Без пары няма кахання.
Каханне і кашаль не схаваеш.
І галубок гукае, як пару шукае.
Любі Якава, ды не ўсякага.
Цяжка ўздыханне - далёка каханне.
Сэрцу не загадаеш, каго любіць.
Хоць пад лаўкаю пасяджу, а на любага пагляджу.
Хоць у шалашы, абы мілы на душы.
Не гэта сіла, хто ўтрымае палкага каня, а гэта сіла, хто ўтрымае палкае сэрца.
Не піў бы, не еў бы, усё на жонку глядзеў бы.
Замуж выйсці трэба знаць, позна легчы, рана ўстаць.
Хто любіць, той і прыгалубіць.
Няма худшай кары, як жыць без пары.