны вывад пры азнаямленнi з такімі творамi робіцца самiмi дзецьмi. Пры гэтым педагагiчныя каментарыi, зразумела, неабходны, але галоўнай мэтай у рабоце выхавальнiка з'яўляецца iмкненне да таго, каб зносiны на этычныя тэмы прабуджалi актыўнасць перажыванняў дзяцей, глыбокае асэнсаванне iмi ябмяркоўваемых учынкаў i правiл грамадскiх паводзiн. Даросламу неабходна паказаць дзiцяцi, што ў акружаючым яго жыцці, у яго адносiнах з людзьмi можна ўбачыць тыя ж праблемы, што i ў прачытаных мастацкiх творах.
Распачаць зносiны з дзецьмi можна з пастаноўкi праблемнага пытання цi стварэння праблемнай сiтуацыi. Выхавальнiк спачатку прапаноўвае дзецям паразважаць, якога чалавека мы называем ветлiвым, далей чытае апавяданне В. Асеевай «Чарадзейнае слова». А потым пачынаецца размова па яго змесце. Пры гэтым асноўная ўвага надаецца актывiзацыi маўленчых зносiн памiж дзецьмi, ініцыятыўнасці ix выказванняў, расповедам з асабiстага вопыту.
Праблемная сiтуацыя можа вырашацца ў працэсе гульнi з пераўвасабленнямi. Ролi дзеючых асоб разам з дзецьмi выконвае педагог, а потым прапаноўваецца паслухаць мастацкi твор у адпаведнасцi са зместам вырашаемай раней праблемнай сiтуацыi.
Зносiны могуць пачынацца з сумеснага абмеркавання якой-небудзь канкрэтнай падзеi, што не так даўно адбылася з кiм-небудзь з дзяцей. Пасля дзiцячых расповедаў педагог знаёмiць маленькiх слухачоў са зместам апавядання на ацпаведную тэму.
Выяўленчая нагляднасць (карцiны, iлюстрацыi, дыяфiльмы) дапамагае дашкольнiкам яшчэ раз уявiць канкрэтны факт, асэнсаваць яго. Педагог можа паказаць iлюстрацыю да знаёмага дзецям апавядання В. Асеевай «Проста бабуля» i запытацца: Герой якога апавядання намаляваны на гэтай карцiне? Што здарылася з бабуляй? Што зрабiў хлопчык? Як можна назваць паводзiны хлопчыка?
Затым педагог прапаноўвае дзецям пагутарьщь пра чуласць, ветлiвасць i г.д.
Мэтай асноўнай часткi актывiзуючых зносiн на этычныя тэмы з'яўляецца спасцiжэнне канкрэтнага зместу пэўнай маральнай катэгорыi, асэнсаванне нормаў цi правiл маралi. Рэалiзацыя асноўнай мэты накiравана на тое, каб выклiкаць у дзяцей эмацыянальныя перажываннi i адпаведныя адносiны да канкрэтных фактаў i з'яў.
Па меркаваннi Н. Зубаравай, дыдактычную iдэю мастацкiх твораў маральна-этычнага зместу пажадана падаваць так, каб дзецi зрабiлi для сябе маленькае адкрьщцё, якое выключае нуднае павучанне. Так, пасля чытання расказу М. Носава «Агуркi» яна прапануе размову наступнага зместу: Якi настрой быў у Коцькi, калi ён прынёс агуркi? Якiя словы мацi сказала хлопчыку? Як ён выправiў сваю вiну? Чаму радасна было ў Коцькi на душы, калi ён вяртаўся дамоў? Важна не столькi ўзнавiць падзеi, колькi дапамагчы глыбей перажыць i асэнсаваць ix. Пры паўторным чытаннi гэтага твора можна распачаць размову, якая дапаможа выявiць адносiны дзяцей да прачытанага: Хто больш вам спадабаўся: Коцька цi Паўлiк? Чаму? Што ўсхвалявала мацi, калi яна ўбачыла Коцьку з агуркамi? Чаму мацi сказала такiя словы?
Можна будаваць размову на аснове параўнання двух твораў, напрыклад, «Яблык» В. Хомчанкi i «Пячэнне» В. Асеевай. Пасля знаёмства з творамi распачынаецца ўзаемная размова:
Хто з дзяцей вам больш спадабаўся? Чаму спадабаўся Мiхаська? Якiмi словамi можна расказаць пра Мiхаську? Якi ён? Хто не спадабаўся ў творы? Чаму вам не спадабалiся Вова з Мiшам? Як вам здаецца, пра што падумаў Мiша? Як можна назваць учынак хлопчыкаў? Як яны маглi зрабiцъ? Як вы думаеце, чаму неабходна клапацiцца аб сваiх родных, дапамагацъ iм?
Большай разнастайнасцю вылучаюцца зносiны, калi дзецi знаёмяцца з 3-4 творамi розных аўтараў на адну тэму. Тады пэўная маральная катэгорыя разглядаецца з розных бакоў. Напрыклад, у працэсе размовы пра ветлiвасць i сцiпласць, дзецям прапануюць верш Т. Кляшторнай «Ветлiвыя словы», «Добрае слова». Гутарка пра сквапнасць i шчодрасць можа суправаджацца чытаннем верша Т. Кляшторнай «Не сквапная» , апавяданнем Л. Арабей «Маё i тваё», апавяданнем I. Хомчанкi «Яблык»,
Напрыканцы сеанса актывiзуючых зносiн на этычныя тэмы пажадана, каб дзецi прыпомнiлi прыказкi на адпаведную тэму.
Літаратура:
1. Старжынская, Н.С. Методыка развіцця роднай мовы: вучэбны дапаможнік/Н.С.Старжынская, ДЗ.М.Дубініна. – Мінск: Выш.шк., 2008.
2. Учебная программа дошкольного образования. Минск: Нац. Ин-т образования, 2019