Мужык з жонкай сварыцца - у гаршчку трасца вырыцца.
З тварам да вянца, з розумам да канца.
Лепей дома на саломе, чым замужам на падушках.
Як гаспадар у карчме скача, дык гаспадыня ў хаце плача.
Хоць вох, ды ўдвох.
Хату мяці, а шуму вон не нясі.
Мужык ды баба - адна рада.
Якія сані, такія і самі.
Добрая жонка - вянец, а ліхая - канец.
Хазяйка ўстанець, то ў яе сто работ.
Добрая жонка дом зберажэ, а ліхая рукавом растрасе.
Хата гаспадыняю красна.
Мая жоначка божая пчолачка.
Не хвалі жонку за цела, а хвалі за дзела.
Без жонкі не банкет, а без хлеба не абед.
Любіць муж жану здаровую, а брат сястру багатую.
Смерць і жона ад бога прызначона.
Добрая жонка цяплей за валёнкі.
Жонка дабро, што ўзімку цяпло.
Хто жонку добру мае, той гора не знае.
Дзе старана, там і жана.
Без мужа жана сірата.
Без гаспадара гумно плача, а без гаспадыні - хата.
З ім гора, а без яго ўдвое.
Дзе няма Івана, там дзела пагана.
У людзях Ілья, а дома свіння.
За сокалам і варона сакаліца.
За добрым мужам і варонка жонка, а за дрэнным і княгіня загіне.
Той не муж, хто не жаніўся.
На харошага глядзець харашо, а з разумным жыць лёгка.
Нашто грошы, калі мужык харошы.
Хоць муж саламяны, а лепей, як дзеці залатыя.
Сякі-такі Панцялей, абы ў хаце весялей.
Як за мужа завалюся, то нічога не баюся.
За мужыковай спіной, як за сцяной.