Мачаха - не родная маці.
Мачаха як месячык: свеціць , ды не грэе.
Матка дзяцей пушыць, а мачаха сушыць.
Родная маці б'ючы ранаў не наробіць, а мачаха і гладзячы параніць.
Маці вучыць, а мачаха сушыць.
Матка галоўку мые, прыгладжвае, а мачаха мые - прыскубае, кашулю дае - праклінае.
Не какохне няродная маці па чужому дзіцяці.
Вотчым - не бацька родны.
У айчыма чэрці пад вачыма.