Тэст па тэме “Слова”
1. Словы – назвы дзеянняў прадметаў адказваюць на пытанні
а) хто? што?
б) які? чый?
в) што рабіць? што зрабіць?
2. Словы, якія абазначаюць прыметы прадметаў, адказваюць на пытанні
а) хто? што?
б) які? якая? якое? якія? чый?
в) што рабіць? што зрабіць?
3. Словы, якія абазначаюць назвы прадметаў, адказваюць на пытанні
а) хто? што?
б) які? чый?
в) што рабіць? што зрабіць?
4. Якія словы называюць прадмет?
а) цёплы
б) сонейка
в) пасажыр
5) Што абазначае выдзеленае слова ў сказе?
Маша збірае ягады.
а) прадмет
б) прымету прадмета
в) дзеянне прадмета
Праверачная работа па тэме “Сказ”
Варыянт 1
1. Укажы лічбай, колькі сказаў у тэксце.
Кракадзіл – драпежная жывёла. У кракадзіла зубастая морда, доўгае цела і вялізны хвост. Скура ў яго зялёная. Кракадзілы жывуць у Афрыцы.
2. Адзнач знакам “+” сказы. Пастаў у канцы сказаў кропку.
На кармушцы сядзіць
Да кармушкі прыляцелі снегіры
Птушкі клююць зерне
3. Вызнач, што выражае кожны сказ. Пакажы стрэлкамі.
Сягоння будзе сонечнае надвор’е. пытанне
Ты любіш катацца на лыжах? паведамленне
4. Адзнач знакам “+” сказы з правільным парадкам слоў.
Вечарам мы паехалі ў госці да бабулі.
Вечарам да госці паехалі мы ў бабулі.
Мы паехалі ў госці да бабулі вечарам.
5. Прачытай запіс. Адзнач правільнае сцверджанне знакам “+”.
Захацелася мядзведзю мёду. Зайшоў касалапы на пасеку. Пчолы наляцелі на мішку. Ой, як балюча кусаюцца!
Межы сказаў у тэксце вызначаны правільна.
Межы сказаў у тэксце вызначаны няправільна.
Варыянт 2
1. Укажы лічбай, колькі сказаў у тэксце.
Ліса меншая за ваўка. У яе рыжае футра. Ліса палюе на мышэй. Яна зловіць мыш нават пад снегам.
2. Адзнач знакам “+” сказы. Пастаў у канцы сказаў кропку.
Падзьмуў моцны.
Падзьмуў моцны вецер.
На небе з’явіліся цёмныя хмары.
3. Вызнач, што выражае кожны сказ. Пакажы стрэлкамі.
У бібліятэку прывезлі новыя кнігі. пытанне
Ты любіш чытаць казкі? паведамленне
4. Адзнач знакам “+” сказы з правільным парадкам слоў.
Мядзведзь залёг у яму на зіму глыбокую.
На зіму мядзведзь залёг у глыбокую яму.
Мядзведзь залёг на зіму ў глыбокую яму.
5. Прачытай запіс. Адзнач правільнае сцверджанне знакам “+”.
Ластаўка будавала гняздо уляцеў. У гняздо стрыж птушка. Пазвала іншых ластавак. Гуртам ластаўкі выгналі стрыжа.
Межы сказаў у тэксце вызначаны правільна.
Межы сказаў у тэксце вызначаны няправільна.
1.Прачытайце. Прыдумайце словы, якія падыходзяць па сэнсе.
У з о р. Ліса (я к а я?) рыжая, хітрая.
Воўк (я к і?) ..., ... .
Заяц (я к і?) ..., ... .. Прачытайце. Прыдумайце словы, якія падыходзяць па сэнсе.
Вавёрка (я к а я?) ..., ... .
Вожык (я к і?) ..., ... .
Падкрэсліце словы, якія абазначаюць прыметы прадметаў, хвалістай лініяй.
2. Прачытайце словы. Што яны абазначаюць? Падбярыце да іх назвы прадметаў.
З..лёная , добрае , маленькі ,
вялікае , ласкавая ,сало..кі
3. Прачытайце. Назавіце словы, якія адказваюць на пытанні я к і? я к а я?
я к о е? Падбярыце супрацьлеглыя па значэнні словы. Запішыце сказы.
Кавун (я к і?) вялікі, а яблык ... .
Камень (я к і?) цвёрды, а пух ... .
Дрэва (я к о е?) высокае, а куст ... .
Лета (я к о е?) спякотнае, а зіма ... .
Словы для даведкі: мяккі, нізкі, малы, сцюдзёная.
Варыянт 1
1. Выберы правільны адказ. Адзнач яго знакам “+”.
Падаўжэнне зычных на пісьме перадаецца адной літарай.
Падаўжэнне зычных на пісьме перадаецца дзвюма літарамі.
2. Вымаві словы. Падкрэслі тыя з іх, у якіх ёсць падоўжаныя зычныя.
Вада, разводдзе, застрэшак, застрэшша, вугольчык, вуголле.
3. Падзялі словы на склады рыскай |.
Збожжа, зацішша, ранне.
4. Закрэслі лішняе слова.
На сонцы спее жытні колас/калоссе.
Схілілася долу спелае колас/калоссе.
5. Устаў прапушчаныя літары.
У кожнай расліны ёсць кора..ь (н, нн).
Карэ.. е раслін нельга псаваць (н, нн).
У ле..е ягады яшчэ не паспелі, а на ўзле.. і чырванелі ўжо суніцы (с, сс).
Варыянт 2
1. Выберы правільны адказ. Адзнач яго знакам “+”.
Падоўжанае вымаўленне [дз’] на пісьме перадаецца літарамі дз.
Падоўжанае вымаўленне [дз’] на пісьме перадаецца літарамі ддз.
2. Вымаві словы. Падкрэслі тыя з іх, у якіх ёсць падоўжаныя зычныя.
Палазы, палоззе, вышыня, узвышша, збожжа, збажына.
3. Падзялі словы на склады рыскай |.
Разводдзе, бярвенне, вуголле.
4. Закрэслі лішняе слова.
Вялікі камень/каменне аброс мохам.
Каля шашы ляжала камень/каменне.
5. Устаў прапушчаныя літары.
Вёска Зарэ..а стаіць за рэ..кай (ч, чч).
Жыта шасціць буйным кало..ем (с, сс).
Трэба берагчы кожны кала..ок (с, сс).