Варыянт 1
1. Выберы патрэбнае слова, каб дапоўніць урывак верша.
Што падорыць маме Зоя,
Не пытайцеся – сакрэт.
Заўтра, заўтра раніцою
Мама ўбачыць свой ____________.
пакет
партфель
партрэт
2. Ва ўрыўку з верша знайдзіце і падкрэсліце слова, якое абазначае, да каго звяртаецца аўтар.
Гляньце, дзеткі, у аконца,
Ды пара ўжо ўставаць.
Як прыгожа там бясконца.
Сорам, дзеткі, позна спаць! (М.Чарот)
3. Прачытайце ўрывак з твора З. Верас “Прыйшла вясна”. Знайдзіце і падкрэсліце слова, ужытае ў пераносным сэнсе.
Палі зазелянеюць. Як толькі сыдзе снег з лясных узгоркаў, глянуць на нас з-пад кустоў ляшчыны сіненькія вочкі пралесак. Помніш, колькі іх было летась?