Белорусские народные песенки и потешки

Бычок


Ой, бычок мой, бысенька,Залатая лысiнка,Будучыя рогi,Тупучыя ногi.Ты пацiхеньку хадзi            I дзiцятка не будзi.

Горкай, горкай, горачкай

Горкай, горкай, горачкайIшоў малы Ягорачка,Ваўкоў не баяўся,Страхаў не пужаўся.Пратаптаў ЯгорачкаСцежачку да горачкi.Выразаў ЯгорачкаДудачку – свiсцелачку.I свiстаў ен птушачкай,Птушачкай-пяюшачкай.Горкай, горкай, горачкай                Iшоў малы Ягорачка. 

Ездіць вясна, ездзіць...

   Ездзіць вясна, ездзіцьНа залатым кані.Вязець, вязець, вясна,Вязець, вязець краснаЯсныя дзянёчкі,Частыя дажджочкі,Зялныя травы,Красныя цвяточкіНам на вяночкі……

Іграў я на дудцы

       Iграў я на дудцы,Седзячы на будцы.Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю,Ту-лю-лю!Грае мая дудка,Пяе весялушка.Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю,Ту-лю-лю!Як зайграла дудка—Прыбег скакаць Юрка.Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю,Ту-лю-лю!А за Юркам Янка,А за Янкам Танька.Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю,          Ту-лю-лю.

Каляды, калядкі

Каляды, калядкіВезлі бліны, аладкіЎ маляваным вазочку,На вараненькім канёчку

Кукарэку, певунок

Кукарэку, певунок,Залаценькi чубок,Пад ветачку пайшоў,Курку-рабку там знайшоў.Пачаў курку пытаць,Цi ўмее чытаць.- Не чытаю, не пiшу,Толькi яйкi  нясу.Штодзень дзецям нашуАж па цэламу кашу.

 


Кую, кую ножку

Кую, кую ножку,Паеду ў дарожку.  Дарожка крывая, Кабылка сляпая,Еду, еду, еду,  Нiяк не даеду.Прыпрагу сароку,Паеду далека,У новай кашулi  Да майго дзядулi.Скоранька паеду,            Каб паспець к абеду.

Ласачка, ласачка

- Ласачка, ласачка!Дзе была?- У Бога.- Што рабіла?- Кросны ткала.- Што зарабіла?- Кусочак сала.- Дзе ж тое сала?- Кошка ўкрала.- А дзе тая кошка?- Пад печ пайшла.- А дзе тая печ?- Агонь спаліў.- А дзе той агонь?- Вада заліла.- А дзе тая вада?- Вол папіў.- А дзе той вол?- Доўбня ўбіла.- А дзе тая доўбня?- Шашукі паелі.- А дзе тыя шашукі?- Куры паклявалі.- А дзе тыя куры?- На мора паляцелі.- А дзе тое мора?- Красачкамі зарасло.- А дзе тыя красачкі?- Дзеўкі парвалі.- А дзе ж тыя дзеўкі?- Хлопцы пабралі.- А дзе тыя хлопцы?- На вайну пайшлі.

Прыехала Каляда ўвечары

    Прыехала Каляда ўвечарыДы прывезла пірагі ў рэшаце,Паставіла пірагі на стаўпе,А сама села на куце.А дзеці за пірог,Ды пайшла Каляда за парог.