Азбука - да навукі драбіны.
Спачатку аз ды букі, а тады ўжо да навукі.
Вучыўся два разы, а не цяміць, што за букі ды азы.
Навука - вялікая моц.
Настаўніка і дрэва пазнаюць па пладах.
Навука лепш за багацце.
Найлепшая школа - само жыццё.
Хто ў цемру глядзіць, той ад святла крывіцца.
Вырас, а розуму не вынес.
Не навучыць школа, дык навучыць ахвота.
Школа вучнямі багата.
Школа настаўнікамі славіцца.
Настаўнік у школе што сейбіт у полі.
Веды шмат месца не займаюць.
Найлепшая школа - само жыццё.
Без навукі нічога не прыйдзе ў рукі.
Вучню - поспех, настаўніку - радасць.
Настаўнік у школе - сейбіт у полі.
Па вучнях і пра настаўніка думаюць.
Недавучаны горай за нявучанага.
Не кожны, хто партфель носіць, разумны.
Не кожны, хто многа чытае, многа ведае.
Мудры, ды на шкоду.
Не кручаны - не рэмень, не вучаны - не чалавек.
Не штука - навука, а штука - розум.
Красата прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца.
Лепш разумным нагам пакланіцца, як дурной галаве.
Маўчы, дурань, разумнейшы будзеш.
На навуку грошай не шкадуй.
Навука вочы адчыняе.
Навука - не піва, у рот не ўвальеш.
Мудрым ніхто не нарадзіўся, але навучыўся.
Навука ў лес не вядзе, а з лесу выводзіць.
Не кажы - "не ўмею", а кажы - "навучуся".
Хто веды мае, той мур зламае.
На тое і навука, каб была мука.
Дурная галава з клопату балець не будзе.
Шануй настаўніка, як бацьку роднага.
З разумным пагаворыш - розуму набярэшся, а з дурнем - і апошні страціш.
І вялізны дом з малой цагліны будуецца.
Пісьменны бачыць уначы болей, як непісьменны ўдзень.
Калі нос задзіраецца, галава не разумнее.
Кожная галава свой розум мае.
Кожны свайго розуму пробуе.
Лепш з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці.
Не кожны, хто вучыць, сам умее.
Здабудзеш асвету - пабачыш болей свету.
Дурань хапаецца за агонь
Гаварыць з ім - жалезнага бобу наеўшыся.
Золата і ў краме дастанеш, а розуму не прыставіш.
Думка думку паганяе.
Дурань дурнем.
І мядзведзя вучаць.
Галава - не булава, мазгі - не пілаванне.
За багацце розуму не купіш.
Дай, Божа, розум, то і багацце будзе.
Добра вучыць паслухмянага.
Гуляючы, розуму не прыдбаеш.
І да булавы трэба галавы!
Ад навукі галава не баліць.
Ад навукі мацнеюць рукі.
Без мукі няма навукі.
Больш пажывём - болей навучымся.
Валасы даўгія, розум кароткі.
Век жывеш, век вучышся.
Век пражыў, а розуму не нажыў.
Вучоны, ды недавучоны.
Вучыся змоладу, то на старасці як знойдзеш.
Вучэнне - свет, а невучэнне - цемра.
Усе веды з азбукі пачынаюцца.
Разумны ведамі не выхваляецца.
Хто болей знае, той болей пытае.
Хто ў другіх пытае, той і розум мае.
Без мукі не набыць навукі.
Благому грамацею і залатое пяро не дапаможа.
Веды не сярмяжка: насіць не цяжка.
Мпеней гавары - болей ведаць будзеш.
Не навучаны, дые прамучаны.
Не навучышся, пакуль не прамучышся.
Не пішы пяром, а пішы вумом.
Не спяшы языком - паспяшай справай.
Калі добры розум, то і галава не патрэбна.
Не вучэнне, а мучэнне.
Галава прыгожая не тым, што на ёй, а тым, што ў ёй.
Навука для чалавека як сонца для жыцця.
Вучэнне без умення не карысць, а бяда.
Ад дубцоў дурнеюць, ад слаўцоў разумнеюць.
Век жыві—век вучыся.
Не глядзі, што на галаве, а паглядзі, што ў галаве.
Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку.
Не адзежа харашыць чалавека, а чалавек адзежу.
Жыццё пражыць не поле перайсці.
Золата і ў попеле блішчыць.
Сем разоў адмерай—адзін раз адрэж.
Вучэнне –свет, а невучэнне—цьма.
Свайго розуму не пазычыш і ў чужую галаву не ўкладзеш.
Разумны навучыць, а дурны намучыцца.
На наш век дурняў хопіць.
Што дурны папсуе, тое і разумны не паправіць.
Адной клёпкі ў галаве не хапае.
Каб задні розум ды наперад.
Грошы згубіў - нічога не згубіў, здароўе згубіў - палавіну згубіў, розум згубіў - усё згубіў.
Які розум, такая і гаворка.
Кожная галава свой розум мае.
Якая галава, такі і розум.
Мала думаў, ды мудра сказаў.
Разумны дурню саступіць павінен.
Хто пытае, той многа знае.
Хто пытае, той не блудзіць.
Краса прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца.
Андрэй усіх мудрэй.
Розум - найлепшае багацце.
Па адзежы сустракаюць, па розуму праваджаюць.
Мудры свайго розуму не паказвае.
Хто маўчыць, той двух наўчыць.
Малады розум - палявы вецер: бяжыць і гудзіць.
Рукі - да работы, ногі - да ахвоты, розум - да ўсяго.
Якія гады, такі і розум.
Разумны вініць заўсёды сябе, а дурны - свайго таварыша.
Бачыць вока далёка, а розум яшчэ далей.
Не жыві дабром, а жыві розумам.
Галава галаве не раўня.
Розум і сілу перамагае.
Бог знаў, каму розум даў.
Розуму не прыкупіш.
Чужым розумам не пражывеш.
Не глядзі, што на галаве, а глядзі, што ў галаве.