Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца.
Ад роднага таткі дорагі і латкі.
Хто бацьку і маці зневажае, той дабра не знае.
Хто бацьку шануе, той сабе неба гатуе.
Паперад бацькі не лезь.
Не навучыць бацька, дык навучыць гора.
Бацька за парог, а дзеці за пірог.
Бацька сахою дзецям так не дагодзіць, як маці іголкаю.
Бацькіна сэрца адходліва.
Муж жонку найдзець, жонка мужа найдзець, а дзеці бацьку не найдуць.
Свой бацька насварыцца і пашкадуе.
Ад роднага таткі харашы будуць і латкі.
Найлепшы бацькавы боты.
Хлеба не стане - бацька дастане.
Гніся, бацька, ці не гніся, але за карман бярыся.
Як не стане, то ў бацькі дастане.
Адна душа сто душ корміць.
Няма таткі - няма й папкі.
Ад нашага таткі плохі ўзяткі.
Як дачакаўся хлеба, то й бацькі не трэба.
Не кожны Кузьма бацька.
Хто бацьку шануе, той сабе неба гатуе.
За дзетак маткі, а за матак таткі.
Усе нашы бацькі разумней нас былі.