Як маеш дзіцятка, дык май і калыску.
Дзетак узгадаваць - не курак пасклікаць.
Малыя дзеці - галава баліць, вырастуць - сэрца.
Не гадуючы малога, не мецімеш вялікага.
Дзіця, не ўпаўшы, не вырасце.
Не ўмеў гадаваць, умей выбачаць.
Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі - пасі, як авечку - тады выйдзе на чалавечка.
Не слухаў малы, не паслухае і вялікі.
Сваё дзіцятка мілей сэрцу маткі.
І сава сваіх дзетак хваліць.
"Чые дзеткі харашэйшыя?" - "Мае, - кажа сава. - І лупаценькія, і кашлаценькія".
Як дзіця плача, маткі сэрца з жалю плача.
Усякая матка хваліць сваё дзіцятка.
Каторага пальца не ўрэж, то кожны баліць; катораму дзіцяці кепска, то ўсё бацькам сэрца баліць.
Многа дзяцей - многа клопату, але і радасці шмат.
Дзяцей маючы, хоць бедна жыву, але весялюся.
Бацька за парог, а дзеці за пірог.
Няма бяды ў хаце, калі сыны ў маці.
Адзін сын - смятаннік.
Хто мае дочкі, той ходзіць без сарочкі, а хто мае сынкі, той пячэ блінкі.
І з сынамі трасуць сумамі.
Сын мой, ды розум у яго свой.
Не сын спраўляў, не бацька едзе.
Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку.
Сын у дом грабе, а дачка ў людзі бярэ.
Калі сем дзевак - не нажыва, а зжыва.
Без дачкі сям'я што печ без агня.
Гадуй дочкі, а сам хадзі без сарочкі.
Я за свайго Кузьму каго хочаш вазьму, а ты сваю Арынку павазі па рынку.
Дачушку аддаць - ночаньку не спаць.
Ад дорай дочкі не бегае маці ўпрочкі.
У лянівай дочкі брудныя сарочкі.
У каго дочак сем, то і доля ўсем.