Знаёмства дашкольнiкаў з паэтычнымi творамi садзейнiчае развiццю ў ix эстэтычнага ўспрымання тэксту, пачуцця гармонii, прыгажосцi, выхаванню мастацкага густу, здольнасцi эмацыянальна адгуквацца на вобразнае маўленне. К.I. Чукоускi назваў такi працэс далучэння дзiцяцi да паэтычнага слоўнага мастацтва «вершаваным выхаваннем». Знаёмства дзяцей з паэтычнымi творамi адбываецца не толькi ў працэсе спецыяльных заняткау, але i ў штодзённым жыццi, падчас падрыхтоукi да каляндарных i народных свят. Некаторыя вершы запамiнаюцца дзецьмi мiжвольна ў час кароткiх хвiлiнак паэзii, у працэсе гульнi, на прагулцы.
У сiтуацыi блiзкароднаснага бiлiнгвiзму завучванне вершаў на памяць з'яуляецца адным з найбольш прыдатных прыёмаў развiцця маўлення на другой мове. Завучванне вершаў дапамагае дашкольнiкам адпрацаваць навыкi трапнага выразнага вымаўлення rукаў, слоў, словазлучэнняў, адчуць мелодыю гучання мастацкага слова.
Для малодшых дашкольнiкаў падбiраюцца вершы, невялiкiя па аб'ёме (1-2 страфы), блiзкiя i даступныя па змесце, рытмiчныя. Яны, як правiла, абавязкова маюць музычную рыфму, перадаюць пэўнае дзеянне. Аб'ём вершаваных тэкстаў для старэйшых дашкольнiкаў значна большы. Пры гэтым выхавальнiк улiчвае iндывiдуальныя магчымасцi кожнага дзiцяцi.
Часта знаёмства маленькiх дзетак з паэтычнымi творамi адбываецца у працэсе штодзённых зносiн. Так, назiраючы з’явамi прыроды, педагог, каб падкрэслiць прыгажосць, удакладнiць некаторыя прыкметы, расказаць пра ix уласцiвасцi, выкарыстоувае чароўнае мастацкае слова. Гэта вершы «Сняжынкi» А. Дзеружынскага, «Верабейчык» А. Лойкi, «Пчолка» С.Сокалава-Воюша i iнш. Падчас рэжымных момантау могуць гучаць такiя паэтычныя творы, як «Я сама» I. Муравейкi, “Коцiк прачынаецца» А. Мясткiўскага, «Ладкi-ладком» (народны).
Расказванне педагогам вершаў можа суправаджацца рухамi дзяцей. Народная педагоriка цесна злучыла ў адзiнае цэлае мастацкае слова i пэўныя дзеяннi, што адпавядаюць зместу твора. Расказваць такія малыя шэдэўры вуснай народнай творчасці, як “Сарока-варона”, «Ладачкi», «Кую-кую, ножку», «Курачка-рабашэчка», немагчыма без выканання пэўных рухаў: згiнання i разгiнання пальчыкаў, пляскання ў далонi, пастуквання пальчыкам па назе, гойдання. Дынамiчнымi рухамi пажадана суправаджаць i чытанне дзецьмi такiх вершаў, як «Ў зайчыка лапкi», А.Мясткiускаrа (тупанне нагамi), «Аладкi» В. Iпатавай («выпяканне» аладак у далоньках). Падчас чытання некаторых забаўлянак, вершыкаў, песенек выхавальнiк можа мяняць iмя дзеючаrа героя на iмёны дзяцей.
Заняткi па завучваннi вершаў дашкольнiкамi маюць пэўную структуру. У пачатку пажадана падрыхтаваць дзяцей да ўспрымання паэтычнаrа твора. Затым педагог выразна чытае верш. Пасля невялiкай паўзы iдзе яго паўторнае чытанне. Расказваючы верш дзецям малодшага узросту, педагог абыгрывае яго асобныя радкi, суправаджае расказванне вершаванага тэксту адпаведнымi дзеяннямi. Пасля таго як выхавальнiк пазнаёмiць дзяцей з вершам, можна выклiкаць 1-2 дзяцей, калi яны самi таго пажадаюць, паўтарыць верш самастойна. Пры расказваннi верша дзецьмi асноўная ўвага выхавальнiка накiравана на ix заахвочванне расказваць далей, на падказванні слоў цi цэлых радкоў, якiя дзiця не паспела запомнiць. У сярэдняй і старэйшай групах пасля першаrа чытаня папярэджваюць аб тым, што яны будуць завучваць верш на памяць. Праводзiцца невялiкая тлумачальная гутарка па змесце i форме паэтычнага твора, ўлiчваючы ступень яrо цяжкасці. Верш расказваецца яшчэ раз. Затым верш чытаюць дзецi. Спачатку выхавальнiк звяртаецца да тых, хто запамiнае хутчэй і лепш, а потым выклiкае астатнiх. Верш завучваецца цалкам. Не рэкамендуецца харавое завучванне вершаў у дашкольнай установе. Чытаючы хорам, дзеці скандзiруюць вершы, адбiваюць рыфмы, набываюць адну і тую ж манеру крыклiваrа чытання, якое пазбаўляе ўсякай iндывiдуальнасцi.
На занятках па азнаямленнi з паэзiяй педагог выкарыстоувае разнастайныя метады i прыёмы. Да ix адносяцца: выразнае чытанне верша, шматразовае яrо паўтарэнне, суправаджэнне чытання рознымi рухамi i дзеяннямi, наглядныя, гульнявыя прыёмы i iнш. Узор мастацкаrа чытання верша выхавальнiкам дазваляе яму стварьщь эмацыянальны кантакт з дзецьмi. Шматразовае паўтарэнне паэтычнаrа твора з выконваннем пэўных дзеянняў дае магчымасць дзiцяцi наглядна ўбачьщь тое, аб чым расказваецца прыгожымi вобразнымi словамi.
Так, пры чытаннi верша «Мой конь» I. Юкляеўскага разглядванне цацкi суправаджаецца словамi i рухамi педагога. Увага дзяцей накiравана на вызначэнне частак цела конiка, яrо прыгожай збруi.
Асноунае месца пры азнаямленнi малодшых дашкольнiкаў з паэзiяй займаюць гульнявыя прыёмы. Яны садзейнiчаюць мiжвольнаму запамiнанню вершаў, дапамагаюць выразна i вобразна ix ўзнауляць. Так, верш Т. Кляшторнай «Гаспадыня» пажадана чытаць у працэсе гульнi «Пачастуем Мiшку гарбатай». Гульня з лялькай суправаджае чытанне верша Н. Галiноускай «Калыханка». Падчас завучвання верша на памяць педагог звяртае увагу дзяцей на iнтанацыйную выразнасць чытання (асаблiва у тых творах, дзе прысутнiчае дыялоr), дае узор выразнага чытання.
З дзецьмi пятага года жьщця метады i прыёмы па азнаямленнi з паэзiяй значна пашыраюцца. Можна прапанаваць дзецям перадаць змест вершаваных радкоў выразнымi жэстамi. Пры гэтым дзiця чытае верш i адначасова расказвае яго рукамi. З асаблiвай увагай педагогу неабходна аднесцiся да вершаў, багатых на паэтычныя выразы i незнаёмыя словы. Так, у вершы “Едзе восень» В. Рабкевiча расказваецца, што «едзе восень полем на рабым канi». Пасля чытання верша пажадана запытацца ў дзяцей, як яны разумеюць гэты выраз? Чаму восень едзе на рабым канi? Нагадаць iм змест народнай прыказкi “Восень на рабым канi ездзiць: то снег, то слата» (такая чорная зямля).
Дзецi старэйшага дашкольнага узросту хутка запамiнаюць вершаваныя творы, але не заўсёды свядома засвойваюць ix змест. Да складаных паэтычных твораў адносяцца лiрычныя вершы, напрыклад, пейзажная лiрыка. Выхавальнiк дапамагае дзецям адчуць i запомнiць карцiну, якую стварыу паэт, адчуць мелодыю, музыку верша, яго настрой. Важна звярнуць увагу дзiцяцi на вобразную мову, якай напiсаны верш, на яго рытм. Мэтазгодна параiць намаляваць тое, што ўяўлялася дзiцяцi падчас чытання верша. Карысна i «вуснае маляванне». Так можна прапанаваць цзецям успомнiць i вусна намаляваць свае ўяўленнi тых карцiнак прыроды, што апiсаны ў вершы.
Асобна неабходна спынiцца на ўспрыманнi гумарыстычных вершаваньrх твораў дашкольнiкамi, напрыклад «Цi памылiуся Яша?» I. Муравейкi, «Небылiца» У. Карызны, «Дожджык Мiкiта» Н. Тулупавай i iнш. Вьrхавальнiк звяртае увагу дзяцей на смешныя радкi у тэксце, але не займаецца ix падрадбязным тлумачэннем, iнакш смешнае перастае быць смешным. Вясёлае прымаецца не логiкай, а асаблiвым пачуццём гумару.
Псiхолагi адзначаюць, што каб палепшыць запамiнанне вершаў, неабходна мяняць форму ix паўтарэння: чытаць па частках, па асобах, уключаць чытанне верша у гульню «Адгадай, хто тэта». Для таго каб ўсе дзецi запомнiлi верш, можна яго паўтарыць у вольны ад заняткау час. Вялiкiя па памеры вершы «Жук i слiмак» М. Танка, «Акраец хлеба» I. Муравейкi i iншыя можна завучваць на працягу двух заняткау. На першых - выхавальнiк падводзiць дзяцей да разумения тэксту, чытае верш цалкам, потым паведамляе, што сёння дзецi будуць вучыць толькi частку верша, з якой i вядзе далейшую работу. На наступных занятках зноў чытаецца увесь верш. 1- 2 дзяцей выклiкаюць паўтарыць яго першую палову. Потым завучваецца другая палова верша, у канцы заняткаў дзецi паўтараюць верш цалкам.
З дапамогай вьrхавальнiка дашкольнiкi вучацца не толькi запамiнаць верш, але i ўмець яго выразна выконваць. Пераймаючы выразнае чытанне педагога, дзецi спрабуюць чытаць вершы з адпаведнай iнтанацыяй. Педагог паказвае дашкольнiкам, дзе чытаць з замiлаваннем, дзе з пяшчотай, дзе з пытальнай i клiчнай iнтанацыяй. Вершы, якiя напiсаны у дыялагiчнай форме: «Пра ката i пра мышку» Е. Лось, «Ай! Не буду! Не хачу” Р. Барадулiна, «Зайчаняткi» А. Бадака, «Алёшка i кошка» Э. Валасевiча, можна чытаць па ролях i iнсцэнiраваць. Пасля завучвання верша выхавальнiк размяркоўвае ролi, тлумачыць, дзецям, калi i якую частку верша неабходна чытаць. Чытанне па ролях развiвае увагу дзiцяцi, прывучае яго сачыць за тэкстам.
Дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту пажадана на адных занятках знаёмiць з некалькiмi вершамi розных аўтараў на блiзкiя тэмы. Адзiн верш завучваецца на памяць, а iншыя проста чытаюцца. Напрыклад, можна на занятках паслухаць вершы В. Вярбы «Бабулiны казкi», В. Вiткi «Бабiны госцi» i завучыць верш А. Дзеружынскага «Бабулi». Дашкольнiкам вельмi цiкава адшукваць у розных вершах словы цi выразы, якiмi паэты перадаюць адну i тую ж з'яву, параўноўваць, супастаўляць моўныя сродкi памiж сабой.
Каб сфармiраваць элементарнае асэнсаванне формы лiтаратурнага твора, чытанне i завучванне верша мэтазгодна аб'ядноўваць з чытаннем апавядання цi казкi. Напрыклад, завучванне верша Д. Бiчэль-Загнетавай «Белая Русь» можна спалучаць з чытаннем празаiчнага твора В. Сухамлiнскага «Цяпер я ведаю, якая Беларусь».
У змест мастацка-маўленчых заняткаў у старшай групе ўваходзiць знаёмства дзяцей з байкамi. Вялiкiя цяжкасцi выклiкае ў дашкольнiкаў разуменне алегарычнага сэнсу баек. Дзецi любяць слухаць байкi, але ўспрымаюць ix як казку пра жывёл. Каб аблегчыць дашкольнiкам разуменне маралi гэтых твораў, педагог можа напомнiць iм якое-небудзь падобнае здарэнне ў рэальным жыццi, што дапаможа дзецям правесцi аналогiю са зместам байкi. Пасля выразнага выканання байкi выхавальнiкам дарэчы правесцi кароткую гутарку, каб растлумачыць дзiцяцi алегарычны сэнс байкi.
Байка I. Крылова «Страказа i Мурашка».
Вы ведаеце, што людзi, звяры i насякомыя не могуць жьщь без ежы. Яны працай дабываюць сабе ежу: людзi вырошчваюць хлеб, агароднiну i садавiну; звяры збiраюць плады дзiкiх раслiн; насякомыя, напрыклад пчолы, збiраюць нектар з кветак. У якую пару года спеюць плады? Чаму?
Правiльна, летам ўсе збiраюцца запасцiся прадуктамi на зiму. Летам усе працуюць, каб не загiнуць ад голаду зiмой. А вось Страказа не хацела працаваць. Яна ўсё лета весялiлася i нiчога не рабiла. Таму зiмой ёй прыйшлося цяжка. Паслухайце, як пра гэта напiсана у байцы 1. Крылова «Страказа i Мурашка».
Тлумачэнне сэнсу алегорыi байкi: «Дзецi, вы заўважалi, што калi людзей жадаюць пахвалiць за добры учынак, іх параўноўваюць з жывёламi. А яшчэ гавораць: смелы як сокал; храбры як леў; баязлiвы як заяц. Успомнiце самi, з кiм параўноўваюць хiтрага чалавека? (з лiсой) балбатуна? (з сарокай), а працалюбiвага (з мурашом, пчалой). 3 жывёламi чалавека параўноўваюць у тым выпадку, калi заўважаюць у яго характары тыя якасці. якiя ўласцiвыя якому-небудзь зверу, птушцы альбо насякомаму. Як вы думаеце, цi не напамiнаюць паводзiны некаторых людзей паводзiны Страказы, пра якую мы зараз гаворым? Крылоў хацеў, каб такiя людзi выправiлiся. Пра гуляку-страказу ён расказаў для таго, каб гулякi падумалi: «А цi не будзе мне так дрэнна, калi ў час не папрацую, не паклапачуся пра сябе?»
Мы з вамi, дзецi, чыталi пра жывёл казкi, а зараз прачьпалi байку. У казцы дзейнiчаюць сапраўдныя жывёлы. У байцы людзi названы жывёламi. Байкапiсец толькi робiць выгляд, што гаворыць пра жывёл, на самой справе ён гаворыць пра недахопы людзей, стараецца выправiць гэтыя недахопы.
Літаратура:
1. Старжынская, Н.С. Методыка развіцця роднай мовы: вучэбны дапаможнік/Н.С.Старжынская, ДЗ.М.Дубініна. – Мінск: Выш.шк., 2008.
2. Учебная программа дошкольного образования. Минск: Нац. Ин-т образования, 2019.