Адным са сродкаў актыўнага ўспрымання i засваення лiтаратурнага твора з'яуляецца iлюстрацыя. Iлюстрацыя ў кнiзе - гэта першая сустрэча дзяцей са светам выяўленчага мастацтва i кнiжнай графiкi. Ілюстрацыя канкрэтызуе i ўдакладняе вобразы, якiя выражаны ў мастацкiм слове.
-Н. Паплаўская (Р. Кiплiнг «Чаму ў слонiка дoўгi нос»)
-Н. Селяшчук (зборнiк казак «Бацькау дар»)
-А. Пахомаў, У. Лебедзеў, Я. Чарушын, Я. Рачоу і інш.
Патрабаванні да выкарыстання ілюстрацыі:
- паказ ілюстрацыі пасля чытання мастацкага твора;
- прадметнасць i псiхалагiчная выразнасць iлюстрацыі;
- падбор шэрагу пытанняў, якiя адносяцца да характарыстыкi прадмета, з’явы;
- вобразнасць i выразнасць пытанняў;
- суаднясенне адпаведных месцаў тэксту з малюнкамi;
- спалучэнне мастацкага слова з гульнявымi прыёмамi;
- спалучэнне пытанняў з тлумачэннямi i абагульненнямi педагога.
Асаблівасці успрымання ілюстрацыі дзецьмі:
Для дзяцей малодшага дашкольнага ўзросту характэрна актыўнае ўспрыманне iлюстрацыi. Яны iмкнуцца паказаць тыя позы i pyxi персанажаў, якiя адлюстраваны на карцiнцы.
Малодшым дашкольнiкам можна прапанаваць вызначьщь, да якога верша намалявана карцiнка. Можна прапанаваць паставiць сябе на месца дзеючага персанажа iлюстрацыi. Калi дзiця такiм чынам «уваходзщь» у змест iлюстрацыi, яно ў далейшым з вялiкай зацікаўленасцю пачынае расказваць «пра самога сябе».
У сярэднiм дашкольным узросце для актывiзацыi ўспрымання дзецьмi iлюстрацый асаблiвую значнасць набываюць пытаннi выхавальнiка, якiя засяроджваюць дашкольнікаў на вызначэнне выяўленчых сродкаў выразнасцi. Педагог накіроўвае дзяцей на характарыстыку персанажаў, ix позы, жэсты, выразы твараў, пастаноўку фiгур.
3 дзецьмi пяцi гадоў можна праводзiць параўнальнае разглядванне iлюстрацый да аднаго i таго ж твора, якiя напiсаньi рознымi мастакамi цi выкананы рознымi палiграфiчнымi спосабамi.
Калi у чатырох- цi пяцiгадовым ўзросце дзецi толькi называюць колер, то шасцi-сямiгадовых дашкольнiкаў можна падвесцi да вызначэння святла як сродку перадачы пэўнага настрою.
У старэйшым дашкольным ўзросце дзецi ўжо здольныя да ацэнкi карцiнак-iлюстрацый. Яны iмкнуцца адказаць на пытаннi: «Спадабалася цi не спадабалася карцiнка? Чаму?»
Пры разглядваннi iлюстрацый увага дашкольнiкаў звяртаецца на ix сувязь з жанрам твора. У гумарыстычных творах гумар падаецца на iлюстрацыях праз адпаведныя жэсты, мiмiку персанажаў, незвычайнасць сiтуацый, дэталей.
Пры ўспрыманні iлюстрацый да казак выхавальнiку пажадана сканцэнтраваць дзяцей на тыя выразныя сродкi, якiя ствараюць атмасферу казачнасцi (прыём узмацнення асобных рыс, своеасаблiвы казачны каларыт).
У рабоце з дзецьмi дашкольнага ўзросту шырока выкарыстоўваюцца серыi карцiн-iлюстрацый да казак. У малодшым узросце работа накiравана на тое, каб уважлiва разглядаць iлюстрацыi i пазнаваць герояў казкi, у сярэднiм - разумець сюжэт, апiсваць iлюстрацыi па пытаннях выхавальнiка. Старэйшыя дашкольнiкi з дапамогай дарослага ўзнаўляюць у памяцi i апiсваюць падзеi ў той паслядоунасцi, у якай яны ўспрымалi казку. 3 дапамогай серыi iлюстрацый можна выкарыстаць прыём састаўлення калектыунага расказвання па змесце казкi. Пачынае расказваць выхавальнiк, далей працягваюць дзецi. У старшай групе гэта таксама мажа бьщь прыдумванне па iлюстрацыi назвы да кожнага эпiзоду, узнауленне i расказванне эпiзодаў казкi па iлюстрацыях, пераказ казкi па серыi iлюстрацый, гульнявыя лiтаратурныя вiктарыны.
Літаратура:
1. Старжынская, Н.С. Методыка развіцця роднай мовы: вучэбны дапаможнік/Н.С.Старжынская, ДЗ.М.Дубініна. – Мінск: Выш.шк., 2008.
2. Учебная программа дошкольного образования. Минск: Нац. Ин-т образования, 2019.