Усе нашы бацькі разумней нас былі.
Хто бацьку і маці зневажае, той дабра не знае.
Шануй бацьку з маткай: другіх не знойдзеш.
Хто бацькі і мацеры не слухае, той і бога не баіцца.
Сохні тая рука, што на бацька падымаецца.
Бацькоў не цурайся, а ад Радзімы не адракайся.
Каторага пальца не ўрэж, то кожны баліць; катораму дзіцяці кепска, то ўсё бацькам сэрца баліць.