Белорусские народные песенки и потешки

"Іграў я на дудцы"

       Iграў я на дудцы,

Седзячы на будцы.

Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю,

Ту-лю-лю!

Грае мая дудка,

Пяе весялушка.

Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю,

Ту-лю-лю!

Як зайграла дудка—

Прыбег скакаць Юрка.

Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю,

Ту-лю-лю!

А за Юркам Янка,

А за Янкам Танька.

Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю,

          Ту-лю-лю.

"Бычок"

Ой, бычок мой, бысенька,

Залатая лысiнка,

Будучыя рогi,

Тупучыя ногi.

Ты пацiхеньку хадзi

I дзiцятка не будзi.

"Кукарэку, певунок"

Кукарэку, певунок,

Залаценькi чубок,

Пад ветачку пайшоў,

Курку-рабку там знайшоў.

Пачаў курку пытаць,

Цi ўмее чытаць.

- Не чытаю, не пiшу,

Толькi яйкi  нясу.

Штодзень дзецям нашу 

Аж па цэламу кашу.

"Горкай, горкай, горачкай"

     Горкай, горкай, горачкай

      Iшоў малы Ягорачка,

      Ваўкоў не баяўся,

      Страхаў не пужаўся.

     Пратаптаў Ягорачка

      Сцежачку да горачкi.

      Выразаў Ягорачка

     Дудачку – свiсцелачку.

     I свiстаў ен птушачкай,

     Птушачкай-пяюшачкай.

     Горкай, горкай, горачкай

     Iшоў малы Ягорачка.

"Кую, кую ножку"

Кую, кую ножку,

Паеду ў дарожку.  

Дарожка крывая,     

Кабылка сляпая,

Еду, еду, еду,   

Нiяк не даеду. 

Прыпрагу сароку, 

Паеду далека, 

У новай кашулi   

Да майго дзядулi. 

Скоранька паеду, 

Каб паспець к абеду.

"Ласачка"

 Ласачка, ласачка!

Дзе была?

- У Бога.

- Што рабіла?

- Кросны ткала.

- Што зарабіла?

- Кусочак сала.

- Дзе ж тое сала?

- Кошка ўкрала.

- А дзе тая кошка?

- Пад печ пайшла.

- А дзе тая печ?

- Агонь спаліў.

- А дзе той агонь?

- Вада заліла.

- А дзе тая вада?

- Вол папіў.

- А дзе той вол?

- Доўбня ўбіла.

- А дзе тая доўбня?

- Шашукі паелі.

- А дзе тыя шашукі?

- Куры паклявалі.

- А дзе тыя куры?

- На мора паляцелі.

- А дзе тое мора?

- Красачкамі зарасло.

- А дзе тыя красачкі?

- Дзеўкі парвалі.

- А дзе ж тыя дзеўкі?

- Хлопцы пабралі.

- А дзе тыя хлопцы?

- На вайну пайшлі.

"Ездзіць вясна, ездзіць"

Ездзіць вясна, ездзіць

На залатым кані.

Вязець, вязець, вясна,

Вязець, вязець красна

Ясныя дзянёчкі,

Частыя дажджочкі,

Зялныя травы, 

Красныя цвяточкі

Нам на вяночкі……

"Жавароначкі, прыляціце..."

Жавароначкі, прыляціце,

Вясну красную прынясіце,

Каб сонейка засвяціла,

Каб снег белы растапіла,

Каб садзікі расквяціла.

Жавароначкі, прыляціце,

Зямлю-матухну абудзіце

I дожджыкам напаіце,

Каб волікаў накарміла.

Каб травачкі нарасціла, 

"Каляды, Калядкі..."

Каляды, Калядкі…

Каляды, калядкі

Везлі бліны, аладкі

Ў маляваным вазочку,

На вараненькім канёчку.

"Прыехала Каляда ўвечары..."

Прыехала Каляда ўвечары

Ды прывезла пірагі ў рэшаце,

Паставіла пірагі на стаўпе,

А сама села на куце.

А дзеці за пірог,

Ды пайшла Каляда за парог.