Хто за Радзіму гарой, той сапраўдны герой.
Набірайся розуму ў вучобе, а смеласці ў баю.
Слязьмі ворага не б'юць.
Не толькі штык - і колас ворага коле.
З песняй дружыць - і ў баю не тужыць.
Салдацкае дзела - ваяваць смела і ўмела.
Розум дае сілу, сіла дае адвагу.
Лепш смерць у полі, чым жыццё ў няволі.
Птушцы - воля, чалавеку - мір.
Кветкам патрэбна сонца, а чалавеку - мір.
Мірна жыць - шчаслівым быць.
Мір будуе, а вайна руйнуе.
Добрым людзям - мір, а шаленцам - галавою ў вір.
Добра працуеш - мір мацуеш.
Лепш згарэць у полымі, чым жыць у дыме.
Хто смерці не баіцца, таго і куля не бярэ.
Не будзе таго ніколі, каб мы жылі ў няволі.
Ад Быхава да Прапойска стаяла грознае войска.
Ад нашага "ўра" дрыжэла немчура.
Бургамістр ды кат - адзін другому брат.
Вецер холадам вее, у фашыста сэрца млее.
Гітлер Берлін прасвістаў, а Масквы не дастаў.
Гітлеру дух вон і кішкі на тэлефон.
Гітлер хваліцца, а фрыцы валяцца.
Дасі фашысту ў рабро - зробіш сабе дабро.
Дзень пражыць - фашыста ўлажыць.
Зямля сялянская, лясы партызанскія, шаша нямецкая, а ўлада савецкая.
І холадна, і голадна, і дадому далёка (пра немцаў-акупантаў).
Ідучы па кладачцы, на бакі не глядзі, а з паліцыяй сяброўства не вадзі.
Ішоў кустамі Карл па кашу - і дух спусціў ад кулі нашай.
Ішоў да нас ваякам, а ад нас поўз ракам.
Калі "кацюшы" песні зальюцца - шматкі ад фашыстаў застануцца.
Кожнай фашысцкай гадзіне вісець на перакладзіне.
Кожнаму воўку ў горла па асколку.
Кожны куст для фашыста рызыка: трасе іх трасца, кідае ў дрыжыкі.
Служка фашысцкага зброду - закляты вораг народу.
Фашысту служыць - рабом быць.
Цёмная ночка - дзень партызана.
Сцелецца лістам, смярдзіць фашыстам.
Бургамістр ды кат - адзін другому брат.
Ідучы па кладачцы, па баках не глядзі, а з паліцыяй сяброўства не вадзі.
Паліцай перад немцам гнуўся, перад партызанам выпрастаўся.
Для фашысцкай псіны - кол з асіны.
Здраднік за агрызкі прадасць родных і блізкіх.
Фашысты крычаць "хайль", а беларусы на іх чхаюць.
Кожны куст для фашыстаў рызыка: трасе іх трасца, кідае ў дрыжыкі.
Падняўся дзед Мінай - фашыст, стрэльбу кідай.
Хочаш шчасця для сялян - ідзі да партызан.
З'еў бы фашыст беларуса, ды кішка тонкая.
Лавіць авец і фашыст маладзец, а як зловяць падляца, то і сам ён, як аўца.
Ішлі немцы па куры, а папалі на свае хаўтуры.
Спанатрыў фашыст па куры хадзіць - давядзецца яму галавой налажыць.
На што фашыст ні гляне - ад прагнасці вяне.
У крамах пуста і ў хатах чыста: абабралі ўсё фашысты.
Вышэйшая раса - да сала і мяса.
Чым далей у наш лес, тым горай для СС.
Паязды і склады ўзрываем - Радзіме памагаем.
Палі склады і базы ў фашысцкай заразы.
Гітлерцаў баяцца - на жалезку не хадзіць.
У мірны час - сялянка, а ў ваенны - партызанка.
Хіцер Зміцер: і карчом немца б'е.
На фашыста і вяроўка зброя.
Ад чорта абаронішся крыжам, ад фашыста - дубінай.
Яўхім і клёцам самалёт саб'е.