Мы з табою, як рыбка з вадою: ты ў ваду, а я над табою.
Адным гарохам падзеліцца.
Абы добра гадзіна, то прыяцеляў шмат будзе.
Не той сябра, хто вусны мёдам мажа, а той, хто ў вочы праўду кажа.
З кім пазнаешся, такім і сам станешся.
З кім павядзешся, ад таго і набярэшся.
Той не можа быць другам, хто абыдзе ў бядзе кругам.
Не карай, Божа, нічым, як сябрам ліхім.
Дружба мацней за каменныя сцены.
Чалавек без сябра што ежа без солі.
Прыяцеля за грошы не купіш.
Прыяцеля пазнаеш у няшчасці.
Шукай сабе сябра ў бядзе.
І службу служы, і сябру дапамажы.
Не ў службу, а ў дружбу.
Лепш сто сяброў, як сто рублёў.
Новых сяброў набывай, але старых не забывай.
Гара з гарою не сходзяцца, а чалавек з чалавекам заўсёды.
Каля поўнай міскі шмат сяброў.
Лепш непрыяцель яўны, чым ціхі прыяцель.
Друг яднаны, а воўк гадаваны.
Лепш памерці каля сябра, чым жыць у ворага.
Вада сябра лепш варожага мёду.
За свой хлеб сабе ворага нажыў.
Добры сусед, як сытны абед.
Хто з кім прыстаецца, то і сам такім стаецца.
Дзеля дружбы цыган павесіўся.
Жывуць у такой дружбе, што вада не размые і свіння не разрые.
Іх прыязні сам чорт не разарве.
Праўдзіва прыязнасць ніколі не ўмрэ.
Хто мала жадае, тоц многа мае: калі не багацце, то прыяцеляў.
Хоць маё прападзе, учыню дружбу.
Нядарам сябар кажа.
Ёсць піражкі - будуць і дружкі.
Добрыя сябры час крадуць.
Калі хочаш пазбавіцца сябра, пазыч яму грошы.
Лепш за маці сябра не знойдзеш.
Хто сяброў мае, той бяды не баіцца.
Сказаў праўду - страціў сябра.
Спрабуй золата агнём, а сябра - грашыма.
Каля чаго патрэшся, таго і сам набярэшся.
З сабакам спаў - з блыхамі ўстаў.
У няшчасці прыяцеля пазнаць.
Шукай сябе сябра ў бядзе.
Не тады, калі салодка, а тады, калі горка прыяцель патрэбен.
Хто ў бядзе і ў вялікім няшчасці не быў, той і праўдзівых прыяцеляў не знае.
Ой, дружба, дружба, цяжкая твая служба.
Малое - цалое, вялікае - папалам.
І службу служы, і сябру дапамажы.
Бліжні друг лепшы дальніх двух.
Не май сто коп, а май сто сяброў.
Жыві добра з людзьмі: з добрымі для дабросці, а з ліхімі для злосці.
Адзін другога даводзіць да ліхога.
Не люба - не знайся, не хош - не вадзіся.
Няхай бог крые ад дурнога друга.
Разумны вораг лепш за дурнога друга.
Не карай, божа, нічым, як другам ліхім.
Для друга няма круга.
У шчасці шмат прыяцеляў, а ў няшчасці няма нікога.
Усе сябры да пары.