Прозаические произведения белорусских писателей

"Страшная казка пра страшнага звера" І.Бурсаў

Здарылася гэта ў тую ноч, калі вецер на небе зоркі пагасіў, а месяц у цемначы заблудзіўся. I такая цемра была тады на зямлі, такія страшныя шолахі поўзалі вакол, што нават самыя смелыя сабакі пазашываліся ў свае будкі і там ляскалі зубамі са страху.

I вось у тую самую ноч, калі гадзіннікі прабілі дваццаць разоў, бразнула ў печы засланка і з прыпечка на падлогу скокнуў страшэнны-найстрашэнны звер. Хвост чорны, вусы чорныя, сам чорны, як галавешка, толькі вочы вугольчыкамі свецяцца.

Павёў страшны звер вусамі чорнымі, тройчы ўдарыў аб падлогу чорным хвастом, — пачаў кіпцюры вастрыць.

Вастрыў-вастрыў, ды раптам я-а-а-к скочыць у самы далёкі кут! Хацеў страшны звер начны шолах за хвост злавіць, ды ў цемры не разлічыў, наляцеў ілбом на старую, што не адзін падворак выхадзіла, бярозавую мятлу.

Спалохалася старая бярозавая мятла страшнага звера, хацела ў двор уцякаць, ды адзіная нага са страху адзервянела. Падскочыла старая мятла на адным месцы — і грымнулася проста на паліцу з посудам.

Спалохалася паліца з посудам, спрасонку хацела на падлогу саскочыць, ды ўспомніла, што яна да сцяны трывала цвікамі прыбітая. Затрэслася паліца са страху, ды так моцна, што ўвесь посуд, які начаваў на ёй, разбудзіла.

Прачнуліся кубкі і міскі, з перапуду пачалі штурхацца, адзін за аднаго хавацца. Штурхаліся-штурхаліся дый спіхнулі з паліцы самы маленькі кубачак.

Упаў кубачак і — проста страшнаму зверу на спіну.

Як падскочыць страшны звер на адным месцы ды як закрычыць на ўсю хацінку страшным голасам:

— Мя-я-ў-ў!!!

Прачнуўся на печы дзед — бяда-не-бяда, ільняная барада. Злавіў ён страшнага звера, адчыніў акно ды вытурыў яго проста ў цёмную-найцёмную ноч, прымаўляючы:

— Хопіць табе, кот, хвост задзіраць ды ўнукам спаць не даваць, малако са збанка піць ды посуд біць... Ідзі-ткі ты лепей па двары прагуляйся!

А ў гэты час Месяц знайшоўся, над страхой хацінкі засерабрыўся. Пеўні крыламі залопалі і казку спалохалі...

Усё!.. 

"Яблык" В.Хомчанка

Дзед быў на рынку і купіў сабе яблык. Вялікі, з залацістымі бакамі і празрысты. Нават зярняткі відаць. Пакруціў дзед у руцэ яблык, хацеў з'есці, ды перадумаў:

— Занясу дадому. Дзяцей пачастую.

Дома дзед аддаў яблык унучцы Ніне.

— Ой, які яблык вялікі! — усклікнула Ніна. I толькі яна хацела адкусіць, як прыйшла з работы мама.

— Мамачка, — сказала Ніна, — ты стамілася. Вазьмі з'еш яблык.

Маці падзякавала Ніне, узяла яблык, палюбавалася ім.

— Я Міхаську пачастую. Ён жа ў нас самы маленькі, — сказала маці. I калі Міхаська вярнуўся з дзіцячага сада, аддала яблык яму.

Міхаська нават ножкамі затупаў ад радасці, такі яблык яму далі — вялікі, залацісты, прыгожы!

Ён дастаў са скрынкі ножык, паглядзеў на дзеда, маму, Ніну і разрэзаў яблык на чатыры часткі.

— Гэта, дзядуля, табе, гэта маме, а гэта мне і Ніне, — падзяліў ён. — Ешце, калі ласка.

Смачны быў яблык. Салодкі, сакавіты. Усе елі і хвалілі Міхаську. А больш за ўсіх хваліў дзядуля.

"Яшава рукавічка" В.Хомчанка

Выйшла бабуля ў сад, села на ўслончык і пачала вязаць унуку Яшу рукавічку.

Раніца была цёплая, ласкавая, грэла сонейка, пад страхой пішчалі вераб'і, а ў траве бегаў коцік.

Апоўдні рукавічка была амаль гатова.

Вязала бабуля, вязала, ды, седзячы, і заснула.

Коцік убачыў клубок у траве, скокнуў да яго, торкнуў лапкай раз-другі, клубок і закаціўся ў кусты.

А там ляжаў Яша.

— Псік! — прагнаў ён коціка. Потым падняў клубок і пачаў наматваць на яго нітку.

Матаў, матаў, а нітцы няма канца.

Бабуля прачнулася і пляснула ў далоні:

— Бацюхны мае! А дзе ж рукавічка?!

А ад рукавічкі адзін пальчык застаўся.

"Мама" В.Хомчанка

Cяpгeйкy пpывeзлi ў вёcкy. Taм ён пaбeг нa лyжoк, дзe xaдзiлa кapoвa Paгyля з мaлeнькiм гapэзлiвым бычкoм.   

 – 3дapoў, бeлaлoбы, – пaвiтaўcя Cяpгeйкa.    

A тoй yзбычыў лaбacтyю гaлaвy i пaйшoў нa xлoпчыкa.  

  – Бyкaццa xoчaш? – cпытaў Cяpгeйкa i, нaгнyўшыcя, выcтaвiў нaпepaд cвaю гaлaвy. 

– Дaвaй.    Бeлaлoбы пaбaяўcя бyкaццa, пaвяpнyўcя i пaбeг aд Cяpгeйкi. Cяpгeйкa – зa iм. Aлe нe дaгнaў i cxaвaўcя зa кycцiк. Бычoк тyды-cюды, a Cяpгeйкi нямa.   

 – He знaйшoў! He знaйшoў! – зaкpычaў Cяpгeйкa i выcкaчыў з-зa кycтa.

 – Цяпep ты xaвaйcя.    Ён зaкpыў pyкaмi вoчы, a бычoк – бягoм y xмызняк. Cяpгeйкa знaйшoў ягo aдpaзy i зacтyкaў:  

  – Бaчy, вылaзь!    A бeлaлoбы нe мoжa выбpaццa з xмызнякy – зaбpaўcя aж y caмы гyшчap.  

  – My-мy! – пaклiкaў ён мaцi. Paгyля нaвaт нe пaвяpнyлacя нa гэты клiч. Cкyбe caбe тpaвy i cкyбe.    – My-мy-мy! – яшчэ мaцнeй зaгaлaciў бычoк.    Taды Cяpгeйкa ямy cкaзaў:  

  – Tы нe тaк зaвeш: нe мy-мy, a мa-мa.   

 – My-мy!    – Maмa, – знoў пaпpaвiў Cяpгeйкa i з ycяe ciлы кpыкнyў: 

– Maмa!    Гэты клiч пaчyлi aдpaзy aбeдзвe мaмы – Cяpгeйкaвa i бeлaлoбaгa. Cяpгeйкaвa мaцi aбнялa цяля зa шыю, a Paгyля штypxнyлa ягo пaд бoк пыcaй. I вывeлi бeлaлoбaгa нa лyжoк.    

– Bocь бaчыш, – зapaдaвaўcя Cяpгeйкa, – пaклiкaлi як тpэбa, мaмы i пpыйшлi. 

""Пацалунак асвы" У.Юрэвіч

Сёння на падвячорак у дзіцячым садзе згатавалі смачны кампот — чырвоны, салодкі, духмяны. Над жоўтым кубачкам, які паставілі перад Лукашком, назольна лётае аса. Хлопчык яе адгоніць, а яна зноў да яго. Толькі адзін раз і сербануў таго кампоту.

Раззлаваўся Лукашок, усхапіўся з крэсла і наважыўся ўжо злавіць надакучлівую асу. Але кубачак абярнуўся, і кампот заліў увесь стол. Паўскоквалі Таня, Валя і Глеб. А Лукашок стаіць разгублены — ні кампоту не пакаштаваў, ні асы не дагнаў.

— Ну, я ж табе пакажу, нягодніца такая, — сказаў сам сабе ціхенька Лукашок і пайшоў па анучку, каб выцерці стол.

Пасля падвячорку іхняя група выйшла ў двор на прагулянку. Сонца хілілася на спачын, але грэла яшчэ.

Толькі гэта Лукашок павярнуўся да сонца, каб «пазагараць», як зноў падляцела аса. Так і цаляе, каб на нос сесці. «I што яна тут пачула?» — падумаў хлопчык. Стол ён выцер, а губы ж засталіся салодкія, нават не аблізаў іх як след.

Аса здалёку чуе пах салодкага. Самой жа збіраць нектар з кветак, як гэта робяць пчолы, не хочацца. Усё шукае, дзе б паласавацца чужым. Так Лукашку тлумачыў аднойчы яго дзядуля.

— Зараз я з табой распраўлюся, — выгукнуў хлопчык і пагнаўся за асой. — Ты мой кампот разліла. Такі смачны, кажуць, а я і не пакаштаваў. Я ж табе…

Аса ляціць, а Лукашок бяжыць, яна хутчэй, і хлопчык спяшаецца, налягае на ўсе педалі…

Так дабег да ганка. I тут аса спланіравала долу так прыгожа, нібы самалёцік, і ўляцела ў шчылінку, што была між ганкам і сцяной.

Лукашок прысеў, каб падпільнаваць тую асу, што схавалася. А тут яшчэ адна прыляцела. Следам за першай знікла ў шчыліне. Усё новыя і новыя падляталі да шчылінкі і знікалі ў ёй…

«Тут, мабыць, цэлы вулей асіны?» — мільганула ў хлопчыка думка.

Лукашок пабег, каб знайсці кіёк ці дубец які ды паспрабаваць выгнаць вос з іхняга сховішча. А заадно і сяброў сваіх паклікаць, усё смялей будзе ваяваць.

Дзеці мігам сабраліся каля ганка і назіралі, як Лукашок варушыў дубцом у шчыліне. Раптам выхапіў яго, бо па дубцы паўзла вялікая аса. Дзеці нахіліліся, каб разгледзець яе лепш.

— Ой, якая прыгожанькая! — выгукнула Таня. — Гляньце, спаднічка шэрая ў жоўтыя пасачкі.

— А станік тоненькі-тоненькі, — дадала Валя.

— Вусішчы такія, як у Карабаса, — зазначыў паважна Глеб.

Аса тым часам паўзла-паўзла, апынулася на канцы дубчыка, развінула крылы і паляцела.

Лукашок вярнуўся зноў да шчыліны, уставіў у яе дубец і пачаў яшчэ мацней варушыць. Адтуль выпаўзалі восы, узнімаліся ў паветра. Пакружыўшыся крыху над ганкам, яны раптам рынуліся на дзяцей.

Адмахваючыся рукамі, з крыкам і піскам усе разбегліся хто куды. Толькі Лукашок стаяў на месцы. Так вучыў яго дзядуля: калі на цябе наляцелі пчолы ці восы, не бяжы і не дыхай, замры — ніводная не кране.

Мінула хвіліна, можа, больш, Лукашку надакучыла стаяць. Ён зноў нагнуўся да шчыліны, каб глянуць, ці засталіся там, у гняздзе, яшчэ восы.

I раптам адскочыў, схапіўся за нос. У пальцах заблыталася трапяткая аса. Ён трасянуў рукой, аса звалілася долу. А нос зашчымеў, самы кончык. Лукашок абхапіў нос жменяй і пабег да крана з халоднай вадой.

Колькі ні мачыў Лукашок нос вадой, ён усё мацней балеў і, як здавалася хлопчыку, раздуваўся, цяжэў. Ён мяняў руку, хапаўся за нос то правай, то левай.

Хацелася заплакаць, але побач стаялі Таня і Валя. Пры дзяўчатках Лукашок ніколі не плакаў.

Калі ўвечары прыйшоў тата забіраць Лукашка дамоў, у яго замест носа было нешта падобнае да вялікай спелай слівы.

— Аса пацалавала? — спытаўся тата. — Нічога, пакуль жаніцца — загаіцца.


Усе, хто быў побач, засмяяліся. Лукашку палягчэла, але свой нос ён па-ранейшаму трымаў у кулачку: балела і было сорамна.


"Бярозчыны валенкі" У.Юрэвіч

Насупраць дома, дзе жыве Святланка, за лета вырасла высокая камяніца. Перад ёй у скверыку саджалі ўвосень дрэўцы. Адну бярозку, самую тонкую, адкінулі.

— А гэтая не трэба вам? — спытала Святланка.

— Бяры яе сабе, калі хочаш, — сказаў вясёлы дзядзька, які са шланга паліваў дрэвы.

Святланка прынесла бярозку ў свой двор. Тата якраз быў дома. Дзяўчынка папрасіла яго пасадзіць дрэўца.

Тата выкапаў ямку. Святланка прынесла з клумбы чарназёму, пасадзілі дрэўца, палілі.

— Можа, і прымецца, — сказаў тата.

З кожным днём станавілася ўсё халадней і халадней.

— А бярозка ўзімку не замерзне? Яна ж голенькая, — трывожылася Святланка.

— Чаму голенькая? — не пагаджаўся тата. — На ёй кара. Ёй цёпла.

— Можа, апрануць яе на зіму? Ухутаць? — не сунімалася дзяўчынка. — На галінкі рукавічкі панадзяваць, а на ножкі — валёнкі?

— А дзе ж у бярозкі ножкі? — усміхнуўся тата. — Яе ножкі — карэнне.

— Зямля ж халодная.

— Гэта для нас з табой халодная, а для бярозкі цёплая. Вось выпадзе снег, укрые, як коўдрай, зямлю, і карэньчыкам стане яшчэ цяплей, а пакуль трэба паліваць бярозку, каб лепш расла.

Святланка палівала бярозку і чакала, калі выпадзе снег. Лісточкі даўно апалі. Бярозка выглядала як сірацінка побач з высокімі каштанамі і таполямі. Пра іх Святланка і не думала. Яны ж вялікія, моцныя. А бярозка тоненькая-тоненькая .

Прачнулася аднойчы Святланка, а на дварэ бела.

— Тата! — закрычала дзяўчынка. — Зіма прыйшла! Глянь, колькі снегу.

— Вось цяпер можна і валёнкі для бярозкі зрабіць, — сказаў тата.

Ён узяў шырокую рыдлёўку і пачаў падкідаць снег да бярозкі. I Святланка памагала сваім маленькім шуфлікам.

Неўзабаве і сапраўды бярозка стала як бы ў вялікіх снегавых валёнках. На яе чорных галінках таксама быў пушысты снег. Дакранешся — ён сыплецца, іскрыцца, зіхаціць.

Кожны раз, калі выпадаў снег, Святланка брала свой шуфлік і падграбала снег да дрэўца. Бярозчыны валёнкі станавіліся ўсё большыя і цяплейшыя.

А ўвесну, калі прыгрэла сонейка, бярозка ўбралася ў зялёнае лісце.


"Натальчына сямейка" В.Вітка

Сям’я ў Наталькі невялікая — Каця і Мішка. Вы скажаце: якая ж гэта сям’я? Гэта ж цацкі. Няхай сабе цацкі, але яны як жывыя.

Каця ўмее плакаць. Толькі яе зачэпіш, яна адразу ж: а-а-а! А пачне Наталька супакойваць, на руках калыхаць, дык яна аж заходзіцца. Вочы ў Каці сінія, вялікія, самі расплюшчваюцца і заплюшчваюцца. А валасы чорныя-чорныя. Шмат клопату Натальцы з Кацяй — і накармі яе, і прычашы, і памый, і спаць палажы, ды яшчэ і спявай ёй:


Лю-лі, лю-лі, лю-лі,

Ўсе даўно паснулі.

Не спіць адна ў хаце

Толькі мая Каця!


Затое калі ўжо Каця засынала, дык спала доўга. А Наталька тым часам бралася за іншую працу. Шыла Каці новую сукенку. А Мішка сядзеў сабе каля Кацінага ложка і круглымі, быццам гузікі, вачыма ўважліва цікаваў, як бегае ў Натальчыных пальчыках іголка.

Мішка быў паслухмяны і добры. Праўда, яму часта балеў жывот. Калі хто знянацку ткне, бывае, яму пальцам у жывоцік, дык ён аж прысядзе ад болю: ой-ой!

Наталька шкадавала Мішку. Яна ведала, чаму ён крычыць. «Яму рабілі аперацыю, — расказвала. — Была ў яго на жывоціку болька. Дактары яе выразалі, а ў ямачку ўставілі кнопку».

Моцна спіць Каця. Наталька шые сукенку. I тут зусім неспадзявана хтосьці — торк Натальку пад локаць: ай! Аж кропелька крыві выскачыла на паколатым пальчыку. Усхапілася Наталька, замахала рукою ад болю. А вусаты Кузьма трэцца аб ногі, як ні ў чым не вінаваты. Кузьма — гэта кот. I Наталька добра ведае, што гэта ён штурхнуў яе пад локаць. Ён заўсёды ляжыць, ляжыць у запечку, а сумна стане — падыдзе, выгне спіну і трэцца аб цябе. Хоча, каб з ім гулялі.

— Ты будзеш тата! — строга загадала яму Наталька.

Кузьму гэты абавязак прыйшоўся не па душы. Ён пакрыўджана паглядзеў на Натальку, сонна пазяхнуў і адышоў у куток. Але доўга ўседзець не мог.

Як толькі Наталька ўзялася за шытво, ён, крадучыся, падпоўз да Мішкі і драпнуў яго лапай па жываце. Мішка як войкне, як заенчыць ад болю, як кінецца пад Кацін ложак, каб схавацца. Але ж каму невядома, якія ўсе Мішкі непаваротныя. Ложак перакуліўся. Каця выпала з пасцелі. Нічога не цямячы спрасоння, яна то расплюшчвала, то заплюшчвала вочы. I так заплакала, што Кузьма, ведаючы віну, кінуўся з-пад самых Натальчыных ног, адным махам ускочыў на палічку, прыбітую над мыцельнікам, і схаваўся там за гладышом.

— Хіба так робяць таты? — сказала з дакорам Наталька і сярдзіта паківала яму пальцам. Хто ведае, колькі б ён там прасядзеў, але з гладыша так пахла смятанай, што Кузьма не вытрываў — падняўся на лапах і зазірнуў у гладыш. Ён памятаў, што раніцай, калі снедала Наталька, дык і яго частавала. Смачная смятана. Але засталося мала, толькі на самым дне. Як яе адтуль дастаць? Кузьма лапамі нагнуў гладыш, асцярожна паклаў яго і залез з галавой усярэдзіну. З гладыша тырчэў толькі хвост.

— Кузьма! — крыкнула Наталька.

— Мала, м-м-а-ла! — пачуўся гулкі водгалас.

— Вось я табе задам мала! — прыгразіла Наталька.

Кузьма хацеў уцячы і разам з гладышом бразнуўся з паліцы.

Калі Наталька глянула на падлогу, там ляжалі толькі чарапкі. А Кузьма… Убачыўшы Кузьму, Наталька так і зайшлася ад смеху… Уся яго галава да вушэй і пушыстыя вусы былі белыя, нібы мылам набеленыя.

Кузьма незадавлена паморшчыўся, потым, наслініўшы лапу, пачаў старана скрэбці ёю каля вусаў… На той час у хату зайшла Натальчына мама. Яшчэ з парога яна заўважыла непарадак.

— Што тут робіцца ў вас? — спытала яна.


— Наш тата голіцца! — смеючыся, адказала Наталька.


"Дожджык, дожджык, секані!" В.Вітка

Пaд пoлyдзeнь з acмyжaнaй пpыцixлaй пpacтopы пaвeялa ягo блiзкacцю. Hapэшцe, мoжa, пpыйдзe ён, дoўгaчaкaны, пepшы зa гэтy вяcнy дoждж.    Aлe ён нe пpыйшoў, як пpыxoдзяць вяcнoвыя дaжджы, гapэзлiвa, вeceлa, iмклiвa, з пepшaй мaлaнкaй i гpoмaм, a нeйк нябaчнa, cпaквaля i няўпэўнeнa зacкpoбcя, як мaлoe кaцяня, пa бляшaныx дaxax гapaдcкix дaмoў.    Coнны, ляны i cкyпы, лeдзь вapyшыццa ён y пpыцixлым пaвeтpы, i тoлькi мoкpыя кaзыpкi cтpэx ды пacвяжэлaя зeлянiнa дpэў выдaюць, штo пpaйшoў ён нeдзe дaлёкaй cтapaнoю aбo пpocтa пaцвялiўcя з нaмi, cтpacянyўшы з cябe лiшнiя кpoплi. Toлькi нaзaўтpa пepaддзeнь пaчaўcя ён, цixi i cпopны, a paнiцaй пaмaцнeў.    Я тaк ccox дyшoю пa дoбpaмy вяcнoвaмy дaжджy, штo знapoк пaйшoў нa вyлiцy, кaб нa caмiм caбe aдчyць ягo cвeжacць, пax мoкpae вoпpaткi. Xaдзiў, пaкyль нe вымaк. Baльнeй cтaлa дыxaць.    3мянiўшы aдзeжy, яшчэ дoўгa цeшыўcя, як пpыeмнa былo пaд цёплымi пыpcкaмi нe тoлькi звepxy, aлe i з-пaд кoлaў мaшын, штo aбдaвaлi вaдoю з лyжын i кaляiн.    Лёгкa зpaзyмeць ypaчыcтyю paдacць дзяцeй, для якix вяcнoвы aбo лeтнi дoждж – зaўcёды жaдaны дpyг y гyльнi, з якiм вeceлa бeгaць нaвыпepaдкi i пaцвeльвaццa: «Дoжджык, дoжджык, ceкaнi! Дoжджык, дoжджык, aбгaнi!» 

"Сем мастакоў" А.Кобец-Філімонава

У адным горадзе жылі-былі сем мастакоў. Горад, у якім яны жылі, быў вельмі змрочны. Таму што над ім віселі шэрыя хмары. I ад іх на ўвесь горад падаў шэры цень. З-за хмараў не было відаць аранжавага сонца. Не было відаць зялёнай лістоты. Не было відаць блакітных нябёсаў. I ўсё, што малявалі мастакі, было шэрае і не прыгожае. Яны ж думалі, што неба можа бьщь толькі шарага колеру. І лісце толькі шэрага колеру. I ўсё наўкола — толькі шэрага колеру. Таму і фарбы ў іх былі толькі шэрыя. Яны не маглі маляваць іначай.

Аднойчы ў горад прыляцеў вецер і разагнаў хмары. Мастакі выбеглі на вуліцу — і не паверылі сваім вачам.

— Ой, якое прыгожае неба! — сказалі яны.

— Ой, якое прыгожае сонца! — сказалі яны.

— Ой, якое прыгожае лісце! — сказалі яны.

I адразу пачалі маляваць. Але атрымалася непрыгожа. Таму што ў іх была толькі шэрая фарба.

Сем мастакоў цяжка ўздыхнулі. Што ж ім рабіць? Як навучыцца добра маляваць? Тады адзін з іх сказаў:

— Сябры! Пойдзем фарбы шукаць.

Узялі мастакі сем пэндзлікаў і сем вядзерцаў і пайшлі фарбы шукаць. Доўга вандравалі яны па белым свеце і ўсяму дзівіліся. А дзівіцца было чаму. Яны ж усё жыццё жылі ў змрочным горадзе і не ведалі, што ёсць на свеце пунсовы-пунсовы мак, які квітнее на зялёным лузе; што ёсць бялюткі рамонак з залацістай сярэдзінай; што сонца ўдзень аранжавае, а ўвечары — малінавае. Яны любаваліся прыродай, многае спазнавалі і ўсё запаміналі.

Аднойчы мастакі падняліся на вяршыню самай высокай гары. Адтуль было відаць усё навокал: і рэкі, і лясы, і лугі — увесь шлях, які яны прайшлі. Залюбаваліся мастакі і пачалі марыць.

— Ах, як бы я хацеў намаляваць мак! — сказаў адзін.

— А я — сонца! — сказаў другі.

— А я — дзьмухавец! — сказаў трэці.

— А я — лісточак! — сказаў чацвёрты.

— А я — неба! — сказаў пяты.

— А я — званочак! — сказаў шосты.

— А я — фіялку! — сказаў сёмы.

I як толькі яны гэта сказалі — на небе ўзнікла вясёлка. Убачылі мастакі вясёлку — і вачам сваім не паверылі.

— Ах, якія фарбы! — уздыхнулі яны.

— Я бачу фарбу, як мак! — сказаў адзін.

— А я — як сонца! — сказаў другі.

— А я — як дзьмухавец! — сказаў трэці.

— А я — як лісточак! — сказаў чацвёрты.

— А я — як званочак! — сказаў шосты.

— А я — як фіялку! — сказаў сёмы.

I раптам адзін канец вясёлкі апусціўся каля самых ног мастакоў. I яны ўбачылі сем каляровых дарожак.

Чырвоную, як мак.

Аранжавую, як сонца.

Жоўтую, як дзьмухавец.

Зялёную, як лісточак.

Блакітную, як неба.

Сінюю, як званочак.

Фіялетавую, як фіялка.

— Ура! — закрычалі мастакі. — Нарэшце знайшлі фарбы!

Кожны выбраў сабе любімую дарожку і пайшоў па ёй. Прайшлі мастакі па ўсёй вясёлцы. I адразу ж пачалі маляваць. Ім не цярпелася даведацца, якога колеру фарбы ў іхніх вядзерцах.

Узялі мастакі вялікі ліст паперы, і кожны правёў па ім лінію сваім пэндзлікам. Атрымалася яркая, сямі колераў вясёлка. Мастакі былі шчаслівыя. Цяпер яны маглі намаляваць усё, пра што марылі.

А што сталася з вясёлкай? Яна знікла. Таму што аддала ўсе свае фарбы. А калі пойдуць яе шукаць іншыя мастакі, яна зноў з'явіцца і аддасць ім свае новыя фарбы.

"Жыў-быў вожык" Я.Брыль

Нашага вожыка тата злавіў у лесе і прынёс у кішэні дахаты. Спачатку вожык ляжаў, як клубок. Як паклалі яго ў кутку, пад маім ложкам, так ён і ляжаў. Я наліў яму ў сподачак малака. А вожыку хоць бы што. Тады я лёг побач з ім на падлозе і пачаў назіраць.


На дварэ змяркалася, і пад ложкам рабілася цёмна.

— Дурненькі ты, — сказала мама. — Ты яго толькі не чапай, ён і сам малако тваё знойдзе.

I праўда, толькі я лёг у ложак і ў хаце зрабілася ціха, як у куточку нешта ціхенька заварушылася. Заварушылася і пачало вось гэтак чмыхаць:

— Ту-ту-ту-пых! Ту-ту-ту-пых!

А потым па дошках падлогі затупацелі маленькія мяккія ножкі.

— А што, не гаварыла я, — сказала мама. — Не палохайце яго, дык ён і малако пачне хлябтаць.

I праўда, мы памаўчалі, і неўзабаве пачулася, што нехта маленькі хлебча. Не так, як кот, а так, як парасяты, — плямкае. Вожык тупацеў усю ноч, і за гэта мы пачалі называць яго Тупцікам. А за тое, што ён перастаў нас баяцца, я ніколі не забываўся даваць яму есці.

Але не было з кім Тупціку пасябраваць. I стала яму сумна ад гэтага. Каб развесяліць вожыка, я зняў аднойчы са сцяны люстэрка і паставіў на падлозе. А вожык падышоў да люстэрка, наставіў лычык, паглядзеў і надзьмуўся, каб настрашыць таго, што ў люстэрку. А той, што ў люстэрку, надзьмуўся таксама, і вось яны разам зрабілі:

— Пых!

Мы засмяяліся — і тата, і я, а Тупцік паглядзеў, асцярожненька дакрануўся лычыкам да шкла і як бьщцам усё зразумеў. Адышоўся і больш не глядзеў у люстэрка.

I мы занеслі Тупціка ў агарод. Яму цяпер весела, добра на волі.


"Насцечка" Б.Сачанка

З горада ў вёску да бабы і дзеда прыехала ўнучка Настачка. Надта ж спадабалася Настачцы ў дзеда і бабы. Так што калі тата і мама пачалі збірацца ехаць назад у горад, Настачка нават заплакала:

— Не хачу нікуды ехаць. Хачу ў дзеда і бабы жыць.

Дзед і баба толькі таго і чакалі.

— Няхай пераначуе ў нас, — узяліся яны ўгаворваць тату і маму. — Калі што якое — заўтра прыедзеце і забераце.

Тата і мама паслухаліся.

Ні на крок не адыходзілі ад унучкі дзед і баба. I накармілі яе, і напаілі, і спаць палажылі.

Прачнулася раніцай Настачка і доўга не магла зразумець, дзе гэта яна. Калі ж нарэшце зразумела, здагадалася, саскочыла з ложка, патэпала босымі ножкамі туды, дзе была кухня. Адчыніла дзверы — і ўбачыла бабу і дзеда. Баба, нагнуўшыся над дзіўнай драўлянай пасудзінай, нешта таўкла, а дзед… Што ж гэта такое рабіў дзед? Сядзеў на зэдліку і біў малаточкам па нечым бляшаным — дзінь-дзінь-дзінь!..

— Дзед, што ты робіш? — спытала Настачка.

— Касу кляпаю, — заўсміхаўся ў свае пышныя вусы дзед.

— А навошта табе каса?

— Касою я накашу кароўцы сена. Кароўка з’есць яго і дасць нам малачка. А з малачка, як ты ведаеш, і смятана, і тваражок, і маселка.

— А ты, бабуля, што робіш? — падышла бліжэй да бабы Настачка.

— Я таўку бульбу, — лагодна адказала баба. — Усыплю сюды мукі, развяду цёпленькай вадою ды свіней накармлю.

Пастаяла Настачка, паглядзела на дзеда і бабу і кажа:

— Дзед сена будзе касіць, бабуля свіней карміць. А мне што рабіць?

— О! Абы ахвота была, а работы ў нас на ўсіх хопіць.

Кінула баба таўчы бульбу, узяла місачку, насыпала ў яе залацістых зярнят.

— Я вось пайду свіней карміць, а ты — падала яна місачку з зярнятамі Настачцы, — курэй накорміш. Куры наядуцца зярнят і яечка табе свежанькае знясуць…

Прыехалі з горада мама і тата, бачаць: стаіць Настачка сярод двара і сыпле курам ячмень, а тыя дзяўбуць яго ды ціхенька — ко-ко-ко! — перамаўляюцца, няйначай, радуюцца, што памочніца ў дзеда і бабы з’явілася, хваляць яе.


Глядзелі на Настачку тата і мама: малая, а якая малайчына! Цяпер яны пэўна ведалі: будзе Настачка клапатлівая гаспадыня-працаўніца.


""Кошык малін" Б.Сачанка

Haвaльнiцa дaгнaлa мянe, кaлi я нe aд’exaў i кiлaмeтpa aд лecy. Я нaцicкaў, як тoлькi мoг, нa пeдaлi, чyючы, штo зa cпiнoю вypкoчa гpoм, aлe ўcё poўнa ўцячы aд дaжджy нe ўдaлocя, – дapoгa cкpoзь вyзкaя, кapaнicтaя, i шмaт дзe тpэ былo кaцiць вeлaciпeд.    Блicнyлa мaлaнкa, i з гpyкaтлiвым aбвaлaм гpoмy ceкaнyў лiвeнь. Я cпынiўcя i xyцeнькa пaчaў aдвязвaць aд бaгaжнiкa плaшч, якi, выязджaючы з дoмy, зaxaпiў нa ўcякi выпaдaк, бo пяклo i пapылa.    Пaлявaя дapoгa ў мoмaнт pacкicлa, ycюды пaбeглi pyчaйкi, i ў кaлдoбiнax зaблiшчэлi кaлaмyтныя лyжыны. Чopт вeдae штo paбiлacя ў нeбe! Бы тaм нябaчны xтo мяшaў вялiзнaй мeшaлкaю нeзвычaйнae вapывa, – xмapы дыбiлicя, лeзлi aднa нa aднy...    Плaшч мaлa paтaвaў aд дaжджy, i я, пacтaяўшы, пaкaцiў пaмaлeнькy вeлaciпeд дa вёcкi, штo вiдaць былa кiлaмeтpы зa тpы aд лecy. Paптaм бaчy: pacплёcквaючы лyжыны, y пaдкacaныx штoнiкax бяжыць, пpыкpыўшы pyкaмi гaлaвy, нaпяpэймы мнe xлaпчyк. Яшчэ здaлёкy кpычыць:    – Дзядзeчкa, дaйцe плaшчa!.. Maлiны мoкнyць... Цэлы кoшык мaлiн!..    Я глянyў, кyды пaкaзвaў pyкoю xлoпчык. Cкpoзь ciвyю ceткy дaжджy я ўглeдзeў y пoлi, ля кycтa вepбaлoзy, жaнчынy... Hядoўгa дyмaючы, я кiнyў нa aбoчынy дapoгi вeлaciпeд, a caм ciгaнyў цepaз пoлe пpocтa дa жaнчыны. Яшчэ нa бягy пaдaў плaшч, i тaя пpыкpылa iм пaўнюткi кoшык cпeлыx i бyйныx, aпыpcкaныx дaжджoм, мaлiн i, выпpacтaўшыcя, cкaзaлa нeяк цixa, глeдзячы ў вoчы:    – Xaй вac бoг бepaжэ. A тo я ўжo дyмaлa, пpaпaдyць мaлiны... Mы ж цэлы дзeнь пeтaвaлicя, кaб вapэннe звapыць. Cын y мянe ў гopaдзe. Ha зaвoдзe...    Дoждж лiў як з вядpa, a жaнчынa i xлaпчyк cтaялi i мoклi, нe пpыкpытыя нiчым, i paдaвaлicя, штo нe пpaпaдyць мaлiны. 3a кaмпaнiю мoк i я, дyмaючы пpa мaцi, poднyю, бяcкoнцa дapaгyю мaцi, якaя гaтoвa нa ўcё, aбы тoлькi пpынecцi xoць тpoшкi paдacцi дзeцям... 

""Смелая ўнучка" І.Шуцько

Сабралася бабка ісці ў лес па ягады.

— Ты куды? — пытаецца ўнучка Надзя.

— Па ягады...

— Вазьмі мяне з сабой.

Бабка сама сабе прыкінула: да лесу кіламетры два будзе — далёка, а Надзя маленькая, зморыцца яшчэ.

— Ты лепш, унучка, дома пагуляй, а я ўжо сама табе ягадак набяру — паўнюткі кошык... А то з табой мне лішні клопат будзе: ты ж такая маленькая, яшчэ заблудзішся...

— Не заблуджуся... Ты ж сама вунь учора, калі я плакала, казала, што я ўжо не маленькая, што мне сорам ужо і плакаць такой вялікай... Вазьмі бабуля...

— Дык то ж было ўчора...

— А сягоння ж я на дзень пабольшала,— не адстае Надзя.

Тады бабка парашыла запалохаць яе.

— Ды там жа, у лесе, унучка, дзяцел-стукач жыве. Злосны такі... Дзюбай па дрэве так і стукае: тук, тук, тук!..

— Я ведаю таго дзятла-стукача. У яго грудкі чырвоныя-чырвоныя... Нам цёця Вера ў дзетсадзе расказвала пра яго. Ён шышачкі дзяўбе ды чарвячкоў з-пад кары дастае... I зусім ён не страшны.

Тады бабка сказала:

— А там яшчэ баба-Яга, касцяная нага, жыве... На ступе раз'язжае, ступу таўкачом паганяе.

Дзяўчынка аж загарэлася ад цікавасці:

— Можа тая Яга, пра якую ты мне расказвала?

— Ага, ага... Тая самая, унучка... Нос — кручком і пятамі навыварат ходзіць.

— Ой, бабуля,— усклікнула Надзя,— я ж ні разу не бачыла бабы-Ягі... Вазьмі мяне ў лес...

Бачыць бабка: нічым не адгаворыш і не запалохаеш унучку і ўзяла яе з сабой.


"Выйшлі пагуляць" Змітро Бяспалы

         Ужо сем гадоў раслі пасаджаныя стройнымі радамі хвойкі. Штогод на іх вырастаў паясок новых галінак. Лёгка палічыць па гэтых галінках, які ўзрост маладых хвоек.

         Прыгожыя яны. Толькі калючыя.

         Самая-самая верхавінка маладой хвойкі падобна на вожыка. Вострыя шыпулькі тырчаць угору, у бакі.

Пайшоў снег. Сняжынкі кладуцца і кладуцца паміж шыпулек. Вось ужо шыпулькі зусім схаваліся ў снезе. З'явіліся на верхавінках белыя шапачкі. Сонца свеціць. На шапачках, нібы брыльянты, сняжынкi iскрацца.

          Глядзіш на хвойкі, любуешся імі. Здаецца, быццам многа-многа дзяўчынак у зялёных свiтках, у белых шапачках выйшлі пагуляць.

"Вожык і ручаёк" Л.Галубовіч

Восенню, калі пахаладала, знайшоў Вожык у глухой мясцінцы трухлявы пень, зрабіў у ім гняздо з лісця і заснуў.                                                                                       

Доўга спаў Вожык ці не, сам не ведае. Але аднойчы пачуў, што нехта трывожыць яго: усё бубніць, і бубніць, і бубніць непадалёку. Высунуў пыску з гнязда, глядзіць — ручаёк весела журчыць.

— Прачнуўся сам і іншых будзіш, — папракнуў Вожык. — А я не

выспаўся яшчэ, ручаёк.

I зноў у гняздо паціснуўся, заснуў. Раніцаю вочкі расплюшчыў і зморшчыўся, быццам горкую пілюлю праглынуў. Увесь бачок -  мокры. Вылез з гнязда і бачыць: ручаёк пашырэў, да самага пня падступіўся.

— Ну, пачакай, назола! — зазлаваў Вожык. — Я цябе зямлёю за

сыплю!                                                                                        

Хуценька перабіраючы ножкамі, падбег да ручайка, а той падхапіў яго і панёс.

Плыве Вожык, ніяк да беражка прыстаць не можа. А наўкола -  вясна. Лёгкі туманок над зямлёю сцелецца. Падбел расцвіў, пралескі яснымі вочкамі ўсміхаюцца. У сінім небе жаваранкі спяваюць.

Вожык і пра злосць сваю забыўся. Выбраўся з вады на беражок, сказаў:

— Дзякуй, ручаёк! Каб не ты, я і вясну праспаў бы ў цёплыі гняздзечку.

"Будаўнікі" С.Грахоўскі

Юрка выехаў са сваім самазвалам і пачаў вазіць пясок на бу даўнічую пляцоўку. Каля яе была вялікая лужына, налітая за ноч дажджом. У вадзе плавала некалькі пажоўклых лістоў з таполі, а Юрку яны здаваліся караблямі на хвалях яшчэ нікому не вядомага мора.

Хлопчык вазіў пясок і пазіраў на вокны і балконы суседняга дома. Там жылі Сашка і Жэня. У Жэні ёсць пад’ёмны кран, а ў Сашкі — экскаватар. 3 імі работа пойдзе весялей. Яны ўбачаць, што Юрка ўжо выехаў, і адразу прыбягуць.

Але чаму так доўга няма Галі? Яна ж заўсёды прыходзіла пер­шая, чыркала трэсачкаю па зямлі, паказвала, дзе трэба капаць катлаван, дзе ставіць комін электрастанцыі, дзе пракладаць дарогі.

Гііля ўсё ведала. I Юрка, і Сашка, і Жэня слухаліся яе, бо ў Галі ма­ма — інжынер і начальнік участка.

Хутка выбег Жэня з кранам на вяровачцы. На хлопчыку былі блішчастыя гумавыя боцікі, і ён не абыходзіў ніводнае лужыны, толькі пырскі ляцелі на ўсе бакі.

—  Што будзем рабіць, Юрка? — запытаў Жэня і паставіў на зям- лю дзве высокія вузкія бляшанкі. — Давай ставіць калоны. Вось тут. Пачакаем Галю, яна скажа, што рабіць, ды і Сашкі няма.

Жэня прысеў на зямлю і пачаў круціць ручку свайго крана. Гэта ен правяраў, ці добра працуе машына.

Юрка прывёз яшчэ два разы пяску, высыпаў яго, а Галі ўсё не было.

3 Дзвіны дзьмуў вецер, плылі нізкія хмары, кружыліся пажоўклыя лісты, падалі ў лужыну і пад ногі хлопчыкам. За пасёлкам, паміж высокіх белых дамоў гулі маторы гружаных самазвалаў, адтуль даляталі сігналы вежавых кранаў, там адзін за адным ішлі аўтобусы на будаўніцтва завода. А Жэню і Юрку было сумна — удвух не гулялася.

—  Юрка, Жэня! Пусцілі! Зараз прыбягу! — пачуўся Сашкаў голас. Яго кірпаты носік тырчаў у адкрытай фортачцы вялікіх балконных дзвярэй.

—  Хадзі хутчэй! — узрадаваўся Юрка...

Сашка цягнуў па шурпатай асфальтаванай дарожцы перавернуты дагары экскаватар і адразу пачаў апраўдвацца:

—  Мама не пускала — кажа, холадна. А я ўбачыў вас і выпрасіўся... Галя сягоння не прыйдзе. У яе баліць горла. Давайце гуляць адны.

Яны пракапалі неглыбокія круглыя ямкі, Жэня падчапіў пад’ём- ным кранам бляшанку, а Сашка памахваў рукою і паказваў, куды яе ставіць. Потым Юрка прывёз самазвал пяску, і яны з усіх бакоў абсыпалі «калону», каб не перакуліў вецер.

Але без Галі работа не ладзілася: Юрка гаварыў адно, Жэня — другое, а Сашка мыў свой экскаватар у лужыне.

—  Давайце сходзім да Галі. Разам будзе весялей, — сказаў Сашка.

—  Хадзем, — адразу згадзіліся Юрка і Жэня.

Па ўсходцах забразгалі колцы самазвала, крана і экскаватара. Сашка пазваніў у Галіну кватэру.

Дзверы адчыніла бабуля і гукнула ўнучцы:

—  Галя, глядзі, хто да нас прыйшоў!

3 пакоя выбегла дзяўчынка і запрасіла:

—  Праходзьце сюды, праходзьце... Ой, як добра, што вы прыйшлі. У мяне ёсць кубікі. Будзем з іх ставіць дамы.

—  I мы сходзім па свае, — сказалі хлопчыкі і выбеглі ў калідор.

Праз некалькі хвілін яны ўжо сядзелі на паркетнай падлозе і з кубікаў, з пустых карабкоў ад запалак ставілі дамы, а з папяровых палосак пракладвалі вуліцы і тратуары.

Новы горад рос на вачах. Абапал дарогі стаялі дамы і школы.

-     Гэта ў нас будзе рака.                                                    

—  А каля ракі — завод, — дадаў Юрка. — Давайце зробім, каб быў прыгажэйшы за той, сапраўдны.

—  Каля завода пракладзём чыгунку і мост, — азваўся Жэня.

Хутка па чыгунцы ўжо імчаліся і гулі цягнікі.

Усім было весела, і Галя нават забылася, што хворая.


"Пра Святланку і Веснавушку" А.Зянько

Святланка вельмі любіла кветкі. Кожную раніцу палівала іх, абрывала пажухлыя лісты і абавязкова раз у тыдзень працірала ад пылу кожную галінку, кожны пялёстак. Кветкі таксама любілі дзяўчынку і стараліся як мага прыгажэй квітнець. I таму ў пакойчыку было заўжды ўтульна.Але вось памякчэлі маразы, заўсміхалася сонейка, і завітала га спадыняю Вясна. Зацурчалі гарэзы ручайкі. Пачалі лятаць у госці да каташкоў пчолкі. Снег схаваўся ў вадзіцу і яго з кожным днем станавілася ўсё менш і менш.Аднойчы раніцою, скончыўшы свае справы, Святланка падышла да мамы і папрасіла:  —  Мамачка, давай у лес наведаемся. Там, напэўна, падснежнікіз’явіліся.                                                                                           —  Добра, — згадзілася маці, — заўтра якраз выхадны.Назаўтра вясёлыя блакітныя кветачкі стрэлі іх адразу на ўзлеску.Святланка прысела і пачала пагладжваць пяшчотныя галоўкі.I раптам яна заўважыла на адной кветачцы маленькую прыгожую дзяўчынку. Дзяўчынка стаяла на пялёстку і ўсміхалася.-          Ты хто? – запытала Святланка.-     Я- Веснавушка, - адказала маленькая дзяўчынка.-     А што ты тут робіш? – пацікавілася Святланка.-     Як што? – прыжмурылася Веснавушка. – Пялесткі ў кветках размалёўваю, а мама Вясна карані абуджае. Чееш, як яны сок з зямлі смокчуць?-     Чую,- дказала Святланка.-     А бачыш, пупышкі як патаўсцелі?—   Бачу. А чаму яны патаўсцелі?—  Таму што ў іх новыя лісточкі растуць. Хочаш, я і цябе падмалюю трошкі, — прапанавала Веснавушка.—   Хачу, — згадзілася Святланка.Веснавушка падляцела да Святланчынага тварыка і пачала ма-ляваць. Скончыўшы, прамовіла:—   Вось і ты Веснавушкаю стала. А мяне будзеш помніць?—   Ага, — кіўнула галавой Святланка.—   Тады прыходзь і на другі год сюды, — прапанавала Веснавуш­ка. — Я чакаць буду. А цяпер мне пара працаваць. Мяне яшчэ шмат дзяцей чакае. Ты ў мяне сёння першай была. Да пабачэння.—   Да пабачэння, — сказала Святланка Веснавушцы.—   Мамачка! — гукнула Святланка на ўвесь лес, — пабач, што мне на твары Веснавушка намалявала, — вяснушкі. На другую вясну яна таксама мяне запрасіла. Зноў намалюе. Мы з ёй сяброўкі, бо яна, як і я, кветкі любіць.

"Аддай прывітанне" П.Кавалёў

Часта Дашына бабуля ходзіць у госці да старэйшай дачкі. А як ияртаецца дадому, заўсёды мае ў сумцы пакуначак з дукеркамі ці яшчэ з якімі прысмакамі — для Дашы.

Дзеду бабуля кажа:

—   Прывітанне табе ад старэйшых унукаў.

—   А мне? — пытае Даша.

—   I табе прывітанне ад Зойкі і Марынкі.

—   То давай яго хутчэй! — патрабуе Даша.

"Жыві сабе, зайчык!" П.Кавалёў

Мінулым летам мы з таткам ездзілі да дзеда ў вёску. Дзедава хата стаіць пры самай вуліцы. Хто ні праходзіць — нам відаць.

Неяк самымі прыцемкамі вуліцаю прайшла наша жывёла, а сле­дам за ёю павольна ішоў пастух, камлюкаваты дзядзька Ігналь. Ідзе ды нешта шэранькае трымае на руцэ, да грудзей прыхінае.

Углядаемся мы з дзедам праз акно і нічога не можам разабраць.

—   Ці не зайчыка пастух злавіў? — падаў думку дзед.

Тут я бягом кінуўся да Ігналя, а следам за мною Надзейка, мая меншая сястрычка. А Ігналь спыніўся так паважна сярод вуліцы, шарачка да грудзей туліць ды пяшчотна так гладзіць яго.

—Ой, які прыгожанькі... Маленькі... Глядзі, Алесь! — радасна кажа мне сястра.

—Магу падарыць, — усміхаецца Ігналь.

-  Дзякуй вам! — Надзейка кінулася да шэранькага, ды пастух адразу аддаў зайчыка.

—Падару, але з адною ўмоваю, каб вы яго вылечылі. У зайч хворыя заднія лапкі. Нейкі злачынца падбіў яго... Летам на паляваць забаронена, а той страляў, мабыць. Зайчыку цяпер асаблівы догляд патрэбен. А мне самому часу няма... Бярыце...

I дае мне ў рукі шэранькі камячок. Я асцярожна ўзяў яго, пры ціснуў да грудзей, як рабіў пастух, і панёс на двор.

Зайчык утуліў галаву, палажыў на спіну доўгія вушы і толькі вусікамі паводзіць ды вочкамі міргае, а сэрца яго так калоціца, здаецца, вось-вось выскачыць.

Дзед выйшаў нам насустрач, усміхаецца. Таксама, відаць, рады, што мы зайчыка нясём.

—А дзе мы яго будзем трымаць, дзядуля? — спытала Надзейка.

—Пачакайце, зараз што-небудзь прыдумаем.

Ён пайшоў пад паветку і прынёс адтуль вялікую скрынку з дзі рачкамі па баках. Туды мы і пусцілі нашага зайчыка. Потым пабеглі, нарвалі канюшыны, маркоўніку, адламалі некалькі капусных тоў. Зайцы ж вельмі любяць капусту. Палажылі ўсё гэта ў скрынку, а заяц і ўвагі не звяртае.

—Ён хворы, яму малачка трэба, — сказала Надзейка і пабегла ў хату, прынесла адтуль сподак. Тата, які дагэтуль толькі наглядаў за намі, прынёс паўшклянкі свежага малака.

Налілі малако ў сподак, паставілі ў скрынку. Зайчык ані блізка да яды. Адварочваецца ды шчыльней у куточак туліцца, вусамі толькі паводзіць. Адыдзем мы крыху, дык ён спрабуе ўзняцца пярэднія лапкі, а заднія толькі валакуцца.

Тады тата ўзяў шарачка за вушы ды пыскаю — у малако. Выходзіць, гэтага толькі і неставала. Зайчык аблізнуўся раз, другі, нахіліўся сам да малака і языком «клёк-клёк...».

Узрадаваліся мы:

—Калі п’е — будзе і есці...

—Ну, не трэба яго турбаваць. Няхай адпачывае, — сказаў дзед і занёс скрынку з зайчыкам у клець. — Там яму зацішней будзе.

Цяпер у нас з Надзейкай з’явіліся свае клопаты: як прачнёмся, дык адразу да зайчыка ў клець. То малака занясём, то капусных лістоў. Зайчык перастаў нас баяцца: есць папоўніцы, але чамусьці дрыжыць пры гэтым, быццам баіцца ці куды спяшаецца.                              

Мінула болыи за тыдзень, і я заўважыў, што зайчык наш пачаў пчуньваць. Як няма нікога, стане асцярожна на заднія лапкі і ба- рабаніць пярэднімі па сценцы. Падыдзе хто — ён зноў у камячок агорнецца і схаваецца адразу ў куточак.

...Учора вечарам мы сустрэліся з дзедам у клеці.

—  Ну, папраўляецца шарачок. Што ж вы далей будзеце рабіць з ім?

Я і сам не ведаў, што рабіць. I раптам вырашыў:

—  Выпушчу, як зусім паправіцца.

—  Правільна зробіш, — згадзіўся дзед, — няхай гуляе пасля па- праўкі на волі...

Зайчыка збіраліся глядзець штодзень усе суседскія хлопчыкі і дзяўчынкі. Але вельмі блізка да яго мы з Надзейкай нікога не ітадпускалі.

Я да таго звыкся з шарачком, што аднойчы пачаў прасіць тату ўзяць яго з сабою ў горад. Хацеў сябрам паказаць... А Надзейка дык і слухаць не хацела, што з зайчыкам давядзецца развітацца.

I вось неяк раніцой прыйшоў я да зайчыка. 3 харчамі. Зірнуў у скрынку — няма шэрага. Няма паблізу і дзеда. А калі я ўваходзіў у клець, яна была ўжо адамкнёна. Значыць, нехта тут ужо быў. А ключы ж толькі ў дзеда. Убачыўшы яго пад паветкай, я кінуўся да дзядулі са слязамі:

—  Няўжо наш зайчык уцёк?

—  Не, ён гойсае ў клеці па засеку, — адказаў дзядуля. Потым падышоў бліжэй да мяне, ласкава крануў за плячо і спытаў:

—  Можа, выпусцім?

—  Давайце, пакуль Надзейка спіць, менш слёз будзе, — згадзіўся я.

I выпусцілі мы зайчыка ў агарод... 3 якой радасцю пабег ён, толькі — кульгець-кульгець...

Жыві сабе, зайчык!

"Падзяка" А.Кавалёў

Да прыпынку падышоў аўтобус. Дзіма разам з маці зайшоў праз пярэднія дзверы. На першых крэслах сядзелі маладыя людзі. Яны адразу ж усталі, каб даць месца Дзіму і яго маці.

Аўтобус крануўся. Праз два ці тры прыпынкі ў аўтобус зайшла бабуля. Дзіма хуценька ўсхапіўся з крэсла, каб села бабуля.

—  Дзякуй табе, унучак, — сказала тая і села.

Калі даехалі да свайго прыпынку і выйшлі з аўтобуса, Дзіма спытаў:

—  Мама, а за што кажуць дзякуй?

—Ой, які прыгожанькі... Маленькі... Глядзі, Алесь! — радасна кажа мне сястра.

—Магу падарыць, — усміхаецца Ігналь.

—Дзякуй вам! — Надзейка кінулася да шэранькага, ды пастух не адразу аддаў зайчыка.

—Падару, але з адною ўмоваю, каб вы яго вылечылі. У зайчыка хворыя заднія лапкі. Нейкі злачынца падбіў яго... Летам на зайца паляваць забаронена, а той страляў, мабыць. Зайчыку цяпер асаб- лівы догляд патрэбен. А мне самому часу няма... Бярыце...

I дае мне ў рукі шэранькі камячок. Я асцярожна ўзяў яго, пры- ціснуў да грудзей, як рабіў пастух, і панёс на двор.

Зайчык утуліў галаву, палажыў на спіну доўгія вушы і толькі вушшші паводзіцв ды вочкамі міріае, а сэрца яго так калоціца, што, здаецца, вось-вось выскачыць.

Дзед выйшаў нам насустрач, усміхаецца. Таксама, відаць, рады, што мы зайчыка нясём.

—А дзе мы яго будзем трымаць, дзядуля? — спытала Надзейка

—Пачакайце, зараз што-небудзь прыдумаем.

Ён пайшоў пад паветку і прынёс адтуль вялікую скрынку з дзі- рачкамі па баках. Туды мы і пусцілі нашага зайчыка. Потым пабеглі. нарвалі канюшыны, маркоўніку, адламалі некалькі капусных лістоў. Зайцы ж вельмі любяць капусту. Палажылі ўсё гэта ў скрынку. а заяц і ўвагі не звяртае.

—Ён хворы, яму малачка трэба, — сказала Надзейка і пабегла ў хату, прынесла адтуль сподак. Тата, які дагэтуль толькі наглядаў за намі, прынёс паўшклянкі свежага малака.

Налілі малако ў сподак, паставілі ў скрынку. Зайчык ані блізка да яды. Адварочваецца ды шчыльней у куточак туліцца, вусамі толькі паводзіць. Адыдзем мы крыху, дык ён спрабуе ўзняцца на пярэднія лапкі, а заднія толькі валакуцца.

Тады тата ўзяў шарачка за вушы ды пыскаю — у малако. Вы- ходзіць, гэтага толькі і неставала. Зайчык аблізнуўся раз, друті. нахіліўся сам да малака і языком «клёк-клёк...».

Узрадаваліся мы:

—Калі п’е — будзе і есці...

—Ну, не трэба яго турбаваць. Няхай адпачывае, — сказаў дзед і занёс скрынку з зайчыкам у клець. — Там яму зацішней будзе.

Цяпер у нас з Надзейкай з’явіліся свае клопаты: як прачнёмся, дык адразу да зайчыка ў клець. То малака занясём, то капусных лістоў. Зайчык перастаў нас баяцца: есць папоўніцы, але чамусып дрыжыць пры гэтым, быццам баіцца ці куды спяшаецца.


—За ўсе добрыя справы, за павагу да людзей, — адказала маці. — I табе бабуля падзякавала за тое, што ты ёй, старэнькай, меспа ўступіў.

Дзіма заўсміхаўся. Яму ўпершыню сказалі дзякуй.

"Фіялка" К.Каліна

Увесну пад старою ліпаю расцвіла маленькая Фіялка. Яна з цікавасцю паглядзела навокал і ўбачыла, што ўсе яе суседгі яркія і высокія, і над імі кружацца прыгожыя матылькі. А да яе, маленькай кветкі, ніхто не прылятаў, і яна самотна цвіла ў густой траве.

—Ах! — жаласна ўсклікнула Фіялка. — Чаму я такая няшчасная? Ні адзін матылёк не можа знайсці мяне. Лепш бы я зусім ае цвіла.

I раптам яна пачула прыемнае гудзенне. Гэта Пчала закружылася над ёю і апусцілася на сінія пялёсткі.

—Як ты мяне знайшла? — радасна спытала кветка. — Я ж такая маленькая і непрыкметная!

—Ты цудоўна пахнеш, — прагула Пчала.

—Няўжо? — здзівілася Фіялка. — Нават лепш за жоўтых?

—Лепш. Ты самая цудоўная з ранніх кветак. I я часта буду прылятаць да цябе.

Пчала дакранулася да кветкі, узяла кропельку духмянага некта­ру і паляцела ў вулей.

I маленькая Фіялка яшчэ пышней расцвіла, павесялела. Яна адчула сябе самай шчаслівай на веснавой зямлі. Пчала абмінула многа яркіх высокіх кветак, а знайшла яе, маленькую, непрыкметную, у траве.

"Вясна ўвосень. Казка" У.Караткевіч

Маленькі Янка цяжка захварэў. Ляжыць увесь чырвоны, нічога не бачыць і не чуе. Нават сястрычкі Аленкі не пазнае...—Можа, ты хочаш чаго, сынок? — спытала мама.—Сонейка, — сказаў Янка. Нават вачэй не расплюшчыў.Якое там сонейка! Восень. Ільюць шэрыя дажджы...       Ніхто не глядзіць на Аленку. Узяла яна плашчык  ды выйшла з хаты ў сад. Сонейка шукаць, браціка ратаваць.У двары вецер моршчыць лужыны. Усе птушкі, усе мушкі, усе звяркі пахаваліся. Хто дрыжыць, хто дзесьці сон бачыць.— Сонейка-Сонейка, выйдзі, — папрасіла Аленка. — Цябе брацік кліча. — Сплю, — сказала Сонейка з-за хмар. — Мяне кожны ранакптушкі будзяць. А цяпер іх няма. Хто на поўдзень паляцеў, хто ў дупло схаваўся. Нікога я ўжо да вясны не сагрэю.— Птушкі, звяркі, мушкі, разбудзіце Сонейка!— Спім. Холадна, — адказалі жабкі з дна рачнога, грыбы — з-пад зямлі, вавёркі — з дуплаў. — Разбудзіце Сонейка, — папрасіла Аленка. — Брацік Сонейка хоча.— I я хачу, — сказаў з хмызоў Вожык. — Ды што я магу зрабіць?..— I я хачу, - сказаў мокры Верабей на галінцы. — Мне холадна.А тут яшчэ вунь Чорны Кот да мяне падбіраецца.— Голасу няма, каб Сонейка будзіць, — сказаў Шчыгол.— Памажыце браціку, — заплакала Аленка. — Ён вас ніколі не крыўдзіў. — Не кры-ыўдзіў... — грэбліва сказаў Чорны Кот. — Ён мяне ад-  нойчы за хвост таргануў. I тут абурыўся Верабей:— А хто мяне за хвост скубануў? Не ты?.. Падумаеш, бяда, за хвост яго хлопчык таргануў.— Ён, мабыць, болей не будзе, — сказаў Вожык.— I праўда, ніколі ён нас не крыўдзіў, — сказаў Шчыгол.— Ён і мне ўзімку сала за акно вешаў, — ціўкнула Сінічка — салатная грудка. — А нам семак сыпаў, — адгукнуліся шчыглы. Вядома, дзе адзін шчыгол, там і дзесяць.— Не будзем часу марнаваць, — сказаў Заяц з лесу. — Як нам ні холадна, а трэба памагчы чалавеку. Упаў на зямлю адзін сонечны прамень. Гэта Сонейка зацікавілася: што там за вясенні канцэрт?I пайшло. Вылезлі з твані і выплылі з вады вясёлыя жабяняткі. Нясмела крумкнулі. Сонейка і на іх зірнула. — Сонейка-Сонейка, — папрасіла Аленка, — глянь на браціка ў акенца. Сонейку што, яно і туды зірнула. Заблішчалі шыбы.Апенькі вылезлі з пня — зірнуць. Слімак высунуў з хаткі рагатую галаву. А Сонейка заззяла ўжо ў лужыне. I апошнія чапля і бусел, перад тым як ляцець у Афрыку, лавілі на дне лужыны Сонейка. I пайшло да дому шэсце. Вожык нёс на іголках залатое кляновае лісце. Снегіры неслі ў дзюбах пукі празрыстай, чырвонай каліны. Грыбы на палянцы высыпалі ў кола. Гулялі ў пацягушкі-разрывушкі.  Чорны Кот стаў танцаваць на задніх лапах. Ён быў на гэта вялікі мастак, бо быў вучоны. А на ўсё гэта глядзеў з хмызоў алень. А ў яго на рагах сядзелі птушкі і таксама глядзелі.Разгаралася Сонейка. І спяшаліся з пдарункамі да Янкі госці.  Хто прынёс моркву? Заяц. Хто вяселыя бурбалкі? Рыбкі. Прынесла вавёрка арэхаў горку. А клюшню прынёс рак… Вось так.І сталі ўсе яны разам з сонейкам глядзець ў акно.-Жыў-жыў! – крыкнуў узрадаваны Верабей.І тады Аленка пакланілася ім. Заплакала . З радасці.            Сказалі зайцы: мы вас бегаць навучым. Рыбы: плаваць навучым. Бабры: ныраць навучым. Грыбы: расці навучым... Вось так. I ўсе, разам з Сонейкам, сказалі: разумнымі быць навучым. За дабрыню да ўсіх.     Зайшла Аленка ў хату.                                                             —Янка заснуў - сказала мама. - I Сонейка, бачыш, выглянула. Цяпер усё-ўсё будзе добра.                                   Аленка сама ведала, што ўсё цяпер будзе добра. I няхай зноў зойдзе Сонейка, зноў змоўкнуць птушкі, зацярушаць дажджы, затрашчаць маразы. Няхай! Да самай вясны яна не дасць прапасці тым, хто дапамог браціку... 

"Вясна" (урывак) Якуб Колас

I

Які пекны, слаўны дзянёк! Выйдзем, дзеткі, на вуліцу, на божы свет. Паглядзім, паслухаем. Можачаго і навучыць нас гэты божы свет.

Пачарнеў на полі снег, а на ўзгорках сталі паказвацца чорныя лапінкі, лысіны. Па вуліцах пацяклі равочкі каламутнай вады. Ве­села бягуць яны разоркаю з поля праз двор, блішчаць і срэбрам пераліваюцца на сонейку. Цякуць яны і ўсё большаюць. Выходзіць з хаты гаспадар. Бачыць: вада цікуе на яго хлевец. Не, галубка! Не чапай будовы. Там стаіць авечачка, кароўка. Ідзі сабе далей. I гаспа­дар бярэ рыдлёўку і пракопвае ёй дарогу. А воданька закаламуціцпа яшчэ больш і пабяжыць далей. Па дарозе сустракае яна другі гэтакі самы равок. Сустрэнуцца, забулькаюць нешта вясёленькае адзін аднаму, сальюцца і пабягуць далей разам. Іх сустрэне ізноў новы ра­вок, а там, пазіраеш, прыстане і чацвёрты, і пяты. I ўсе яны зліваюцца: разам і весялей і лягчэй ваяваць з тымі парогамі, каторыя загараджаюць ім дарогу. I нікога яны не крыўдзяць. Сустрэнуць малюсенькі равочак, такі малюсенькі, што цячэ ён, як слёзка, па капельцы. Мардуецца, бедны, працуе над кусочкам лёду, што загарадзіў яму сцежачку. Збірае ўсе сілы і з вялікім трудом ледзьве- ледзьве скоціць нягодны кусочак лёду і з такою гэта радасцю зліваецца з перавалам! А перавал ахвотна бярэ з сабою і яго працу. I вось пакрысе, памаленьку перавал пераходзіць ужо ў рэчку. Шуміць. раве ў полі. Ён так ужо акрэп, што можа пакаціць і камень.

Бачыце, дзеткі, як расце сіла вады.

II

А сонца дзень ада дня ўсё вышэй і вышэй ходзіць па небе, усё цяплей і цяплей сагравае яно зямлю. Плача зіма, льюцца яе халодныя каламутныя слёзы. Растаё снег, пакідае палі. Не хочацца яму ўступіць места цяплу і свету. 3 гор злазіць ён у лагчынкі, у балота, у лес. Не схаваешся, браце, ад сонца, усюды яно знойдзе цябе. А сонейка так ласкава, так хораша пазірае на зямлю, як матка на сваё дзіця. Заглядае яно ўсюды: і ў бедную мужыцкую хатку, дзе так непрыбрана, бедна, нявесела; і на пясчаную горку, і ў лагчынку, дзе думаў снег знайсці сабе прыпынак; і ў лес, і на луг. Усюды льецца яго шчыры свет і цяпло; нідзе не найдзе сабе пакою снег. Многа ра­боты залатому сонейку ў раннюю весну. Доўга трэба ваяваць яму з зімою. Многа снегу з’есць яно за дзень, а там, пазіраеш, уночку падымуцца хмуркі, павее вецер з халоднага боку і закрые ізноў усю зямлю снегам, ізноў дасць работы для сонца. Але сонца не бядуе. Прыгрэе ўдзень, і снег прападае. I так яно працуе цэлы месяц, пакуль не згоніць з зямлі сляды халоднае зімы. I ваюе яно з цьмою і холадам, як ваюе і чалавек са злом і несправядлівасцю.

"Ластаўкі" Якуб Колас

Прыляцела ластаўка з далёкага выраю. Села яна на страху старога гумна і зашчабятала. Вясёленькая песенька яе так і пасыпалася па ўсім двары мілым шчэбетам. Уляцела яна ў гумно, даведалася свайго даўнейшага леташняга доміка. А ён за зіму абсыпаўся, абвіс павуціннем; толькі камячок гразі трымаўся каля сахі, на каторую апіралася страха гумна. Туды прыляцела і другая ластаўка. Пашчабяталі яны ўдзвёх, парадзіліся і давай папраўляць сваю хатку, ачысцілі яны яе ад пылу і павуціны. Кожны дзень па некалькі разоў прыляталі яны ў гумно; насілі ў дзюбах клейкую гразь, замазвалі дзіркі і далей рабілі гняздзечка, каб яно было глыбейшае і болыпае. Доўга працавалі ластаўкі, і вылепілі яны харошанькае, кругленькае гняздзечка. Тады насілі яны пёрцы і высцілалі імі дно. Самічка- ластавачка несла там свае маленькія, рабенькія яечкі.

Праз тыдняў два з яечак выйшлі голенькія маленькія птушачкі з жоўценькімі роцікамі. У тое гумно часта прыходзіў гаспадарскі сынок Пятрусь. Любіў ён, лёгшы на сене, пазіраць, як клапаціліся старыя ластаўкі, носячы корм для сваіх маленькіх дзетак. А маладзенькія ластавачкі садзіліся ў гняздзе ў рад і разяўлялі роцікі, як толькі прылятала да іх якая-небудзь старая ластаўка. Старыя клалі корм кожнай па чарзе. Пятрусь любіў на гэта пазіраць і, лежачы, ціха сам сабе смяяўся.

У Петруся быў сябра, сын суседа, яго равеснік Антось. Завяліся неяк за невашта хлопцы. Хітры і нягодны Антось, каб зрабіць злое Петрусю, прыйшоў раз у гумно, як не было Петруся там, і спароў тычынаю гняздо, а сам уцёк. Бедныя, нявінныя птушачкі паскідаліся на сена. Жаласна зачырыкалі старыя ластаўкі, біліся, ляталі, кружыліся над беднымі сваімі дзеткамі. ІІачуў Пятрусь іх трывожны крык і кулём кінуўся ў гумно. «Кот, мусіць!» — падумаў Пятрусь і ўзяў аскабалак, каб пачаставаць ласуна, шэрага ката. А як забілася яго сэрца, як убачыў ён, што гнязда не было! Старыя ластаўкі кружыліся каля самага Петруся, усё роўна як прасілі ў яго помачы. Шкада было Петрусю маленькіх птушачак. Сядзелі яны, бедныя, у куточку і разяўляліся.

Доўга думаў добры Пятрусь, як памагчы няшчасным дзеткам- ластавачкам. Усіх было цэлых пяць...

I вось што прыдумаў Пятрусь. Узлез ён на гумно, выдраў на са­мым валу ямку, абклаў яе пер’ем і збудаваў хітрае гняздзечка. Потым ён пабраў у шапку маленькіх ластавачак і палез з імі на гумно. А каб шапка не перашкаджала яму лезці, ён узяў яе ў зубы, Узлезшы, палажыў ластавачак у зробленае ім самім гняздзечка. Старыя ластаўкі лёталі над Петрусём; яны не ведалі, што будзе рабіць з іх дзеткамі дабрадзей іх, Пятрусь. Паклаўшы ластавачак, Пятрусь злез з гумна і адышоўся, каб не баяліся яго старыя ластаўкі. Убачыўшы, што ІХ дзеткі ўсе, і ўсе жывы, старыя весела зашчабяталі і паляцелі лавіць мошак на полудзень для сваіх дзетак. А маленькім птушачкам тут было зусім добра, не горш нават, як у гумне. Па некалькі разоў у дзень лазіў Пятрусь на гумно паглядзець, як маюцца ластавачкі. А яны борзда раслі і харашэлі.

Як толькі падымалася хмара, збіраўся дождж, Пятрусь кідаў ра­боту, лазіў на гумно і накрываў гняздзечка разам з ластавачкамі, каб не нацякло туды вады. У Петруся бацька быў добры і не крычаў на яго за тое, што ён парасцягаў трохі на страсе салому, лазячы да сваіх птушачак. Толькі часам пасмяецца з яго і скажа яму: «Эх ты, ластаўчын бацька». Але Пятрусь за гэта не гневаўся і не сердаваў.

Старыя ластаўкі перасталі палохацца Петруся, бо ведалі, што не зробіць злога ім і іх дзецям. У харошую пагоду маладыя ластаўкі вылазілі з гнязда і ўвесь дзень сядзелі на сонцы, а на ноч зноў хаваліся ў гняздо, зробленае Петрусём.

Прайшло тыдняў два. Узлезшы на гумно, Пятрусь узяў у руку маладую ластавачку і павагаў яе. Махнула яна крыльцамі, фуркнула і паляцела, а за ёю пападымаліся і ўзняліся і другія. Рад быў Пя­трусь, што лётаюць яго ластавачкі (ён называў іх сваімі). Вось яны

палёталі, пакружыліся і зноў прыляцелі на гумно. А дзянькоў праз два яны ўжо лёталі разам са старымі і самі шукалі сабе пажывы.

Вось як Пятрусь даў шчасце добрым нашым прыяцелям — ластаўкам.

""Лета" Якуб Колас

Прыйшло і лета. Куды ні глянь — усюды зелена, усё расце, усё наліваецца. Лісце на дрэвах вырасла ва ўвесь рост свой і весела трапечацца на сонцы. Весела пазірае стары лес, што разросся за сялом і цягнецца па краях поля, як разак, пастаўлены зубамі ўгору. Кусты арэшніку, рабіны, чаромхі густа разрасліся ўнізе і далёка параскідалі свае зялёныя галіны. Так зелена, так густа, што, здаецца, не пралезеш у лес! Птушкі аж глушаць сваімі галасамі, сваім шчэбетам. Некаторыя, раннія, ужо вывелі дзетак і клапатліва шчабечуць каля сваіх гняздзечак, як нянькі каля калыскі. Колькі кветак, колькі ўсялякіх матылёчкаў, мошак і пчолак! У воздусе стаіць бясконца шум і звон ад іх крылляў.

Поле пакрылася зеленню. Ужо выплыў авёс, ячмень; цягнуцца палоскі гароху з харошанькімі, чырвоненькімі і бледненькімі, кве- тачкамі. Там відаць зялёненькія стужкі лёну з сіненькімі галоўкамі; бялее грэчка, наліваецца жыта і ціха шарасціць у полі сваімі сярэ- бранымі каласкамі. Як слаўна глядзець на гэтыя вузкія стужкі- палоскі сялянскага збожжа, як свежы ветрык калыша, вядзе з імі невядомыя, спакойныя рэчы! Жаваранкі рассыпаюцца над імі пес­ням!, кружачыся ў небе.

Зялёнаю шырокаю паласою, заросшаю месцамі лазою, круглымі зараслямі маладога дубняку, каторых завуць астраўцамі, раскінуўся луг паабапал рэчкі. Густая высокая трава, як мора, калышацца на ветру. А кветак, кветак! Якога толькі колеру не найдзеш тут кветак! Мільёны пчолак, чмялёў уюцца над імі са звонам і шумам. Так і цягне на прывольны луг, дзе так многа кветак, птушак, усякіх конікаў і матылёчкаў, песень, шуму і звону, дзе так прахладна патыхае чысты, свежы ветрык.

Шчыраю рукою ўбрала лета ўвесь божы свет.

"Прылёт птушак" Якуб Колас

Ціхая раніца. Сонейка толькі што ўзышло. У полі яшчэ ляжыць снег. Толькі ўзгоркі чарнеюць. Лужынкі сцягнуліся за ноч лядком. Але ўжо чуваць вясна, і ўсё пазірае па-вясенняму.

Выйшаў маленькі Ясь на двор. Весела так яму, лёгка на сэрцы. Прыгрэе зараз сонца, добра будзе гуляць на дварэ.

Ся! Што-то звоніць у небе тоненькім срэбраным званочкам? Так хораша, так міла — душа замірае! Ясь прыслухаўся. Не відаць ні- чога, а ў небе ціха разліваецца тоненькая песенька, як грае хто на срэбнай дудачцы. Гэта жаваранак! I так весела Ясю, здаецца, каб льга было, пацалаваў бы мілую птушачку. Галубка! Яна ўжо вярнулася з далёкае старонкі ў наш бедны край і ў ясным небе заліваецца дзіўнаю песняю.

—  Тата! Тата! Чуеш жаваранка?

Бацька Яся прыслухаўся.

—  Але, жаваранак. Ну, зараз, брат, і шпак прыляціць, а там і бусел, а за ім і ўсе птушкі.

Рад Ясь, што першы пачуў ён жаваранка, і пабег хваліцца сваім сябрам. Дзеці выходзілі на двор слухаць першую песню вясны. I ім было весела.

—  Эх, дзеці! Не скора яшчэ вясна, — казаў хто-небудзь старэйшы.

Дзеці не любілі слухаць такія рэчы. Яны любяць вясну, яны

любяць, каб гаварылі ім аб вясне. А часам і праўда захаладае; дзеці кажуць: «Саўсім не холадна; не толькі не холадна — горача нават».

Кожную новую госцю-птушку дзеці сустракаюць з радасцю.

Чэраз некалькі часу прылятае шпак. Холадна, туман, а ён мала дбае. Спявае на ўсё поле вясёлыя песні, седзячы дзе-небудзь на голай бярозе, як бы і холаду яму няма.

У канцы марца ўжо збіраецца шмат птушак. У лесе спяваюць дразды, лясныя жаваранкі, а па балоце важна праходжваецца бусел. На страхах бегаюць шустрыя бела-рудыя сытаўкі, трасуць сваімі доўгімі хвастамі.

А выйдзеш увечар на двор — крычаць качкі, жалобна стогнуць кнігі; як у кадушку, грукае недзе на возеры бугай. Розныя галасы поўняць воздух, усё спявае і радуецца.

"Дуб і яго сяброўкі" У.Ліпскі

Жыў-быў на Сцяпанавым агародзе дуб-асілак. Колькі яму гадоў. дык нават сам гаспадар не ведаў. А ён збіраўся святкаваць сваё стагоддзе.

Дуб той жыў адзінока. 3 ім адно лета суседнічалі загоны бульбы. другое лета — жыта, трэцяе лета — канюшына. А яго вернымі сяброўкамі былі чатыры чараўніцы.

Завітала да дуба першая сяброўка. На ёй — светла-зялёныя ўборы. У валасах — вянок з маладых лісцікаў. Сама — статная, прывабная.

Дуб радуецца сустрэчы. Ад хвалявання на яго галінах нечакана ўспыхнулі зялёныя лісцікі. Само сонца вітае іх нараджэнне. Падыходзіць да дуба дзед Сцяпан. I яму радасна, што дуб ажыў, расквітнеў.

Мінаюць тры месяцы. На спатканне з дубам прыходзіць другая сяброўка. Сукенка на ёй цёмна-зялёная, з вясёлкавымі стужкамі. А ў валасах — зыркая карона з сонечных промняў

I дуб ад гэтага цяпла яшчэ болып зелянее. Між лісточкамі вытыркаюцца зялёныя жалудкі ў зялёных брылях.

Спатканне з гэтай сяброўкай доўжыцца таксама тры месяцы.

А пасля да дуба падыходзіць трэцяя сяброўка. На ёй — залацістая сукенка. У валасах — карона з чырванню.

Дуб і гэтую чараўніцу ласкава прымае. I пад яе настрой падфарбоўвае сваё лісце. Яно становіцца чырвона-жоўтым. Нават жалуды ў брылях жаўцеюць. Вецер адрывае ад дуба лісце і жалуды. Яны падаюць на зямлю.

А потым на дуб пачынаюць сыпацца з неба сняжынкі. Беляць крону, ствол. I тады да дуба падыходзіць чацвёртая сяброўка. Яна апранута ва ўсё белае, іскрыстае, як самі сняжынкі.

Сяброўка-сняжынка забаўляе дуб тры месяцы. Яна засылае ў галіны дуба вятрыскі і снегапады, дождж з градам і халоднае сонца.

Ды раптам на спатканне з дубам вяртаецца прыгажуня ў светла- зялёным уборы. У валасах — вянок з пралесак. Весялее дуб. Радасней робіцца і дзеду Сцяпану.

А вы, сябры, здагадаліся, якія чатыры сяброўкі ходзяць штогод у госці да дуба? Як іх завуць? Якая з іх вам болыш падабаецца?

"Рыгоркавы прыгоды" У.Ліпскі

ГУСАК

Аднойчы, калі Рыгорка быў у вёсцы, здарыўся з ім такі выпадак.

Гуляў ён за бабуліным хлевушком: будаваў пясчаны горад. А дарослыя займаліся сваімі справамі на двары.

Неўзабаве з-за хлевушка пачуўся працяглы крык:

— А-а-а-а!

Прыбегла маці. «А ёя-ёй...», — пляснула яна рукамі. Белы здаровы гусак паваліў Рыгорку, сеў на яго і хоча дзеўбануць.


—Агыля!.. Агыля!.. — прагнала маці гусака. Пасля падхапіла Рыгорку на рукі, пачала супакойваць: — Ціха, сынок.

—Мамачка, скажы яму, хай у вырай ляціць. Не буду я з ім болей гуляць, — усхліпваў Рыгорка.

—Не, сыночак, не можа ён лётаць. А зазлаваў ён на цябе, мусіць, таму, што ты ганяў гусянятак.

—Не ганяў я гусянятак...

—Бачыш, і вінтоўка табе не памагла. — Маці паправіла за спінаю сына цацачную стрэльбу. — Трэба, сынок, быць смелым і дужым. Тады нічога не страшна...

Пасля выпадку з гусаком Рыгорка кожную раніцу робіць фізічную зарадку, есць манную кашу, п’е малако, ад якога раней адмахваўся. Хоча сілы набрацца, каб перамагчы гусака.

У вёсцы

Калі Рыгорка яшчэ толькі першы раз прыехаў да бабулі, яму было ўсяго тры гады. Спадабаўся ён усім у вёсцы. Убачыў, як распрагалі каня, і закрычаў:

—Бабуля, каня адломваюць!

А то падышоў да дзядзькі Пятра і спытаўся:

—Дзядзечка, навошта ты голішся? Няхай расце барада, як у дзядулі, дык пенсію дадуць.

Надта падабалася малому, што бабуля дазваляла яму бегаць басанож па лужынах. Во дзе любата! Іншы раз Рыгорка да таго ўходжваўся, што надвячоркам як сноп валіўся спаць.

Неяк раніцой бабуля дакорліва паківала галавой:

—Як табе не сорамна, Рыгорка, з такімі бруднымі нагамі класціся ў пасцель.

—Тэта я ў сне па балоце хадзіў, дык запэцкаліся, — не міргнуўшы вокам адказаў ён.

Бабуля цешылася: кемлівы ўнучак расце, і ўсё выпытвала:

—I кім жа ты будзеш, як вырасцеш? Можа, лётчыкам?

Унук маўчаў.

—Можа, касманаўтам?

-Не.

—Можа, мастаком?

-Не.

—А кім жа ты будзеш?

—Хачу быць заўсёды Рыгоркам.

"Недаверлівая вавёрка" А.Марціновіч

Паўлік доўга круціўся каля сасны з вавёрчыным гняздом. Яму вельмі хацелася зблізку паглядзець на звярка з пушыстым хвастом. Дагэтуль вавёрку ён бачыў толькі на малюнках у кніжцы. Паўлік стукаў па камлі кіем, каб спудзіць вавёрку і каб яна паскакала па галінах. Вавёрка адзін раз выглянула, але Паўлік не паспеў нават разгледзець яе. Ён паспрабаваў дабрацца да гнязда, але сукі на сасне былі кароценькія і далёка адзін ад аднаго.

«Я цябе перахітру ўсё-такі», — сказаў сам сабе Паўлік і, адышоўшыся, схаваўся за камель тоўстай сасны. Доўга цікаваў. I от пачуўся лёгкі шоргат, у акенцы хаткі мільгануў хвост. Вавёрка спрытна вылезла з хаткі з дзіцянём у зубах і, скачучы з галінкі на галінку, з сасны на сасну, знікла ў глыбіні лесу.

Паўлік падхапіўся і пабег хутчэй у леснічоўку, каб расказаць пра гэта дзядзьку.

—  Ясна, — сказаў Іван Патапавіч, — не ўпадабала, што ты сочыш за ёю. Недаверлівая. Пэўна, перабіраецца ў другую хату. Ты ідзі, панаглядай яшчэ, яна і астатніх малых забярэ.

Паўлік вярнуўся да сваёй схованкі. Сапраўды, вавёрка неўзабаве з’явілася і раз, і другі. А за трэцім разам незнарок выпусціла дзіцяня, і яно звалілася на зямлю. Паўлік ажно ўскрыкнуў. Памкнуўся падбегчы, паглядзець, ці не забілася малое, але стрымаўся, каб не спудзіць вавёрку. А тая, убачыўшы Паўліка, паскакала ў лес. Неўзабаве, праўда, яна вярнулася, пакруцілася каля сваёй хаткі, але ўніз не спусцілася і праз колькі часу зноў знікла.

Што рабіць? Доўга чакаў Паўлік. Потым падышоў да сасны. На зямлі нямогла варушылася маленькая вавёрачка. «Пэўна, моцна выцялася», — падумаў Паўлік, узяў аберуч мяккі камячок і пайшоў да дзядзькі.

—  Забяром яе ў хату, — сказаў Іван Патапавіч, — а то ўночы які драпежнік яшчэ паквапіцца на гэтую малечу. Ужо ж змяркаецца.

Так і зрабілі.

Паспрабавалі накарміць вавёрачку, але яна прыціхла, забілася ў куточак кошыка і нават не варушылася.

Затое ноччу, пад раніцу, адкуль і сіла ў яе ўзялася, — так разгулялася. Паўлік спаў, а Іван Патапавіч прачнуўся і доўга не мог заснуць. Звярок карабкаўся ўверх па фіранцы, падаў і зноў лез.

Раніцай Паўлік устаў і адразу — да копхыка. А вавёрачка зноў, як і ўвечары, ляжыць сабе ціхенька.

—Не памрэ яна? — спытаў Паўлік.

—Сілы ў яе многа, — адказаў Іван Патапавіч, — глянь вунь, якая фіранка! Падрала за ноч, чарцяня.

—Хацела ўцячы?

—Ага. Занясі яе да сасны, можа, залезе ў сваё гняздо.

Паўлік занёс. I вавёрачка спачатку нясмела, а потым хутка-хутка пакарабкалася па ствале і спрытна перакулілася цераз акенца ў сваю хатку.

Толькі Паўлік адышоўся да леснічоўкі і аглянуўся, як убачыў, што ў гняздо шмыганула яшчэ адна вавёрачка, а неўзабаве — другая і трэцяя. Мабыць, новая схованка, куды іх перанесла маці, не спада- балася ім.

А дзе ж маці? Паўлік пільнаваў доўга. Нарэшце пайшоў да Івана Патапавіча, які быў на агародзе.

—Няма, не прыйшла вавёрка, — сказаў ён.

—Не можа быць, — супакоіў яго Іван Патапавіч. — Маці ніколі не пакіне дзяцей. Гэта, брат, закон прыроды. Прыбяжыць аба- вязкова. Яна, можа, усю ноч не спала праз гэтае дзіцяня, што ты забраў.

—Калі неўзабаве яны ўдвух падышлі да сасны, з хаткі выткнулася мордачка вавёркі. Іван Патапавіч усміхнуўся:

—Бачыў? Ну вось. Ты за ёю сачыў, а яна — за табою. Толькі ты адышоўся, а яна — скок у хатку. Перахітрыла цябе.

—Хутка вавёрка прымірылася з суседствам Паўліка. I ўжо сме­ла скакала з галінкі на галінку, нават калі Паўлік стаяў каля самай сасны. Перамагла сваю недаверлівасць.

"Кніжка пра тату" У.Мехаў

Сяргейку тры гады. Гэта многа. Болей, чым думаюць тата і мама. Калі яны прыходзяць з завода, Сяргейка заўсёды просіць:

—Пачытаем?

Мама цалуе яго і адказвае:

—Ох, сынок, пагуляў бы ты лепш з цацкамі. У мяне яшчэ столькі работы!

А Сяргейка якраз і не любіць гуляць з цацкамі. Болей яму падабаецда слухаць кніжкі. Ён пакрыўджана надзімае губы.

Тата ўсміхаецца:

—Ну, ідзі сюды, чытальнік! Пра што сёння будзем?

Сяргейка радасна крычыць:

—Пра Муху-цакатуху! I пра Гагарына! I пра зубра! — I сам пачынае шукаць патрэбныя кніжкі.

Сяргейка іх знаходзіць адразу, хоць і не ўмее чытаць. Усе свае кніжкі ён пазнаё па малюнках.

Пачула аднойчы суседка, як тата чытае Сяргейку, і сказала:

—Малайчына вы, Мікалай Іванавіч. I на заводзе вы лепшы работнік, і дома такі харошы. Кніжку пра вас трэба напісаць, чэснае слова!

Тата засмяяўся:

—Прыдумаеце, Кацярына Пятроўна!

А Сяргейка папрасіў аловак і паперу.

—Што ты будзепх маляваць? — спытала Кацярына Пятроўна. — Домік?

—Не, — адказаў Сяргейка, — кніжку пра тату.

Праз некалькі дзён тата мяняў касцюм. Ён выняў з кішэні розныя паперы, маленькія кніжачкі і паклаў іх на стол. Потым выйшаў на кухню, каб узяць прас.

А Сяргейка тым часам узлез на крэсла і пачаў разглядаць татавы рэчы.

—Вось яна! — закрычаў ён раптам. — I тата на малюнку!

Тата і мама прыбеглі на гэты радасны крык.

—Што тут, Сяргейка?

—Кніжка пра тату! — сказаў сынок. — Маленькая! — I паказаў на заводскі пропуск — чырвоную кніжачку, у якую была ўклеена татава фатаграфія.

Мама засмяялася, махнула рукою. А тата зусім сур’ёзна падтрымаў Сяргейку:

—Правільна, сыночак, гэта кніжка пра твайго тату. У ёй гаворыцца, што тата твой рабочы чалавек. А рабочы чалавек варты самай цікавай кніжкі на свеце.

"Ластавачкі" Я.Пархута

3-за лесу выплыла хмара, ляснула громам, усклубілася, апала амаль да зямлі і стала насоўвацца на вёску.

Усё стаілася, прыціхла. Толькі ў далёкай вышыні насіліся дзве ластавачкі. Яны кідаліся то туды, то сюды, нібы хацелі перакрэсліць чарнату хмары, і белыя падкрыллі птупіак паблісквалі, як люстэркі.

Ды вось сталі жахаць маланкі. На фоне хмары кожная ўспыхвала галінастым дрэвам, жыла нейкі час і, зламаўшы тоўсты камель, тут

жа гасла. На яе месцы з’яўлялася другая, трэцяя... Аднак ластавачкі па-ранейшаму былі там. Цяпер яны быццам стараліся супыніць маланкі.

I нібы цуд адбыўся: маланкі пачалі адступаць, пачала гінуць хмара, над вёскай уставала вясёлка.

А ластавачкі ўжо спакойна купаліся ў пасвятлелым небе.

"Птушыны інтэрнат" Я.Пархута

Аднойчы ў таполі навальніца зламала вершаліну. Людзі заўважылі непарадак, усцягнулі на дрэва старую барану і сказалі:

—Няхай хоць птушкам паслужыць.

I праўда. Вясною прыляцелі аднекуль буслы і пачалі завіхацца — майстраваць гняздо. Носяць сухія галінкі, шматкі моху, леташнюю салому і радуюцца. Хутка зажывуць у новым доме!

А вераб’і ўвесь гэты час гойдаліся на галінках і толькі пасміхаліся:

—Ці ў ім жыцьмуць?! Ці ў ім жыцьмуць?!

Іх падтрымалі шпакі:

—Дарма ўюць! Дарма ўюць!

А калі буслы нарэшце закончылі будаўніцтва і з вясёлым клёкатам паведамілі, якое ў іх цудоўнае жытло атрымалася, вераб’і першыя спахапіліся і пачалі прасіцца ў падсуседзі.

Буслы падумалі-падумалі і дазволілі вераб’ям пасяліцца разам.

Узрушаныя шпакі ад зайздрасці ажно свіснулі: маўляў, не шкодзіла б і ім прысуседзіцца!

—Такі клопат! Такі клопат! — сказалі буслы і шпакам таксама далі дазвол.

Але як ні стараліся шпакі прыстроіцца да буслінага гнязда — не змаглі. I тады з ельніку прыляцеў дзяцел і пачаў рабіць ім дупло. Ніжэй буслінага жытла, ніжэй вераб’інага... А калі ўбачыў, што ква- тэра шпакам цудоўная выйшла, дык рашыў заадно і сабе дупло змайстраваць.

На старой таполі нібы інтэрнат атрымаўся.

Але аднойчы рыжы кот Фядот вырашыў праверыць буслянку. I тут дзяцел першы ўзняў трывогу. Стукнуў тройчы ў сук:

—Кот-кот-кот!

Усхапіліся шпакі ды завагаліся:

—Біць ці не? Біць ці не?

—Біць-біць-біць! — закрычалі вераб’і, кінуліся ў атаку і пачалі калашмаціць Фядота — ажно рыжая поўсць паляцела. Тут і шпакі пасмялелі, памагаць пачалі. А калі на той гоман з бліжняга балотца прыляцелі бусел з бусліхаю, на таполі быў поўны парадак: бусляняты спрасонку пазяхалі на мяккай пасцельцы, шпакі з вераб’ямі абмяркоўвалі нядаўнюю падзею, а кот Фядот ляжаў у крапіве і лічыў сінякі.

3 таго часу жыхары птушынага інтэрната жывуць спакойна. А кот Фядот за вярсту абыходзіць старую таполю.

"Брацік" У.Паўлаў

Мама з татам купілі Сярожу браціка. Малюпасенькага прыгожага Андрэйку. Брацік пакуль не хоча пазіраць на Сярожу Вочкі ў яго амаль увесь час заплюшчаны. А калі ён захоча паплакаць, то спачатку неяк смешна зморшчыцца, тады пачынае ўжо кугакаць, адкрываючы свой бяззубы роцік. У такіх выпадках Сярожу таксама хочацца плакаць. Вось як цяпер. Мама пакінула яго за няньку, а Андрэйка расплакаўся. Чым суцешыць малога?

— Не плач, брацік, мама скора прыйдзе, — гаворыць Сярожа і дае яму соску з белым абручыкам.

Андрэйка круціць чырвоным тварыкам, наморшчвае кірпаты носік, а соску браць не хоча.

Тут Сярожа ўспомніў, куды пайшла мама, і вырашыў, што Андрэйка адразу супакоіцца, калі яму сказаць пра гэта.

— Не плач, брацік, не плач. Мама пайшла па ваду. Яна зараз прыйдзе. Вось пабачыш. Не плач.

Увайшла мама. Паставіла на кухні вядро з вадой. Распранулася. Зайшла ў пакой да сыноў. Узяла на рукі малога крыкуна, і ён сціх.

А Сярожу падалося, што гэта ад яго слоў і ўгавору перастаў пла­каць Андрэйка. Падумалася: «Анягож, малы-малы, а ўсё разумее».

"Моцная дружба" М.Пянкрат

У Міколкі ёсць даўні, выпрабаваны дружбак — Жучок. Жучок — крываногі, кудлаты, як аўчынная шапка, сабачка. Ды і памерам Жу­чок не большы за шапку.

Дужа моцная дружба ў Міколкі з Жучком. Куды Міколка — туды і Жучок, куды Жучок — туды і Міколка.

Аднойчы Міколка сядзеў у агародчыку за домам і будаваў шматпавярховы дом з драўляных кубікаў. Тут жа сядзеў Жучок і ўважлі- ва наглядаў за Міколкавай работай.

—Ну, як, Жучок, прыгожа атрымліваецца? — пытаўся малы будаўнік.

Жучок схіліў галаву набок, ацэньваючы зробленае, і задаволена павіляў хвосцікам. Гэта, пэўна, азначала: «Дужа добра!»

Міколка пачаў майстраваць дах з кардонных абрэзкаў. Дах атрымаўся цудоўны: высокі, трывалы і ўстойлівы.

—Ну, як дах? — пытаецца Міколка ў Жучка.

А Жучка няма побач!

Міколка нічога не разумев. Куды пайшоў Жучок? Туды паглядзеў, сюды паглядзеў, аж бачыць: Жучок прыпаў на свае крывенькія лапкі і ціхенька крадзецца да сцяны дома, толькі хвосцік у траве матляецца.

Міколка падышоў бліжэй. У гэты момант і здарылася бяда... Не паспеў Міколка падумаць, што да чаго, як Жучок скокнуў наперад і задаволена запішчаў. Пад яго калматымі лапкамі трапяталася кволенькае птушаня... Міколка выхапіў птушаня з лап Жучка. На пушыстай, мякенькай спінцы рдзелася маленькая кропелька крыві — Жучок абдзёр птушаня кіпцюром...

Міколка падняў галаву і паглядзеў у падстрэшша дома. Тале, у куточку, было гняздзечка, і ў ім ціўкалі птушаняты. Хлопчьпс усё зразумеў...

А Жучок сядзеў на задніх лапах і няўцямнымі вачамі пазіраў на Міколку. Маўляў друг, а ўзяў і адабраў у мяне такую цікавую здабычу.

Міколка не на жарт пакрыўдзіўся на Жучка:

—Як табе не сорамна птушанятак лавіць? Яны ж маленькія, бездапаможныя. Бачыш, вунь іх мама вучыць з гняздзечка вылазіць і на тую грушу ўзлятаць. Гэтае, мабыць, самае слабенькае, таму і не ўтрымалася на крыльцах. А ты яго, як звер, — у лапы! За гэта я з табою, Жучок, болыи дружыць не буду!..

Жучок уважліва слухаў папрокі, і ў яго вачах было позняе рас­каяние...

Пакуль тата па просьбе Міколкі ўладкоўваў птушаня ў роднае гняздо, Жучок ляжаў на прызбе з заплюшчанымі вачамі. Ён, мусіць, перажываў.

Назаўтра раніцою Міколка зноў пайшоў гуляць у свой любімы агародчык. Жучок ужо быў там. Сядзеў на задніх лапах у самым куточку агародчыка. Ён, мабыць, не забыўся на сваю ўчарашнюю віну. Міколка таксама не забыўся на сваю крыўду. Быццам і не заўважыўшы Жучка, Міколка пачаў будаваць гараж для свайго самазвала. Самазвал ён прынёс з сабою.


Калі сцены гаража былі ўжо складзены, Міколку па звычцы захацелася запытацца ў Жучка яго думку наконт будаўніцтва. Паглядзеў на сабачку. Той сядзеў у куточку агародчыка і такімі віна- ватымі вачамі пазіраў на Міколку, што Міколку стала шкада свайго сябра.

—Ну, добра, ідзі сюды, Жучок...

Жучок хуценька падхапіўся, падышоў да Міколкі і торкнуўся халоднай пыскай у Міколкаву руку: прабачэння папрасіў.

Абодвум стала весела: памірыліся.

А на грушы шчабяталі і пераскоквалі з галінкі на галінку птушаняткі. Ім таксама было весела, яны ведалі, што іх ніхто не пакрыўдзіць, бо тут жывуць сапраўдныя, добрыя сябры.

"Разумны аловак" Д.Слаўковіч

Тата купіў тры алоўкі. Прыгожыя. Усе тры аднолькавыя.

— Яны — тры браты, — сказаў тата. — Але ніводзін пакуль маляваць не ўмее. Мы іх завострым і паспрабуем навучыць.

Завастрыў тата алоўкі і раздаў: адзін Ірынцы, другі Веранічцы, а трэці сабе паклаў.

Узялі паперу, селі за стол.

Ірынчын аловак дом намаляваў і дым з коміна. Татаў — зайчыка і лес. А Веранічкін — нічога. Так, рысачкі і крамазулькі розныя.

— Што гэта твой аловак не хоча старацца? — пытаецца тата ў меншай дачкі.

— I сама не ведаю, — адказвае тая.

— Няздольны, відаць, трапіўся, — сказала Ірынка.

— Трэба выкінуць і купіць новы, — парашыла малая.

— Э, не. Так нельга. Ён жа невінаваты. Яго проста яшчэ не навучылі.

I пачалі тата з Веранічкай удваіх алоўку паказваць. Веранічка трымае аловак, а тата яе руку. I разам выводзяць.

Аловак урэшце зразумеў, чаго ад яго хочуць, і старацца пачаў. Цяпер вучыла ўжо толькі адна дзяўчынка, без таты.

3 гэтага дня кожны вечар яны займаліся вучобай. I з кожным днём атрымоўвалася лепш і лепш.

А неяк Веранічка сказала:

— Паглядзі, тата, які разумны мой аловак: ужо ўмее мячык і грыбок маляваць. А хутка і елачку намалюе.

"Кот знайдзён" Л.Чарняўская

На зялёным лужочку тры плямы: дзве — сінія, як васількі, адна — чырвоная, як мак махрысты.

Паселі на травіцы з краю лужочка дзеці. Аўдолька ў чырвонай сукенцы, Надзя і Лявонка — у сінім.

У высокім жыце па баразёнках назбіралі яны сноп васількоў — вянкі плесці.

Дзяўчаткі вянкі плятуць, стараюцца, каб найпрыгажэй выйшла.

Лявонка не пляце. Збіраць краскі ён памагаў, а плесці не ўмее. Няхай сёстры і яму сплятуць вяночак.

Як выходзілі ўсе з двара, матка дала Лявонку блін. Яна ўсім дзецям давала, але дзяўчаткі не ўзялі. «Хіба мы ў лес ідзём», — кажуць. А ён узяў.

Цяпер адшчыквае кавалачкі ад бліна і кладзе сабе ў рот. Есць павольна, не прагавіта.

Сёстры спачатку паглядалі на яго скоса, нібы ўжо надта работая заняліся — некалі ім, а потым папрасілі:

—Дай нам, Лявонка, па кавалачку!

—А чаму вы не бралі? Мама і вам давала, — не згаджаўся малы Лявон.

—Дай, Лявонка! — у два галасы застагналі сёстры.

Хлопчык паглядзеў на блін. Гадзіну раней блін той быў тоўсты.

мяккі, як падушачка. Цяпер, абшчыпаны з усіх бакоў, зменшыўся. сціснуўся.

Падзяліўся Лявонка з сёстрамі рэшткамі бліна. Сядзелі моўчкі. Нават гаваркая Надзя, на якую заўсёды сварыліся за гамонку, калі садзіліся есці, і то цяпер ела моўчкі.

I вось сярод цішы ў летні поўдзень пачулі яны слабы піск.

Пішчаў нехта ў траве, ды так тоненька, жаласна.

Пакуль дзеці аглядаліся, выпаўзла з травы малое кацяня і, задраўшы ўгару тонкі, як шыльца, хвосцік, што было сілы пнулася да дзяцей.

Здзіўленыя дзеці глядзелі спачатку моўчкі, а калі кацяня само прыпаўзло да Надзі на прыпол, усе загаманілі разам.

—Гэта ж коцік! — крычаў Лявонка і з замілаваннем цягнуўся пагладзіць яго.

—Пэўна, не конь! — адгукнулася Надзя.

—Дайце яму есці. Ён плача, бо есці хоча, — шкадавала коціка Аўдолька. — У каго блін застаўся?

—У мяне ёсць, — адказаў Лявонка і сунуў коціку пад нос кавалачак бліна.

Коцік торкаўся носам у мякіш, а патрапіць яго з’есці не ўмеў.

—Чакай! — хапіла ў брата з рук кавалачак бліна Аўдолька. — Не ўмееш даваць.

Яна пакрышыла блін на маленькія кавалачкі, рассыпала іх сабе на прыпол і ўзяла коціка на калені.

Коцік схапіў кавалачак, есць, аж трасецца.

Ізноў моўчкі глядзяць дзеці, баяцца паварушыцца, каб катка ае спалохаць. Няхай сілкуецца.

А коцік, сабраўшы ўсе крошкі, зноў перайшоў да Надзі, скруціўся на яе каленях, заплюшчыў вочы, свае маленькія малочна-сінія вочкі; рыхтаваўся спаць і курныкаў, як умеў, няроўна, нячыстым голасам: кур-ну, кур-ну...

— Панясём яго дадому! — закамандавала Аўдолька. — Надзя, паднімайся, ды глядзі, коціка не абудзі.

— Я не панясу яго ў прыполе, — запярэчыла Надзя. — Самі нясіце, яшчэ рукі падрапае.

— Дык вунь ты якая хітранькая! — заўважыў дакорлівым голасам Лявонка. — Вунь ты якая!..

— У шапцы панясём яго, у шапцы! — прыдумала Аўдолька. — Лявонка, здымай шапку, кладзі туды коціка. Адно не турбуй, ціхенька нясі яго.

Павольнай хадой панеслі дзеці сваю знаходку дамоў.

— Ката прынеслі! — абвясціў Лявонка, як пераступіў парог хаты. I выставіў наперад шапку. Маці глянула і засмяялася.

— Добры кот!.. Пацук, а не кот. Навошта такога малога бралі?

Дзеці спалохаліся, што маці загадае выкінуць кацяня, і папрасілі разам:

— Мы, матуленька, яго на полі знайшлі. Сам прыйшоў... Да Надзі на калені прыпоўз. Няхай у нас жыве. Мы яго самі гадаваць будзем. Няхай ён у нас жыве, матуся? А? Ты глянь, які ён прыгожанькі.

Коцік жвава бегаў па падлозе, хоць быў сапраўды не большы за пацука. Ён пачаў ужо крыху сваволіць: круціўся ля ног, выгінаў спінку.

Дзеці вачамі, поўнымі просьбы, глядзелі на маці, чакаючы адказу. Нарэшце яна сказала:

— Гадуйце ўжо. Толькі самі гадуйце, мне не дакучайце. Ды не абкарміце яго толькі. Ён яшчэ такі маленькі...

Вялікі белы кот з чорнай плямай на спіне і чорным хвастом ляжаў на падлозе, раскінуўшы ногі, як сабака. Яму было душна, дакучалі мухі.

На звон дзіцячых галасоў ён спачатку няўважна расплюшчыў адно, а потым адразу глянуў абодвума вачамі.

Шэранькі коцік-малеча шустра падбег да яго, і не справіўся ста­ры кот схамянуцца, як малы торкнуўся мордай у яго бок... Можа, падумаў, што гэта яго матка.

Кот засыкаў завурчаў, закаўкаў не сваім голасам, кінуўся на акно, стукнуўся аб шкло, аж шыбы зазвінелі. Акно зачынена — няма як выскачыць, — ён зірк туды-сюды, прыйшоў да памяці і порскнуў праз дзверы на двор.

—Ай кот, ай кот! — скакаў, тупаў ножкамі, пляскаў у ладкі Ля- вонка. — Нашага малечы спалохаўся.

Смяяліся ўсе.

—Ну, а як жа вы, дзеткі, коціка свайго зваць будзеце? — пацікавілася матка.

Нарабіла маці клопату дзецям.

Змоўклі яны, губкі сціснулі, лобікі зморшчылі, думаюць, як назваць свайго коціка.

—Ён маленькі, няхай Малечай завецца, — першы адгукнуўся Лявонка.

—Дык ён жа вырасце, — не згадзілася Надзя. — Будзе вялікі кот, а ты яго ўсё будзеш Малечай зваць?

—Як вырасце, мы новую мянушку прыдумаем, — падтрымала малога брата Аўдолька.

Але тым часам Лявонка закрычаў радасным голасам:

—Прыдумаў, вось дык прыдумаў! Усе слухайце! Я прыдумаў! Мы яго знайшлі? Дык няхай ён будзе кот Знайдзён.

—Добра, Лявонка, добра! — сцвердзіла матка.

I пачаў гадавацца кот Знайдзён.

"Баравік" У.Ягоўдзік

Такое ўжо яно, шчасце грыбніка: чым на руцэ цяжэйшы кошьпс. тым лягчэй і весялей яму ідзецца. Апусціцца над лесам дождж, прамочыць апранахі да апошняй ніткі, а вопытны грыбнік усё роўна не спяшаецца, не ўцякае дахаты. Ходзіць нячутна паміж дрэў і наспеўвае паціху дзіўную песеньку, якую даўным-даўно склалі нашы мудрыя дзяды:

— А грыб баравік,

Над грыбамі палкавік,

Загадаў усім грыбам 

На вайну ісці!

Слухаецца маленькі грыбны народ свайго камандзіра. Зноў атакуюць кошык лісічкі, а за імі — сыраежкі і грузды. Толькі паспявай адбіваць паклоны.

А што сам баравік-палкавік, знакаміты грыбны ўладар?

Ён не спяшаецца ў палон, моўчкі цікуе за табой з нейкай схованкі, прыглядваецца, які ты ўважлівы і пільны. Быццам строгі экзамен прымае: як завуцца белыя грыбы-браты? Хто за кім і дзе ўладарыць у грыбным царстве?

Дык слухай, запамінай, дружа, потым не раз табе яшчэ прыдасца.

Першымі ў чэрвені з’яўляюцца КАЛАСАВІКІ — яны растуць. калі цвіце-красуе жыта.

Потым, разам з пачаткам жніва, у барах высыпаюць ЖНІЎНІКІ.

А восенню, у верасні і кастрычніку, калі ападае лісце, грыбнікоў радуюць крамяныя прыгажуны ЛІСТАПАДНІКІ.

Так, усе яны родныя браты, хоць растуць у розныя поры года і часта не падобны адзін на аднаго. I колерам капялюшыка, і памерам ножкі.

Самыя раннія белыя грыбы, як яшчэ інакш называюцца баравікі, сустракаюцца ў дубровах. I капялюшыкі, і ножкі ў баравікоў-дубровікаў пафарбаваны ў аднолькавы колер.

У бярозавых гаях растуць каржакаватыя баравікі з карычневымі капелюшамі.

У яловым лесе, сярод бруснічніку і шапак моху, хаваюцца ад людскога вока самыя высокія з братоў-уладароў.

А ў сасновым бары гаспадараць баравікі-чорнагаловікі.

Вось бачыш, дружа, які выбар — на любы густ. I які б цяжкі ні быў кошык, памятай:

ГРЫБНІК БЕЗ БАРАВІКА - ШТО САЛДАТ БЕЗ МЕДАЛЯ.

"Жураўлі" У.Ягодзік

«Курлы!.. Курлы!.. Курлы!..» Быццам дзесьці высока-высокапад аблокамі зайгралі звонкія срэбныя трубы. Ды не дзве і не тры, а сапраўдны аркестр. Так пераможна трубяць у гонар вясны шэрыя жураўлі, якія спяшаюцца да родных гняздоўяў.

Жураўлі, ці журавы, як яшчэ іх называюць, надзвычай прыгожыя птахі. Усе як адзін рослыя, дужыя, самавітыя. I, бадай, найлепшыя танцоры ў птушыным свеце. Асабліва хораша яны тан- цуюць на світанні, калі ўзыходзіць сонца. Прыляцяць на ціхую балацявіну, збяруцца ў карагод і пускаюцца ў скокі, падпяваючы сабе гарэзлівым курлыканием. А колькі ў тых скоках весялосці! Жураўлі то кланяюцца адзін аднаму, то распускаюць крылы, то ходзяць упрысядкі, то бегаюць навыперадкі. Птушыны цырк дый годзе!

Убачыць зблізку жураўлёў няпроста, бо яны жывуць на глухіх балотах. Гнёзды свае ладзяць сярод травы, на высокіх сухіх купінах. Звычайна жураўліха адкладвае ў гняздо два яйкі.

Калі птушаняты праклюнуцца і падужэюць, бацькі вучаць іх знаходзіць пад мохам чарвякоў, жучкоў, лавіць у вадзе жабак, іншую дробную жыўнасць, паказваюць, як лаўчэй скакадь з купіны на купіну, хавацца ад шматлікіх ворагаў. Асабліва нялёгка даводзіцца маладым жураўлям пазней, калі ў іх адрастуць крылы. Тады бацькі-настаўнікі ні хвіліны не даюць ім спакою — прымушаюць махаць крыламі, падскокваць угору, пералятаць з аднаго месца на другое.

Такая штодзённая фізкультура не праходзіць марна. Мінаюць тыдні, і ў жніўні падлёткі становяцца на крыло — падоўгу крыляюць у небе. Але абавязкова пад пільным вокам вопытных птахаў. Старыя жураўлі паказваюць маладым розныя паветраныя манеўры, вучаць ляцець клінам, выконваць загады важака. Неўзабаве суровы экзамен — вырай у цёплыя заморскія краіны.

Надыходзіць восеньскі дзень, і гаспадары балотных абшараў выпраўляюцца ў далёкае падарожжа. Ляцяць яны высока, імкліва, кідаючы развітальныя крыкі: «Кур-лы!.. Курлы!.. Курлы!..»

Услухайся ў гэта самотнае курлыкание, дружа, і ты, мабыць, пачуеш, як важак чарады гукае:

«Кірыла! Кірыла! Кірыла!..»

А журавель, які ляціць апошнім, яму адказвае:

«Скры-віў! Скры-віў!..»

I проста на вачах выцягнуты ў раўнюткія шнуры клін паварочвае ўбок ці зусім распадаецца. Наперадзе — няблізкі шлях. Нельга памыляцца ў пачатку дарогі! Колькі хвілін птахі ляцяць моўчкі, по- тым зноўку збіраюцца ў свой дзівосны клін.

"Кнігаўка" У.Ягодзік

Добрая ў балотнай і вадзяной жыўнасці варта. Пільная, адваж- ная. Не хаваецца і не ўцякае ад небяспекі, а кідаецца насустрач ёй і голасна, каб усе пачулі, дапытваецца, хто б ні завітаў: «Чый ты? Чый ты?» 3 дабром ідзеш — не пакрыўдзішся на чуйных кнігавак- вартаўніц. Намер зламысны затаіў — балотныя насельнікі ўжо ведаюць: блізка чужак, трэба хавацца.

3 выраю кнігаўкі вяртаюцца ранняю вясною, калі на палетках і балотах яшчэ ляжаць шэрыя лапікі снегу. Гнёзды свае ладзяць проста на купінах, з леташніх сухіх травінак. Потым, як пацяплее, адкладваюць туды яйкі і старанна грэюць-выседжваюць іх, пакуль не праклюнуцца птушаняты.

Кнігаўкі — клапатлівыя і смелыя бацькі. Я неаднойчы бачыў іхнія паветраныя бойкі з нахабнымі варонамі, ахвотніцамі да лёгкае спажывы. А вось бадзяжнага ці пастушковага сабаку, які ласы да птушынага мяса, кнігаўкі перамагаюць хітрасцю. Лятаюць блізенька, назаляюць яму, вымушаюць даганяць сябе. I ўсё далей адводзяць ад безаборонных птушанят.

Ад золку і да змяркання вартуе балота кнігаўка. Дагаджае птушынай грамадзе, перад якою калісьці вельмі правінілася. А было гэта, як сведчыць паданне, так...

Даўным-даўно надарылася на Беларусі надзвычай спякотлівае лета. 3 дня ў дзень няшчадна смажыла сонца, не сунімаўся, абпальваў усё жывое вецер-сухавей. Высахлі азёры, рэкі і крыніцы. Пабедавалі людзі, а потым сышліся дружнай талакой і выкапалі ў кожнай вёсцы па глыбокім калодзежы — здабылі сцюдзёную ваду. А птахам і звярам лясным — хоць уцякай куды вочы глядзяць. Сабраліся яны на раду і таксама надумалі дакапацца да вады, каб

наталіць нясцерпную смагу. Шчыра ўсе ўзяліся за работу. Адна кнігаўка адмовілася корпацца ў зямлі. «Мне, каб напіцца, — сказа­ла яна, — хопіць і расінкі!» Моцна пакрыўдзіліся, раззлаваліся на кнігаўку птушкі і звяры. Напусціліся на гультайку: «Ты вады не прасіла! Дык ніколі не зможаш напіцца ні ў рэчцы бягучай, ні ў возеры стаячым, ні ў крыніцы празрыстай. А каб наталіць смагу, мусіш чакаць дажджу заліўнога. Інакш ні табе, ні дзецям тваім не жыць на балоце!..»

Так і збылося. Дакапаліся птушкі і звяры да вады, зноўку вярнулі на Беларусь азёры, рэкі, крыніцы. Хапае ім цяпер вады. Адна кнігаўка ўсё ніяк не можа напіццца, лятае і крычыць: «Піць хачу! Піць хачу!..» Блізка да вады, а дзюбку памачыць не адважваецца. Баіцца, каб не прагналі з роднага балота. I ўдзень і ўночы слугуе птушынай грамадзе, вартуе яе ад ліхой бяды.


"Рак" У.Ягодзік

Навучу цябе, мой маленькі сябар, цікавай скорагаворцы. Слухай, запамінай. Потым паспрабуй пераказаць. Ды голасна і як мага хутчэй.

Ехаў Грэка цераз рэку.

Бачыць Грэка: у рэчцы рак.

Сунуў Грэка руку ў рэку,

Рак за руку Грэку — цап!

Не бяда, калі на першы раз заблытаўся язык. На тое і скорагаворка.

А вось цікаўнага Грэку мне шкада. Пэўна, зваліўся ў рэчку, вымак да апошняй ніткі небарака. Бо клюшні ў рака — што абцугі кавальскія. Нікому не раю здароўкацца, калі ён яшчэ не выкупаны ў кіпні і не стаў чырвоным.

Жывуць ракі ў азёрах і рэках. У норках, пад карчамі ці каменнем. Спажываюць усё, што патрапяць злавіць: чарвякоў, рыбу-малечу, іншую дробную вадзяную жыўнасць. Загіне хворая рыбіна — яны тут як тут, нават хваста ад яе не пакінуць. Не даюць забрудзіцца вадзе і тым прыносяць вялікую карысць.

Дзіўнае стварэнне — рак! Вусаты, з сярдзітымі, нібы прылепленымі вачыма. Аднак самае дзіўнае, бадай, як ён поўзае і плавае. Хвастом наперад! А ўсё таму, расказвае паданне, што з вусачом зда- рылася вось якая прыгода...

Калісьці на Беларусі панавала ноч. Доўгая-доўгая. Цёмная- цёмная. Можа, і дасюль панавала б, але прыйшоў добры чараўнік і вярнуў на нашу зямлю сонца. Потым склікаў усіх сляпых і кожнаму даў вочы, каб маглі цешыцца сонечным святлом.

Апошні заявіўся рак. Надзьмуўся, нават не прывітаўся.

—А ты дзе дасюль бадзяўся? — спытаў яго чараўнік.

—У карчах блытаўся, — прабурчаў рак.

—То вазьмі сабе вочы, што засталіся, — падаў кош чараўнік, — больш ніякіх няма.

Знайшоў рак у кашы вочы, памацаў іх клюшнямі ды шпурнуў на зямлю.

—Сабе вазьмі гэтыя лупачы, а мне такія непатрэбны!

I павярнуўся, каб паўзці да сваіх карчоў.

—Ах ты, няўдзячны паганы рак! — зазлаваў на ганарліўца чараўнік і прыляпіў яму абы-куды вочы. — Дык ведай, калі яны табе непатрэбны, будзеш поўзаць хвастом наперад, а глядзець заўсёды назад!..

Так яно і сталася. Кожны можа ўпэўніцца.