11.05
Тэма: Крынічка бабулінай і дзядулевай дабрыні.
А. Якімовіч. «Што любіць бабуля?»;
У. Мацвеенка. «Трускалкі»;
П. Ткачоў. «Як сон знайшлі»
с. 97 - 103
Варыянт 1
1. Выберы патрэбнае слова, каб дапоўніць урывак верша.
Што падорыць маме Зоя,
Не пытайцеся – сакрэт.
Заўтра, заўтра раніцою
Мама ўбачыць свой ____________.
пакет
партфель
партрэт
2. Ва ўрыўку з верша знайдзіце і падкрэсліце слова, якое абазначае, да каго звяртаецца аўтар.
Гляньце, дзеткі, у аконца,
Ды пара ўжо ўставаць.
Як прыгожа там бясконца.
Сорам, дзеткі, позна спаць! (М.Чарот)
3. Прачытайце ўрывак з твора З. Верас “Прыйшла вясна”. Знайдзіце і падкрэсліце слова, ужытае ў пераносным сэнсе.
Палі зазелянеюць. Як толькі сыдзе снег з лясных узгоркаў, глянуць на нас з-пад кустоў ляшчыны сіненькія вочкі пралесак. Помніш, колькі іх было летась?
17.05
Тэма: Пранясі праз пакаленні чалавечнасць і сумленне
І. Муравейка. «Праўнук Перамогі»
М. Даніленка. «Чароўнае слова».
Абагульняльны ўрок па тэме «Сям’я — прытулак дабрыні»
С. 105 -110
Дам. заданне
Выразнае чытанне верша «Праўнук Перамогі», пытані, с. 111-112