Дай, Божа, старым вочы, а маладым розум.
Дзе стары бурчыць, малады памаўчыць.
Старога паважай, малога павучай.
Малады старшым не бывае.
Паважай старэйшых, бо сам стары будзеш.
Старога блюдзі для парадку.
Старшых і ў пекле шануюць.
Падсадзі на печ дзядулю - цябе ўнукі падсадзяць.
Што кажа стары на глум - малады бярэ на вум.
Стары Ерамей усіх разумней.
Стары з пуця не звядзе.
Стары вол баразны не псуе.
Няма дзеда, няма абеда.
Следам за дзедам.