Вольнаму воля, шалёнаму поле.
У полі свая воля.
Дай сэрцу волю - завядзе цябе ў няволю.
Лепш смерць на волі, чым жыццё ў няволі.
Не будзе таго ніколі, каб мы жылі ў няволі.
Там жыццё рай, дзе свабоды край.
Шырокае поле: ідзі, куды воля.
Воля - маленькае слова, а ўсе яму радуюцца.
У прыгодзе - думай аб свабодзе.
Хоць голы, абы на волі.
Вольнаму воля не патрэбна.
Лепш на волі на голай ветцы, чым у няволі ў залатой клетцы.
Лепш на свабодзе ў каморцы, чым у няволі ў залатой клетцы.
Жыццё не мае цаны, а свабода даражэй за жыццё.
Або волю здабыць, або дома не быць.
Дай волі на пазногаць, а ён возьме на локаць.
На волі плачу даволі.
Хоць за два дні перад смерцю, але свабодным памерці.
Дзе няма волі, там няма і долі.
ай дзецям волю - сам пойдзеш у няволю.
За народ і волю аддам жыццё і долю.
Нашы народы не аддадуць свабоды (савецкая прыказка).
Свабодны чалавек нічога не баіцца.
За свабоду пайду і ў агонь, і ў воду.
Хоць спіна гола, абы свая воля.
Свабода даражэй за золата: тады цану спазнаеш, калі свабоду страціш.
Лепш холадна і голадна, затое свабодна.
Воля слабым сілу дае.
Воля - свой Бог.
Калі многа волі, то трапіш у няволю.
Выбар заўсёды адзін - ці смерць, ці свабода.
Свабоднаму добра і пад кустом жыць.
Асінка горка, затое свая волька.
Свая воля даражэй за ўсё.
Воля няволю адолее.
Кветкі ў полі, чалавек на волі.
Свая воля: хачу - смяюся, хачу - плачу.