Белорусские народные песенки и потешки

"Сіўка-варонка" 

  Сіўка-варонка,

        Куды паляцела?

—   К кавалю на двор.

—   Нашто табе каваль?

—   Косы каваць.

—   Нашто табе косы?

—   Траўку касіці.

—   Нашто тая траўка?

—   Каровак карміці.

—   А нашто кароўкі?

—   Млечка даіці.

—   А нашто млечка?

—   Сыиш ішіііпі

—   Л нашто сырцы?

—   Пастухоў карміці.

—   А дзе ж пастухі?

—   На вайну пайшлі.

—   Дзе ж тая вайна?

—   Пасярод гумна.

"Ходзіць коцік па палях"

Ходзіць коцік па палях,

Носіць сон у кашалях.

Ходзіць коцік па капусце,

Носіць сон у белай хусце.

Бабка коціка дагнала,

Сон для дзетачак забрала.

А ты, коця, вон, вон,

А на дзетак — сон, сон.

"Ты, каза, каза, лубяныя вочы"

—    Ты, каза, каза,

         Лубяныя вочы.

         Ты, каза, ідзе была?

—    Я, каза, коней пасла.

—    Ідзе коні?

—    Ніколка ўкраў.

—    Ідзе Ніколка?

—    У клець пайшоў.

—    Ідзе та клець?

—    Вадой пазаліло.

—    Ідзе вада?

—    Быкі выпілі.

—    Ідзе быкі?

—    Пад гару ўшлі.

—    Ідзе гара?

—    Чэрві вытачылі.

—    Ідзе чэрві?

—    Гусі паклявалі.

—    Ідзе гусі?

—    У траснік паплылі.

—    Ідзе траснік?

—    Дзеўкі паламалі.

—    Ідзе дзеўкі?

—    Замуж пайшлі.

—    Ідзе муж’ё?

—    Пайшлі сена касіць.