Тэма: Сказ
08.05
Пр.166 - 171, с.95 - 98
11.05
Пр. 172 - 178, с.98 - 102
Праверачная работа па тэме “Сказ”
Варыянт 1
1. Укажы лічбай, колькі сказаў у тэксце.
Кракадзіл – драпежная жывёла. У кракадзіла зубастая морда, доўгае цела і вялізны хвост. Скура ў яго зялёная. Кракадзілы жывуць у Афрыцы.
2. Адзнач знакам “+” сказы. Пастаў у канцы сказаў кропку.
На кармушцы сядзіць
Да кармушкі прыляцелі снегіры
Птушкі клююць зерне
3. Вызнач, што выражае кожны сказ. Пакажы стрэлкамі.
Сягоння будзе сонечнае надвор’е. пытанне
Ты любіш катацца на лыжах? паведамленне
4. Адзнач знакам “+” сказы з правільным парадкам слоў.
Вечарам мы паехалі ў госці да бабулі.
Вечарам да госці паехалі мы ў бабулі.
Мы паехалі ў госці да бабулі вечарам.
5. Прачытай запіс. Адзнач правільнае сцверджанне знакам “+”.
Захацелася мядзведзю мёду. Зайшоў касалапы на пасеку. Пчолы наляцелі на мішку. Ой, як балюча кусаюцца!
Межы сказаў у тэксце вызначаны правільна.
Межы сказаў у тэксце вызначаны няправільна.
Варыянт 2
1. Укажы лічбай, колькі сказаў у тэксце.
Ліса меншая за ваўка. У яе рыжае футра. Ліса палюе на мышэй. Яна зловіць мыш нават пад снегам.
2. Адзнач знакам “+” сказы. Пастаў у канцы сказаў кропку.
Падзьмуў моцны.
Падзьмуў моцны вецер.
На небе з’явіліся цёмныя хмары.
3. Вызнач, што выражае кожны сказ. Пакажы стрэлкамі.
У бібліятэку прывезлі новыя кнігі. пытанне
Ты любіш чытаць казкі? паведамленне
4. Адзнач знакам “+” сказы з правільным парадкам слоў.
Мядзведзь залёг у яму на зіму глыбокую.
На зіму мядзведзь залёг у глыбокую яму.
Мядзведзь залёг на зіму ў глыбокую яму.
5. Прачытай запіс. Адзнач правільнае сцверджанне знакам “+”.
Ластаўка будавала гняздо уляцеў. У гняздо стрыж птушка. Пазвала іншых ластавак. Гуртам ластаўкі выгналі стрыжа.
Межы сказаў у тэксце вызначаны правільна.
Межы сказаў у тэксце вызначаны няправільна.
1. Прачытайце. Прыдумайце словы, якія падыходзяць па сэнсе.
У з о р. Ліса (я к а я?) рыжая, хітрая.
Воўк (я к і?) ..., ... .
Заяц (я к і?) ..., ... .
Вавёрка (я к а я?) ..., ... .
Вожык (я к і?) ..., ... .
Падкрэсліце словы, якія абазначаюць прыметы прадметаў, хвалістай лі
ніяй.
2. Прачытайце словы. Што яны абазначаюць? Падбярыце да іх назвы прадметаў.
З..лёная , добрае , маленькі ,
вялікае , ласкавая ,сало..кі
3. Прачытайце. Назавіце словы, якія адказваюць на пытанні я к і? я к а я?
я к о е? Падбярыце супрацьлеглыя па значэнні словы. Запішыце сказы.
Кавун (я к і?) вялікі, а яблык ... .
Камень (я к і?) цвёрды, а пух ... .
Дрэва (я к о е?) высокае, а куст ... .
Лета (я к о е?) спякотнае, а зіма ... .
Словы для даведкі: мяккі, нізкі, малы, сцюдзёная.
Тэст па тэме “Слова”
1. Словы – назвы дзеянняў прадметаў адказваюць на пытанні
а) хто? што?
б) які? чый?
в) што рабіць? што зрабіць?
2. Словы, якія абазначаюць прыметы прадметаў, адказваюць на пытанні
а) хто? што?
б) які? якая? якое? якія? чый?
в) што рабіць? што зрабіць?
3. Словы, якія абазначаюць назвы прадметаў, адказваюць на пытанні
а) хто? што?
б) які? чый?
в) што рабіць? што зрабіць?
4. Якія словы называюць прадмет?
а) цёплы
б) сонейка
в) пасажыр
5) Што абазначае выдзеленае слова ў сказе?
Маша збірае ягады.
а) прадмет
б) прымету прадмета
в) дзеянне прадмета
�
17.05 Тэма: Тэкст. Тэма тэкста
1. Параўнайце два тэксты. Пра што аўтар хацеў сказаць у кожным з іх?
Мой любімы занятак
Я вельмі люблю займацца спортам. Зімой я хаджу на лыжах, гуляю ў хакей, катаюся на санках. Летам люблю пагуляць у футбол, пакатацца на веласіпедзе. Спорт — гэта здароўе і бадзёры настрой. Займайцеся і вы спортам, сябры!
Мой любімы занятак
Я люблю чытаць кнігі. У кнігах можна прачытаць пра падарожжы і дзівосныя прыгоды, пра цікавых людзей, пра звяроў і птушак — пра ўсё на свеце. Чытайце кнігі, сябры!
2. Прачытайце. Вызначце, пад якім нумарам запісаны тэкст.
1. Дзяўчынка шые лялькам сукенкі. Лена палівае кветкі ў садзе. З настаўніцай Галінай Фёдараўнай мы ездзілі на экскурсію. Міця і Вася дамовіліся наведаць музей Вялікай Айчыннай вайны.
2. Розныя бываюць птушыныя гнёзды. Я зрабіў шпакоўню. Самае вялікае гняздо ў арла. Вясной прыляцяць буслы. Гракі рамантуюць свае гнёзды.
3. У Алёшы жыве сабака. Хлопчык даў яму клічку Гай. Гай спіць на ганку. Ён вартуе дом. Усе любяць разумнага сабаку.
Спішыце тэкст. Дайце яму загаловак.