Тэст па тэме “Слова”
1. Словы – назвы дзеянняў прадметаў адказваюць на пытанні
а) хто? што?
б) які? чый?
в) што рабіць? што зрабіць?
2. Словы, якія абазначаюць прыметы прадметаў, адказваюць на пытанні
а) хто? што?
б) які? якая? якое? якія? чый?
в) што рабіць? што зрабіць?
3. Словы, якія абазначаюць назвы прадметаў, адказваюць на пытанні
а) хто? што?
б) які? чый?
в) што рабіць? што зрабіць?
4. Якія словы называюць прадмет?
а) цёплы
б) сонейка
в) пасажыр
5) Што абазначае выдзеленае слова ў сказе?
Маша збірае ягады.
а) прадмет
б) прымету прадмета
в) дзеянне прадмета
1.Прачытайце. Прыдумайце словы, якія падыходзяць па сэнсе.
У з о р. Ліса (я к а я?) рыжая, хітрая.
Воўк (я к і?) ..., ... .
Заяц (я к і?) ..., ... .. Прачытайце. Прыдумайце словы, якія падыходзяць па сэнсе.
Вавёрка (я к а я?) ..., ... .
Вожык (я к і?) ..., ... .
Падкрэсліце словы, якія абазначаюць прыметы прадметаў, хвалістай лі
ніяй.
2. Прачытайце словы. Што яны абазначаюць? Падбярыце да іх назвы прадметаў.
З..лёная , добрае , маленькі ,
вялікае , ласкавая ,сало..кі
3. Прачытайце. Назавіце словы, якія адказваюць на пытанні я к і? я к а я?
я к о е? Падбярыце супрацьлеглыя па значэнні словы. Запішыце сказы.
Кавун (я к і?) вялікі, а яблык ... .
Камень (я к і?) цвёрды, а пух ... .
Дрэва (я к о е?) высокае, а куст ... .
Лета (я к о е?) спякотнае, а зіма ... .
Словы для даведкі: мяккі, нізкі, малы, сцюдзёная.
1. Прачытайце назвы прадметаў. Падбярыце да іх словы, якія абазначаюць рух, перамяшчэнне.
карабель скача
хлопчык ідзе
заяц бяжыць
птушка ляціць
аўтамабіль паўзе
жаба падаюць
змяя плыве
сняжынкі імчыцца
2. Прачытайце. Падбярыце словы якія абазначаюць дзеянні прадметаў.
Вова ... посуд. шые
Тата ... дровы. падмятае
Вера ... падлогу. коле
Бабуля ... кветкі. рамантуе
Дзядуля ... абутак. палівае
Мама ... сукенку. мые
Словы, якія абазначаюць дзеянні прадметаў, падкрэсліце дзвюма лініямі.
3. Прачытайце. Падбярыце словы, якія перадаюць веснавыя змены ў прыродзе.
Траўка ... . Лісточкі ... . Кветкі ... .
Дзень ... . Птушкі ... . Вожык ... .
Словы для даведкі: распускаюцца, зелянее, расцвітаюць, прыляцелі, прыбывае, прачнуўся.
Праверце сябе
1. Падкрэсліце словы, якія адказваюць на пытанне х т о?
Машына, метро, ракета, рыба, мурашка.
2. У якім радку словы адказваюць на пытанні я к і? я к а я? я к о е? я к і я?
а) цукар, пячэнне, яблык, соль б) салодкі, смачная, салёнае, кіслыя
в) бегаў, соліць, купілі, зрывае
3. Прачытайце з патрэбнай інтанацыяй. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку у канцы сказаў.
— Мышка, мышка, дзе была
— Была ў пана караля
— Што рабіла
— Лыжкі мыла
— А што далі
— Кусок сала
— Дзе паклала
— Пад лаўкаю
— Дзе падзела
— Кошка з’ела
— Бяжым за кошкаю (З народнага).
4. Прачытайце тэкст.
Васіль Іванавіч і Тамара Мікалаеўна пра цуюць у заапарку. Раніцай ветэрынары абходзяць усіх жывёл. Мядзведзь Таптыгін задаволены. Яму далі кавалачак цукру. Лісяняці Рыжыку таксама хочацца гасцінца. Даглядаць звяроў дапамагаюць Коля Голуб і Маша Сініцына.
Выпішыце з тэксту словы па групах.
Імёны: ..., ..., ..., ... . Прозвішчы: ..., ... .
Імёны па бацьку: ..., Клічкі: ...,
Праверачная работа № 1 па тэме “Слова”
Варыянт 1
1. Што абазначае кожнае слова? Пакажы стрэлкамі.
морква
верабей птушка
памідор дрэва
бяроза жывёліна
каза гародніна
гусь
2. Якое значэнне мае выдзеленае слова? Адзнач знакам “+” правільны адказ.
У хаце, акрамя бабкі, нікога не было.
Бабка – страва з дранай бульбы, запечанай у форме.
Бабка – бабуля.
3. Замяні адным словам.
Цёплыя краіны, у якія адлятаюць птушкі на зімоўку, – ________________.
4. Падкрэслі словы з блізкім значэннем.
Выпаў чысты мяккі сняжок. Пад промнямі сонца ён блішчыць, іскрыцца, пераліваецца.
5. Падбяры і запішы словы з супрацьлеглым значэннем.
Вузкі – _____________
Снег ______, а сажа _________.
Варыянт 2
1. Што абазначае кожнае слова? Пакажы стрэлкамі.
заяц
шафа транспарт
трамвай мэбля
малаток інструменты
стул звер
мядзведзь
2. Якое значэнне мае выдзеленае слова? Адзнач знакам “+” правільны адказ.
На зямлю упаў сухі ліст.
ліст – пісьмо
ліст – частка расліны
3. Замяні адным словам.
Сукупнасць літар, размешчаных ва ўстаноўленым парадку; азбука – _________________.
4. Падкрэслі словы з блізкім значэннем.
На траве ляжаць буйныя кроплі расы. Яны ззяюць, блішчаць і зіхацяць.
5. Падбяры і запішы словы з супрацьлеглым значэннем.
Мяккі – _____________
Цукар______, а лімон _________.
Праверачная работа па тэме “Словы – назвы прадметаў”
Варыянт 1
1. Выберы правільны адказ. Адзнач яго знакам “+”.
Словы, якія абазначаюць назвы прадметаў, адказваюць на пытанні
хто? што?
які? чый?
што рабіць? што зрабіць?
2. Падкрэслі словы – назвы прадметаў.
Малы хлопчык, новы веласіпед, моцны вецер, цікавае падарожжа, спелы яблык.
3. Падкрэслі словы, якія адказваюць на пытанне хто?
Карова, даярка, качанё, возера, лодка, мышка, сабака.
4. Насупраць слоў, якія абазначаюць адзін прадмет, пастаў знак “+”.
дзіця
людзі газета
кнігі
5. Сярод групы слоў знайдзі “лішняе”. Адзнач яго знакам “–”.
вучань
вучыць
вучоба
Варыянт 2
1. Адзнач знакам “+” правільнае выказванне.
На пытанне хто? адказваюць словы, якія абазначаюць нежывыя прадметы.
На пытанне хто? адказваюць словы, якія абазначаюць жывых істот.
2. Падкрэслі словы – назвы прадметаў.
Мая сяброўка, цікавая кніга, доўгі цень, школьная бібліятэка, новы будынак.
3. Падкрэслі словы, якія адказваюць на пытанне што?
Рабіна, вясна, акно, аптэка, сцяна, прадавец, аптэкар.
4. Насупраць слоў, якія абазначаюць адзін прадмет, пастаў знак “+”.
цацка дзеці ёлка
свята
5. Сярод групы слоў знайдзі “лішняе”. Адзнач яго знакам “–”.
сад
садоўнік
садзіць
Праверачная работа па тэме “Слова”
(Агульныя і ўласныя назвы)
Варыянт 1
1. Адзнач знакам “+” правільнае выказванне.
Імёны, імёны па бацьку, прозвішчы – гэта ўласныя назвы.
Імёны, імёны па бацьку, прозвішчы – гэта агульныя назвы.
2. Адзнач знакам “+” словы, якія падыходзяць да правіла “З вялікай літары пішуцца клічкі жывёл”.
конь
Лысуха
верабей
Бобік
Каркуша
3. Палічы, колькі ў тэксце ўласных імён. Адзнач знакам “+” правільны адказ.
Валя і Міхась жывуць у Мінску. Летам дзеці паедуць у вёску Пятровічы. Там жувуць дзед Фёдар і бабуля Насця. Побач з вёскай расце лес і працякае рэчка Волма.
7
6
4
4. Адзнач знакам “+” радок, у якім усе словы напісаны правільна.
Свіслач, Случ, Пціч – назвы рэк.
Барсік, Пушок, Шарык – Клічкі.
Марыя іванаўна, віктар Мікалаевіч – імёны па бацьку.
5. Выпраў памылкі, калі яны ёсць.
сын Іван, хлопчык, Мікола Сяргеевіч Пятроў, сабака палкан
Варыянт 2
1. Адзнач знакам “+” правільнае выказванне.
Назвы краін, гарадоў, вёсак, вуліц, рэк, азёр – гэта ўласныя назвы.
Назвы краін, гарадоў, вёсак, вуліц, рэк, азёр – гэта агульныя назвы.
2. Адзнач знакам “+” словы, якія падыходзяць да правіла “З вялікай літары імёны, імёны па бацьку, прозвішчы”.
Мігун
Васіль Аляксандравіч
будаўнік
Тамара
чалавек
3. Палічы, колькі ў тэксце ўласных імён. Адзнач знакам “+” правільны адказ.
Летам я гасцяваў у бабулі ў вёсцы Сарачы. Кожны дзень купаўся ў Арэсе. Зімовыя канікулы мы з братам правялі ў горадзе Слуцку. Там цячэ рэчка Случ.
6
4
5
4. Адзнач знакам “+” радок, у якім усе словы напісаны правільна.
Ганна, Мікола, Вольга – Імёны.
Мінск, Слуцк, Брэст – гарады.
Пацеева, Яфімава, Пазняк – Прозвішчы.
5. Выпраў памылкі, калі яны ёсць.
дачка Маша, Дзяўчынка, Марыя андрэеўна Антонава, кошка Пушынка
Праверачная работа па тэме
“Словы – назвы прымет прадметаў”
Варыянт 1
1. Выберы правільны адказ. Адзнач яго знакам “+”.
Словы смачны, вясёлая, цёплае, рыжыя адказваюць на пытанні
хто? што?
які? якая? якое? якія?
што рабіць? што зрабіць?
Падкрэслі словы, якія адказваюць на пытанне што?
Рабіна, вясна, акно, аптэка, сцяна, прадавец, аптэкар.
___________________
5. Сярод групы слоў знайдзі “лішняе”. Адзнач яго знакам “–”.
высокі
шырокі
вузкі
драўляны
Варыянт 2
1. Выберы правільны адказ. Адзнач яго знакам “+”.
Словы, якія абазначаюць прыметы прадметаў, адказваюць на пытанні
хто? што?
які? якая? якое? якія? чый?
што рабіць? што зрабіць?
2. Падкрэслі словы, якія абазначаюць прыметы прадметаў, хвалістай лініяй.
Працавітая пчолка, галасісты салавей, спрытная вавёрка.
3. Злучы лініямі словы, якія называюць супрацьлеглыя прыметы.
халодны
вузкі
вясёлы
шырокі
цёплы
сумны