Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца.
Будзем мове вучыцца, пакуль смерць не лучыцца.
Ласкавае слова лепш за мяккія пірагі.
Лепш крышку зрабіць, чым багата нагаварыць.
Лёгка сказаць, ды далёка дыбаць.
Мая зязюля, але не так кукуе.
Меней гавары - болей пачуеш.
Многа гаворана, ды мала сказана.
Сабака брэша – вецер вее.
Са свайго языка спусціш - на чужым не зловіш.
Слова сказаў - сякераю адсек.
Слова як птушка: выпусціў - не зловіш.
Словы – гужы, за сэрца цягнуць.
Слоў на мяшок, а спраў на вяршок.
Скажаш бабцы - як усёй грамадцы.
Усяму пачатак – родная мова.
Хто забыў сваіх продкаў- сябе губляе, хто забыў сваю мову - усё згубіў.
Хто пытае, той не блудзіць.
Язык да Кіева давядзе.
Язык не сцяг, а дружыну водзіць.
Языком гару зверне , а на працы месца не знойдзе.
Языком у Вільні, а галавой за печчу.
Язык у разумнага ў галаве, у дурня - на зубах.
Слова да слова - будзе мова.
Сказаў, як гваздом прыбіў.
Слова не пірог: не выкінеш за парог.
Слова яго - волава.
Слова міма не ляціць.
Слова даражэй за золата.
У розума тысяча вачэй.
Якая птушка, такі і галасок.
Мякка сцеле - мулка спаць.
На чужы рот гузіка не нашыеш.
Не бойся сварлівага, а бойся маўклівага.
Не той сябар, хто мёдам мажа, а той, хто праўду кажа.
Няма тае хусты, каб завязаць людзям вусны.
Парожняя бочка звініць .а поўная маўчыць.
Пляце праз дзявятае ў пятае.
Праўду сказаць – ворага нажываць.
Прымаўкі ды прыказкі - роднай мовы прывязкі.
Рана загоіцца, а злое слова - ніколі.
Расказалі пра вераб’я, а прыкажуць пра жураўля.
Гаварыў бы па-польску, ды язык конскі, гаварыў бы па-англійску, ды язык слізкі.
Гавораць-гамоняць, ды не ведаюць, дзе звоняць.
За доўгі язык не пахваляць.
Гаварылі за вочы, гаварыце ў вочы.
Губа ні ў каго не замкнёна.
За запытанне не страціш ні абеду, ні снядання.
Добрае слаўцо лепш, чым піўцо.
Кінуў слаўком, як пярком.
За язык ніхто не цягне.
І гэта слова не мякіна.
Не ўсякаму слову вер.
Кайся, не кайся: выпусціў слоўца - не вернеш.
Не частуй мяне ні піўцом, ні вінцом, а прывітай мяне шчыранькім слаўцом.
Сказана - свята.
Сказанага слова ніхто за хвост не зловіць.
Калі галава думае, язык адпачывае.
Калі ўлез у дугу, не кажы не магу.
Куляй патрапіш у аднаго, а трапным словам - у тысячу.