Добрага ніколі не замнога.
Зло дабра не любіць.
Там добра, дзе нас няма.
Добры той, каго хоць да раны прыкладай.
Добрага і карчма не сапсуе, а злога і царква не направіць.
Добраму ўсюды добра.
Дабро пушыць, а ліха сушыць.
З усімі добры - сабе ліхі.
Каго дабро нагрэе, той дурэе.
Як не было дабра змалку, то не будзе і да спачыну.
Свет не без добрых людзей.
Добрае доўга ў памяці, а ліхое яшчэ даўжэй.
Ліха без дабра не бывае.
На свеце больш зла, як дабра.
Ліхое ніколі не ўтоіцца.
Зла не кліч - яно само прыйдзе.
Злосць, што лёд: да цяпла жыве.
Ні зла, ні дабра.
Будзе добра, як зло міне.
Будзь добрым - бедным станеш.
Ад дабра яшчэ ніхто не ўцёк.
Ад дабра дабра не шукаюць.
Усё добра, што добра канчаецца.
Добрае чуваць далёка, а ліхое - яшчэ далей.
Дабро рабі - добра будзе.
Дабро трэба шукаць, а зло само прыйдзе.
За добрае добрым плаціць трэба.
Добра тое, што забытае.
Золата i на сметніку блішчыць.
Кепскае адразу відаць, а добрае ўбачыць трэба.
Хто ліхога не бачыў, той добрага шанаваць не ўмее.
Ад дабра дабра не шукай.
Гора прысыпляе, а дабро абуджае.
Добрае для добрых, а благое нам.