Часам з квасам, а парою і з вадою.
Як ваду ні вары, усё вада будзе.
Калі не наеўся, то і не наліжашся.
Дома хоць не ўежна, затое ўлежна.
Багаты беднаму не таварыш.
Багаты балюе, а бедны гаруе.
Не весел каліка, што торба невяліка.
Іншая пазыка - тая ж страта.
Хочаш ворага нажыць - пазыч грошай.
У пятніцу нічога нікому не пазычай.
Калі маеш грошы, то не будзеш хадзіць босы.
Хай грошай ні гроша, абы слава хароша.
Без гаспадара і грошай не трэба.
Хоць лай, а потым грошы аддай.
Грошы лёгка бяруцца, ды цяжка аддаюцца.
Якія грошы, такі і тавар.
Дарагое паносіцца ўдвое.
Што дорага, то міла, а што танна, то гніла.
Што патрэбна, то і каштоўна.
Прамяняў быка на індыка.
Змяняў шыла на мыла.
Хто часта коні мяняе, у таго хамут гуляе.
За што купіў, за тое і прадаў.
За морам цялушка палушка, ды рубель перавоз.
Дар за дар, а дарам ніц.
Дар за дар, а гонар за гонар.
Грошы камень б'юць.
Купіў не купіў, а пагандляваць можна.
З грашыма - клопат, але без іх - яшчэ горш.
Розуму грашыма не заменіш.
Грошы не пахнуць.
Грошы - нажыўная справа.
Лёгка грош пражыць, а як-то яго нажыць.
Усіх грошай на свеце не забярэш.
Сцеражы бацькаву капейку, то і свае здабудзеш.
Капейка рубель беражэ.
Грошы лік любяць.
Угавор даражэй за грошы.
Ці бедны, ці багаты, абы нікому не вінаваты.
Старасць не радасць, доўг не карысць.
Пазыка не плача, не раве, а спаць не дае.
Доўг не грэе.
Лепей галоднаму пераспаць, чым з даўгом прачнуцца.
Які купец, такі тавар.
Сёння, паночкі, не ваш кірмаш.
Добры тавар сам сябе хваліць.
Кожны купец свой тавар хваліць.
Якой меркай мераеш, такой і табе будзе адмерана.
Ката ў мяшку не купляюць.
Сем разоў адмерай, а адзін адрэж.
Круль крулюе, пан пануе, а мужык гаруе.
Што мужык, а што пан.
Пан панам, а мужык мужыком на векі вяком.
На чорнага мужыка прэ злыдняў талака.
На то й мужык, каб працаваў.
Паноў радасць збірае, а мужыкоў - гора.
Не будзе аратага, не будзе і багатага.
У мужыка свая праўда.
Сялянскаму роду няма пераводу.
Не так будзе, як пан кажа, а так будзе, як мужык зробіць.
Без хама не было б пана.
Мужыка ніжэй не разжалеш.
Мужык думкамі багат.
На панскі розум ёсць мужыка хітрасць.
Мужык і чорта перахітрыць.
Благая зямелька лепей добрага паненька.
Іншая пазыка - тая ж страта.
Хочаш ворага нажыць - пазыч грошай.
У пятніцу нічога нікому не пазычай.
Калі маеш грошы, то не будзеш хадзіць босы.
Хай грошай ні гроша, абы слава хароша.
Без гаспадара і грошай не трэба.
Хоць лай, а потым грошы аддай.
Грошы лёгка бяруцца, ды цяжка аддаюцца.
Дужы і багаты рэдка вінаваты.
Каму жыццё, а беднаму селяніну выццё.
Статак робіць дастатак.
Разбурыў хлявец - поўны двор дравец.
Не куды ішла, не куды ідзець, а ўсё ў клець.
Уперад збудуй клетку, тады шукай птушкі.
Быў бы сад, а салаўі прыляцяць.
З аднае курыцы гаспадарку не завядзеш.
Даў Бог цяля, ды няма хлява.
Запас бяды не чыніць.
Хто ў лесе не ўкраў, той дома не гаспадар.
У кожнай крышы ёсць свае мышы.
І ў студзі вада выбіраецца.
Без запасу - ні часу.
Не гаспадыня, што апоўдні ў печы паліць.
Шырокія вароты ўвайсці, ды вузкія выйсці.
Ад дошкі да дошкі, а ў сярэдзіне ні крошкі.
Якія сані, такія і самі.
Робім пра запас, дый будзе ў нас.
Калі ў хлебе плодзіць і на ніве родзіць, так і дурак хату водзіць.
У гаспадара і аборка спатрэбіцца.
Кожная рэч свайго далежыцца.
І мыш у сваю норку цягне корку.
Які воз, такі і гаспадар.
Не так работы, як заботы.
Паглянем, што ў вас робіцца ў двары, - скажам, якія вы гаспадары.
У добрай гаспадыні і певень нясецца.
Калі нагамі сыпле густа, дык у хляве пуста.
Шырокі двор, ды невялікі збор.
Свой дварочак, як вяночак.