Паспрабуйце адгадаць, якія прыказкі схаваліся ў воблаках слоў.
Веды шмат месца не займаюць.
Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы.
За народ і волю аддам сваю долю.
Гара з гарою не сходзяцца, а чалавек з чалавекам заўсёды.
Найсмачнейшы хлеб ад сваёй працы.
У шчасці шмат прыяцеляў, а ў няшчасці няма нікога.
Бацькаўшчыны не прадаюць і не купляюць.
Лепей трошкі зрабіць, чым багата нагаварыць.
Малыя дзеці – рукі баляць, вялікія – сэрца баліць.