Ніхто дзецям так не спагадае, як родная матка.
Як дзіця плача, маткі сэрца з жалю плача.
Хто бацьку і маці зневажае, той дабра не знае.
Усякая матка хваліць сваё дзіцятка.
Бацька памрэ, то палавіна сіраты, а як маці памрэ, то цэлая сірата.
Тады маці была міла, як на руках насіла.
Беражы маці, яна не будзе век целяпаці.
Мацеры не купіш.
Няма такой крамы, дзе купляюць мамы.
Матка не граматка - за злотку не купіш.
Маткі дзяруць пазухі, дзецям хаваючы, а дзеткі дзяруць кішэні, ад матак хапаючы.
У каго маці радненька, у таго сарочка бяленька.
Добра таму гуляці, у каго родная маці: яна сустране ды праводзіць, і ў акенца паглядзіць.
Мамка міла, пакуль ножкі мыла.
Тады была сіла, як маці насіла.
Матка па дочцы плача, а дачка па досцы скача.
Як навучыўся, то й пра матку забыўся.
Сын к маці з галавешкаю, а маці: Сынок, ручкі папячэш".
Бацька сахою дзецям так не дагодзіць, як маці іголкаю.
Лепш за маці сябра не знойдзеш.
Маці сама не з'есць, а дзяцей накорміць.
Твае дзеці, табе і глядзеці.
У каго матка, у таго галоўка гладка.
Пры сонейку цёпла, пры мамцы добра.
Без маткі і сонца не грэе.
Маміна крыло і ў мароз цёплае.
Матчына малітва з дна мора дастане.
Птушка рада вясне, а дзіця маці.
Мілая тая дарожка, кудою я да мамы хадзіла.
Нет лучшай дружачкі, як родная матка.
Ад добрай маткі не збягаюць з хаткі.
Нідзе няма лепш, як у сваёй маці.
У сваёй маці добра і ў пасцелі паляжаці.
Матчыны рукі заўсёды мяккія.
Ніхто столькі жалю не мае, як родна матка.
Нічые слёзы, як матчыны: яны і ўтопяць, яны і ў бога шчасце выпрасяць.
Жонка да савету, цешча да прывету, а маці радней ўсяго свету.
Не тая маці, што радзіла, а тая маці, што ўскарміла.
Родную матку нікім не заменіш.
Другой маткі не знойдзеш.
Матка адна на раду, а бацькоў сем на вяку.
Хлебную матку ніхто не зводзіць.
Мацерына качалка лепш чужой ласкі.
Свая маці наб'е і пашкадуе.
Каму гадка, а мне - матка.
Не ўсякая маці сваім дзецям роўна.
Бацькіна дараванне на сняданне - а маткіна - на абед.