Поэтические произведения белорусских писателей

"Гэй, мой конік!" Змітрок Бядуля

Гэй, мой конiк,

гэй, мой сiвы!

Танканогi, даугагрывы!

Галавою страсанi,

Капытамi зазвiнi!

I  далека, мiлы мой,

Паiмчымся мы з табой! 

"Бабіны госці" Васіль Вітка

Ладачкi – ладкi!

Дзе былi? -  У  бабкi.

Што пiлi вы? – Малако.

А што елi? – Ко-ко-ко.

Доуга ж вы сядзелi?

Доуга пiлi – елi.

А мы не сядзелi-

Цэлы дзень дурэлi.

Мы I заутра пойдзем

Да бабулi нашай –

Абяцала бабка

   Бярозавай кашы. 

"Каця і Коця" Васіль Вітка

Плача коця на кухнi,

Ад слёз вочкi папухлi.

—Што з табою, мой каток,

Забалеу мо жываток?

— Мяу!—сказау варкоцiк, —

Не балiць жывоцiк.

У мяне душа балiць —

Як цяпер на свеце жыць.

Як мне жыць у хаце,

Калi хлусiць Каця:

Смятану злiзала –

       На мяне сказала. 

"Дожджык" Васіль Вітка

Iдзi,  iдзi, дожджыку,

Звару табе боршчыку,

Пастаулю падл аукаю,

Накрыю лапаткаю.

Пастаулю пад сенцамi,

Накрыю паленцамi.

Пастаулю пад елкаю,

Накрыю талеркаю.

Талерка не здымецца,

Дожджык не сунiмецца.

Дожджыку нам трэба,

    Каб было больш хлеба. 

"Калыханка" Васіль Вітка

Люлі, люлі, люлі,

Дзеткі ўсе паснулі.

Не спіць толькі коця,

Ходзіць па балоце.

Застудзіў ён лапку,

Прыйшоў грэцца ў хатку.

Недзе коцю дзецца,

Лапачцы пагрэцца.

Палез на палаткі,

Спалохаўся бабкі.

Палез ён на вышкі,

Там гулялі мышкі.

Так яны дурэлі —

Хвост кату ад’елі.

Пайшоў каток у лясок,

Знайшоў белы паясок,

А котачка ўзяла 

I дзіцяці аддала.

Пайшоў каток пад масток,

Злавіў рыбку за хвасток.

Ці самому з’есці,

Ці дадому несці?

Думаў, думаў каток,

Укусіў адзін разок

I панёс дадому 

Дзіцятку малому.

"Адмарозіў лапкі" І.Муравейка

Коцiк басаногi

Па сняжку гуляў,

Адмарозiў лапкi

I заплакаў: — Мяў...

Што за дзiва гэта?

Трэба бегчы ў дом:

Снег такi халодны,

         А пячэ агнём... 

"Я сама" І.Муравейка

—  Хадзi, будзем апранацца...

—  Я сама! Я сама!

—  Хадзi, будзем умывацца...

—  Я сама! Я сама!

—  Дык хадзi хоць прычашу я...

       Я сама! Я сама!

—  Вось умелiца якая

              Наша Танечка малая! 

"Сняжынкі" А.Дзеружынскі

Закружылiся

Сняжынкi

Нiзка-нiзка

Над зямлёй.

Цiха лётаюць

Пушынкi

Незлiчонай

Чарадой.

Весяляцца

Нездарма—

Адамкнула

Усе замочкi

У небе iм

Сама зiма.

"Сані" А.Дзеружынскі

—Хто вас гонiць

3 горкi, санi?

—Ды нiхто,

Бяжым мы самi.

 —А чаго вам

Так спяшацца?

 —Трэба ж Яначку

              Катацца. 

"Гусанькі" А.Дзеружынскі

— Дзе былі вы, гусанькі?

— Га-га-га!

На беразе рэчанькі,

На лугах.

—   Што рабілі, гусанькі?

—   Скублі муражок,

Але там

Нас высачыў

Злосны шэры воўк.

— Як уратавацца

Ад яго змаглі?

— Га-га-га!

На крылах

Хуценька ўцяклі.

"Мядзведзь" А.Якімовіч

Звер вядомы ён усiм

 —I старым, i дзецям:

Футра цёплае на iм,

   А завуць мядзведзем. 

"Ліска" А.Якімовіч

Навастрыла вушы ліска, 

Пачала ўтлядацца:

Ці няма спажывы блізка — 

Птушкі або зайца? 

"Калыханка" Н.Галіноўская

Закрываюць кветкi вочы,

Толькi Мiшка спаць не хоча.

Ён забраўся пад канапу

I ляжыць, узняўшы лапы.

Сам устаць нiяк не можа.

Я паклала Мiшку ў ложак.

Спi, мой Мiшка, баю-бай,

На мяне не пазiрай.

Куры, гусi ўжо заснулi.

Клiча спаць мяне матуля.

Cпi, мой любы, люлi, люлi. 

"Коцік-варкоцік" Н.Галіноўская

Коцiк – варкоцiк

Лег на жывоцiк,

Лапкi пад вушка –

         Не трэба падушка. 

"Вушкі" Н.Тулупава

- Вушкi,   

   Вушкi,

Што вы чулi?

— Чулi песеньку Ганулi

"Гулi-Гулi,

Гулі-Гулi".

—   Вушкi, вушкi,

—   Што вы чулi?

—   Нам нiчога не чуваць,

Прыйшлi козы начаваць,

   Танцаваць ды прыпяваць:

«Не хоча Гануля

Вушкі свае мыць,

Будзем з казлянятамі

Тут, у вушках, жыць».

"Вочкі" Н.Тулупава

Сіненькія вочкі

Ў маленькай дочкі.

Кажуць вочкам матылькі:

- Вы не вочкі — васількі,

А можа, званочкі?

- Не, мы — вочкі, вочкі!

"Маміна дачушка" Н.Тулупава

Гэта — вочкі,

Гэта — носік,

Гэта — роцік,

Гэта — вушкі,

Гэта — маміна

                 дачушка 

"Дапамагу" Т.Кляшторная

На гародзе ў бабулі

Многа морквы і цыбулі, 

Памідораў, агуркоў,

Часнаку і буракоў.

Я на грады пабягу

 I бабулі памагу:

Моркву з рэпай прапалю,

А пасля гуркі палью.

"Гаспадыня" Т.Кляшторная

Пірагом з гарбатай

Мішку частавала,

Сподачкі і шклянкі

Са стала прыбрала,

Вымыла талерку,

Кубачак і лыжку

I закалыхала

Зморанага Мішку.

"Паўцякалі цацкі" Т.Кляшторная

Зноў без адпачынку             

Завіхаўся Федзя:                   

Паламаў машынку,               

Разарваў мядзведзя,             

Паадкручваў вушы               

Шэранькаму зайку,

Перамазаў тушшу

Штонікі і майку.

3 гэтае прычыны

Цацкі паўцякалі:

Заяц да Яніны,

    А мядзведзь да Валі. 

"Дзіцячы сад" К.Буйло

Нас усiх у сад дзiцячы

Водзяць мамы. Мы не плачам.

Я дык нават вельмi рад,

Што iду у дзiцячы сад.

"Ластаўка" А.Пысін

— Ластаўка, куды ты?

— На млынок.  

Намялю там жыта    

I спяку блінок.  

  Дзетак-малалетак

Накармлю.

Добра летам, добра летам,

      Лета я люблю. 

"Матылёчкі-матылі" А.Пысін

—   Матылёчкi-матылi,

Дзе ляталi, дзе былi?

—   Мы ляталi па лугах,

Начавалi на палях.

 

—   Матылёчкi-матылi,

Што вы елi, што пiлi?

—   Быу на кветачцы мядок,

      На траве салодкi сок. 

"Славіны чаравічкі" А.Пысін

Чаравічкі ў нашай Славы —

Адзін левы, другі правы.

—   Справа — левы,

Злева — правы,

Скажы, Слава,

У чым справа?

—   Тут маёй няма віны:

           Паспрачаліся яны. 

"Збанок " Г.Багданава

Сеў за кола ганчар,

3 гліны выкруціў шар.

Горла. Вушка прырабіў.

Усё ў печы абпаліў.

I глядзіце: ужо гатовы

Залаты збаночак новы.

"Маляваны дыванок"  Г.Багданава

Пэўна, з Афрыкі ўцёк

Леў на дзедаў дыванок.

А лебедзі-гусі —

Нашы, з Беларусі.

А кветкі-вяргіні —

Ад бабкі Аўгінні.

Па сакрэту вам скажу:

Я на іх на сон гляджу. 

Каб сасніць дзівосны край,

          Які дзед заве: «Мой рай». 

"Коцік" В.Гардзей

Брудным быць не хоча коцік:

Мые спінку і жывоцік.

Мые лапкі, хвосцік мые...

Вучаць коціка малыя:

— Станет чыстым, коце мілы,

Калі будзеш мыцца з мылам.

"Часнок" В.Гардзей

На градзе сядзеў часнок

Пасярод гароду.

У расе сцюдзёнай мок,

Мёрз у непагоду.  

Тонкі быў. Ды вось чаго

Сталі пухнуць шчочкі?

Паглядзелі, а ў яго

Выраслі зубочкі. 

"Вітамін" В.Гардзей

Дзед у садзе сліў натрое —

Поўны кош дамоў прынёс.

  На здароўе еш, Ігнат, —

Вітамінаў у іх шмат.

Сліву ўнук пасмакаваў 

Дзеду костачку падаў:

  - Вось і праўда вітамін,

Ды шкада — усяго адзін.

"Ехаў казачнік Бай" М.Танк

—     Ехаў казачнік Бай

Цераз сёлы і гай.

Баіць ці не?

-Бай!

— Ён пытаўся ў мяне,

Што даць дзецям у сне?

Баіць ці не?

— Бай!

— Я прасіў: дзецям дай

Казку-песеньку, Бай!

Баіць ці не?

— Бай!

— Казку, — кажа, — я дам, 

Толькі выберу сам.

Баіць ці не?

-Бай!

— А найлепшую з іх

Дам для самых малых.

Баіць ці не?

— Бай!

— Тым, хто любіць мяне

I хто першы засне.

Баіць ці не?

-Не! 

"Галінка і верабей" М.Танк

— Галінка-вярбінка, —

Прасіў верабей, —

Мо, пакалыхала б

Маіх ты дзяцей?

Галінка не хоча

Дзяцей калыхаць.

— Ідзіце, казулі,

Галінку ламаць!

Казулі не хочуць.

— Ідзіце, ваўкі,

Лавіці, караці

Казуляў такіх,

Якія не хочуць

Галінку ламацъ,

Якая не хоча

Дзяцей калыхаць.

Ваўкі не схацелі.

— Прыходзьце, стральцы,

Каб непаслухмяных

Ваўкоў правучыць,

Якія не хочуць

Казуляў караць,

Якія ляняцца

Галінку ламаць,

Якая не хоча

Дзяцей калыхаць...

Пайшлі паляўнічыя

Ў лес на ваўкоў:

Спалохана зверы

Пабеглі з дуброў,

Пабеглі казуляў

Лавіць і караць;

Казулі пабеглі

Галінку ламаць,

Галінка ж вярбінка

Са страху хутчэй

Давай калыхаць

Вераб’іных дзяцей.

3 тых дзён без спачынку,

Каб кожны быў рад,

Калыша галінка

Малых птушанят.

"Кураняты" В.Шніп

3 раніцы ля хаты

Ходзяць кураняты —   

Курыцыны дзеткі, 

Жоўтыя, як кветкі. 

         Клічу куранятак,

         Сыплю ім зярнятак.

         Ды яны не чуюць —

         Між сабой ваююць. 

"Доктар" Л.Шырын

Мама ляльку

Падлячыла –

Ніткай ножку ёй

Прышыла.

Маме я

Дапамагла:

Медсястрой пры ёй была.

А цяпер

Сама лячу:

Прытачыла хвост

 Сычу.

Папугаю крылы

3 воску прыляпіла.

Палячыла

Салаўя...

Паглядзіце —

Доктар я!

"Птушачка" У.Луцэвіч

Ах ты, мая птушачка,

Ах ты, шчабятушачка!

Хораша ты пела,

     Куды ж паляцела? 

"Май" У.Луцэвіч

Шчыра сонца пазірае, 

Апрануўся ў лісце гай.

Усё смяецца, усё спявае —    

Гэта — май, прыгожы май!    

         Птушкі гнёзды ўюць, спяваюць,

         Усе вясёлы ў гэты час.

         Шчыра ўсе вясну вітаюць

         I зварот яе да нас. 

"Сунічка" М.Мятліцкі

Ганна сунічку

Знайшла на паляне.

Кажа сунічка-гарэзніца

Ганне:

— Мне пакланіся

Ты па ахвоце.

Стане

Соладка-соладка

   Ў роце. 

"Верабей прымае душ" П.Прануза

На двары — люстэркі луж:

Дождж сляды пакінуў.

Душ прымае верабей,

Сеўшы на каліну.

Крыльцамі трапеча ён

I лісткі кранае.

3 іх далоняў на яго

 Кроплі ападаюць.

Задаволен верабей

 Цішай, прахалодай.

— Жыў. Жыў. Жыў, —

заціўкаў ён

        Звонка. 3 асалодай. 

"Грыбнік" П.Прануза

—   Дзе ты быў? Скажы, Алесь.

—   Па грыбы хадзіў я ў лес.

—   Што ж ты не набраў грыбоў

Маслякоў, баравікоў?

Памаўчаў Алесь з хвіліну:

—   Я вавёркам іх пакінуў.

"Снегіры" П.Прануза

Як агеньчыкі, у двары 

Скачуць, скачуць снегіры.

Запытала ў брата Таня:

— Можа, снег ад іх растане?


"Ласяня" С.Грахоўскі

Захварэла ласяня.

3 лесу збеглася радня:

Тата, мама, бабка, дзед,

Брат, сястрычка і сусед.

Плача, енчыць ласяня:

— Мне не вытрываць да дня.

Паліць, торгае, скубе

За вушамі і на лбе,

3 боку ў бок мяне вядзе,

Галава, як звон, гудзе,

     Жар абсыпаў галаву. 

"Калыханка" С.Грахоўскі

Носіць зорны парасон

I нячутна ходзіць сон,

Ціха голасам бабулі

Ён спявае: «Люлі-люлі,

Люлі-люлі, люлі-люлі,

Дзеткі ўсе даўно заснулі.


Зоркі спяць у вышыні,

Дык і ты хутчэй засні.

Залаты маладзічок 

Лёг у небе на бачок,

На канапе дрэмле Мішка,

Пад сталом заснула мышка.


—   Люлі-люлі, а-а-а, —

Шэпча росная трава.

—   Баю-бай, — спявае слон

—   I вядзе ў дзівосны сон,

На пуховыя падушкі

I ў краіну райскай птушкі.


Усё заснула ў цішыні,

Дык і ты хутчэй засні,

Люлі-люлі, баю-бай,

Спі, дзіцятка, засынай,

Дарам вочкі не сляпі,

Спі спакойна, спі, спі.

А-а-а... А-а-а...»

"Свята" Г.Іванова

Я гляджу, як з гары,

На сцягі, на шары,

Кветкі і плакаты!

Мне так весела глядзець!

Мне так хораша сядзець

       На плячах у таты! 

"Валенкі" Г.Іванова

Коця коўзацца хадзіў,

Сабе лапкі застудзіў.

Прыбег да Алёнкі:

— Пазыч мне валёнкі!

Я зімою панашу,

А вясною прынясу!

"На кані скачу" Г.Іванова

—    Я-чу, я-чу!

На кані скачу.

Ані ў кога,

ані ў кога

Не было каня такога! Гоп-гоп!

Гой-гой!

— Ты куды, герой?

Ты куды на коніку, 

Коніку-услоніку?

— Я скачу дахаты!

Там баран рагаты 

Абаранкі дае,

Забаўлянкі пяе!

Гоп-гоп!

Гой-гой!

—    Можна мне з табой? 

"Пагладжу вожыка" Г.Каржанеўская

Нібы лазовы кошык,

Відзён ля сцежкі вожык.

Ён не надоўга тут,

Бо мае свой маршрут.

Туп ды туп,

Чмых ды чмых —

Да малых паўзе сваіх.

Адно ён нас убачыў —

Скруціўся. Як іначай?

Чужыя мы, і проста жах —

На даўжэзных шчэ нагах.

Пагладжу вожыка вазьму,

Бо мы не ворагі яму.

Туп ды туп,

Чмых ды чмых —

      Да малых паўзі сваіх. 

"Самая лепшая!" У.Карызна

Весняй зараначкай свеціць, 

Лашчыць,

Як звон ручая,

Самая, самая лепшая ў свеце 

Мама мая.

Сонца парой залатою

Будзіць

У росных гаях,

Жаўранкаў просіць спяваць 

Над зямлёю

Мама мая.

3 ёй весялейшыя песні, 

Радасць мілей

Удвая!

    Самая, самая лепшая ў свеце

    Мама мая. 

"Шпак" Я.Крупенька

Шпак вясёлы на шпакоўні,

У яго настрой цудоўны.

Не праспаў ён ранне,

Не праспаў сняданне.

Накарміў сваіх дзяцей,

Славіць сонца чыстае.

Тых, хто спіць за ўсіх пазней,

  Ён цяпер абсвіствае. 

"Аленка" Я.Крупенька

Запыталася Аленка

У вясёлкі залатой:

—      Хто табе купіў сукенку?

У мяне няма такой.

— 3 чыстых промняў, нібы з нітак,

Клапатліваю рукой

Летні дожджык яе выткаў 

3 ясным сонцам раніцой.

"Рабінка" Я.Крупенька

Усе дрэвы голыя,   

А рабінка ў полымі.  

Агністыя гронкі      

Палаюць, як зоркі. 

I стаіць рабінка,

 Як сястра Ірынка,

 На яе галоўцы

       Чырвоная хусцінка. 

"Верабейчык" А.Лойка

Верабейчык, верабей,

Шэранькая    птушка,

Не    чырыкай на вярбе,

Не будзi дачушкi.

Спiць яна салодкiм сном

На падушцы белай,

I прыцiх увесь наш дом,

Быццам анямелы.

Толькi ты   адзiн   у нас

Гэткi несвядомы:

На   галiнцы   ля   акна

Цiукаеш без стомы.

Цi маленькiх у цябе

Не было нiколi,

Што на сонечнай вярбе

Ты шумiш, сваволiш.

 Верабейчык,  верабей,

Шэранькая     птушка,

Не    чырыкай на вярбе,

Не  будзi  дачушкi!

"Вожык" А.Лойка

Бяжыць вожык —

Тупу-туп!

Сам калючы,

Востры зуб.

— Вожык, вожык,

Ты куды?

Ад якой бяжыш

Бяды?

Вожык лапкамі

Туп-туп!

Вожык вочкамі

Луп-луп!

Навакол

Пануе ціш.

Чуе вожык —

У лісці мыш.

Ён да лісця

Тапу-тап!

I лапкаю мышку —

Цап!



"Новы год" М.Чарняўскі

Пасінеў на рэках лёд,

Неба ў ясных зорках.

Зноў прыйшоў к нам Новы год

3 песнямі і ёлкай.

Водзіць з намі карагод

Сам Мароз-дзядуля.

Многа казак у яго

I вясёлых гульняў.

"Конік" М.Чарняўскі

Мне прывезлі коніка,

Коніка-куплёніка,

3 цёмнай грывай стрыгунка,

3 цёмнай грывай скакунка.

Мяне конік панясе

Па мураўцы, па расе.

Капыткамі загрукоча,

Ручаінку пераскоча,

Паімчыць, нібы віхор,

За лужок, за сіні бор.

"Яечка" І.Шуцько

—   Куд-кудак!.. Куд-кудак!..

Яйка знесла я з кулак, —

Узняла Чубатка крык.

—   Так, так, так!.. — сказаў Індык.

Ім карова кажа: — М-му!..

А каму?

I авечка,

Як прачула пра яечка,

Забляяла:

—   Ме-ме-ме!..

Можа, мне?

Гусак крыкнуў:

—   Ого-го!

Захацела ты чаго!

Тут прыйшла якраз Марынка,

Невялічкая дзяўчынка:

—   Яйка курачка знясла!..

I сабе яго ўзяла.

"Сняжок" І.Шуцько

Закружыліся сняжынкі,

Ну нібыта матылькі,

Надзя — шустрая дзяўчынка —

Ловіць іх у дзве рукі.

А ў самой сняжок

На вейках,

На плячах,

На каўняры —

Нібы гэта не Надзейка,

А снягурка на двары.

"Мая лялька" Е.Лось

Ляльцы хочацца катлеткi —

 Я катлетку ёй даю.

I зiмою, i у летку

Чаем я яе паю.

Чышчу ляльцы чаравiкi,

Мыю белы фартушок,

Бант завязваю вялiкi,

Што як жоуты матылёк.

Я вучу яе смяяцца,

Маляваць i размауляць,

3 мамай ранiцай вiтацца,

3 кошкай Муркай сябраваць.

"Зіма" Е.Лось

Сінічка-сястрычка,                                  

Ля вокнаў звіні,                

Сінімі будуць

Марозныя дні.                  

Сіняе неба,                        

Сіні лясок,                         

Сіняй рачулкі                   

Даўгі паясок.  

Сінічка, ты крыламі

Сінь расхіні

I сонцу чырвонаму

Ў вочы зірні!

Паружавее

Ракі паясок,

Павесялее

Сіні лясок

"Карова" У.Корбан

Дабрадушная карова

Кожны дзень дзяцей гатова

3 добрай раніцай вітаць,

Сырадоем частаваць.

"Авечка" У.Корбан

Вельмі хочацца авечцы 

Пакупацца ў гэтай рэчцы,

Пакупацца, паныраць —

     Ды кажух не можа зняць! 

"Гарабей" К.Лейка

От гаробчык, спрытны хлопчык,

Каля хат сягае,

Сюды-туды, убок, узад

Ножкі выхіляе.

Дзяўбе з ранку да вечара —

I тут, і там кража,

А спытайся: ці наеўся?

— Чуць жыў, — ён адкажа. 

"З Новым годам" К.Крапіва

Год за годам — карагодам,

I ўжо сёння з Новым годам

Я сардэчна, ад душы

Вас віншую, малышы!

А чаго ж я вам жадаю?

Зараз, зараз прыгадаю...

Каб бадзёрымі былі вы,

Каб разумнымі раслі,

Каб прынёс вам Новы год

Многа радасных прыгод

I здароўя ў вашы хаты —

Каб былі здаровы самі,

Каб былі здаровы мамы,

Каб былі здаровы таты,

Каб не ведалі напасці,

Каб і я за вас быў рад.

3 Новым годам!

3 новым шчасцем!

Вас віншуе дзед Кандрат.

"Навальніца" П.Марціновіч

Навальніца, 

Навальніца, 

Неба можа   

Абваліцца.   

Гром грыміць, 

Маланкі блішчуць,

Лупіць дождж,

А вецер — свішча!

Годзе вам усім

Сварыцца!

Сціхні,

      Сварка-навальніца! 

"Карась" М.Скрыпка

Я люблю ў затоках гразь,

I завуся я — карась.

У гразі на самым дне

 Шчупакі не страшны мне.

"Шчупак" М.Скрыпка

Рэчка, сажалка, рака

Добра знаюць шчупака.

Ён плыве за ўсіх шпарчэй, 

Рыбкам гора: не ўцячэш.

Ды пражэрлівы такі

Сам трапляе на кручкі,

На жыўца,

Часамі ў нерат —

Ні назад тады, ні ўперад.

"Чабурашка" М.Шаховіч

Плача, скардзіцца Наташка:

—   Захварэў мой Чабурашка.

Паламаў сабе нагу,

Можа, я дапамагу...

Забінтую мякка ножку,

Чабурашку пакладу,

А сама — у двор пайду.

Можа, там знайду, сустрэну

Кракадзіла-сябра Гену,

Раскажу пра сваё гора:

Чабурашка дужа хворы.

"Калыханка" Р.Барадулін

Ціха ноч ступае                    

3 зорнаю сявенькай.            

Па сінім Дунаі                      

Дзед плыве сівенькі.           

А вязе ён кадку,                    

Мёд салодкі ў кадцы.          

Кожнаму дзіцятку —          

Па цікавай казцы.                 

Мёдам вочкі мажа,              

Доўга казку кажа.                

А гэтага дзеда                       

Дзеткам ведаць трэба.

Не рыпнуць завесы,

Калі зойдзе ў хату.

Добрым сном завецца

Дзядок барадаты.

Ты, дзядок, у лодку

Забяры Ілонку —

Няхай засынае

На сінім Дунаі.

Як засне — да мамы

Прывязі малую.

Хвалі б’юць памалу,

Месячык вяслуе.

Плыві, плыві, лодка,

Засынай, Ілонка!

Лю-лі, лю-лі, лю-лі!

Зоранькі паснулі. 

"Коні" Д.Бічэль

У мяне аж два кані.

Калі хочаш — дагані.

Мчыцца конік сівы

Колькі мае сілы.

Пераскочыў рэчку,

Не змачыў вуздэчку.

А найлепшы конь буланы:

Ён прывёз мяне да мамы.

"Сонца свеціць" Зоська Верас

Сонца свеціць

там над намі,

Снег іскрыцца

             пад нагамі,

Мароз цісне,

               дакучае,

А наш Янка

             і не дбае:

3 гор на саначках

                     нясецца —

Гараць вочкі

         сэрца б’ецца. 

"Бабулька і козлік" Янка Журба

Шэранькі козлік      

Жыў у бабулькі,      

Быццам у роднай,    

Мілай матулькі.

 

Козліка бабка           

Дужа любіла,           

Свежай травою        

Часта карміла.

                                      

Шчыра дзень кожны

Яго даглядала,         

Смачнага пойла       

Ўранні давала.

                                      

У сенцах на сене     

Клаўся ён спаці,      

У гай разам з бабкай  

Бегаў гуляці.

                                      

Козлік задумаў

Бегчы ў лясочак:

Стаў яму цесен

           Бліжні гаёчак.

 

       Ураз разбурыў ён

       Тын ля дамочка

       I апынуўся

       Ў цёмным лясочку.

 

У лесе, дзе густа

Сосны стаялі,

Козліка зверы 

Хутка дагналі...      

Плакала доўга

  Ў хаце бабулька,

  Як па дзіцяці

         Плача матулька. 

"Мыюцца кацяняткі" А.Кавалюк

Лапкай мяккай, без вады,

Умываюцца каты.

Мыюць вушы, і насы,

I на спінцы валасы.

Так, як мамы,

Так, як таты,

Мыюцца і кацяняты.