Сірата - не дурата, толькі бедната.
Сірата сіраце жаліцца, што хата валіцца.
Сірату і лаюць, і б'юць, і плакаць не даюць.
Сіраце дакіпіць і ў жываце.
Сіраце заўсёды вецер у вочы.
Сіраце сонца свеціць-свеціць, ды не грэе.
Бацька памрэ - то палавіна сіраты, а як маці памрэ - то цэлая сірата.
Добра сіраце ў людзях, ды скора захрыпіць у грудзях.
Ёсць такая сірата - ні дзяўчына ні ўдава.
Мая сірочая сляза на сырую зямлю не ўпадзе.
Не раз сірата кулаком утрэцца.
Ніхто не бача, як сірата плача, а ўсякі бача, як сірата скача.
Ніхто не ведае, як сірата абедае.