Вітаем вас на сайце, прысвечаным беларускім прыказкам! Тут вы знойдзеце мудрыя народныя выслоўі на розныя тэмы. Сайт будзе карысны школьнікам, студэнтам і ўсім тым, хто цікавіцца беларускай мовай і вуснай народнай творчасцю.
Мэта сайта: пазнаёміць наведвальнікаў з беларускімі прыказкамі, а таксама зацікавіць беларускім фальклорам (праз раздзел "Гульні") і беларускай культурай (праз праект "Мудрасловы"). Таму працуем так: паглядзіце прыказкі, а потым давайце з вамі пагуляем!
Не забудзьце зазірнуць на старонку "Воблакі слоў" і разгадаць, якія прыказкі мы схавалі ў малюнках.
А яшчэ можна паспрабаваць праверыць свае веды па культуры Беларусі! Перайдзіце па спасылцы на старонку блога "Беларусь у пазлах" - і вам адкрыецца свет беларускай архітэктуры, культуры і мастацтва.
Сайт будзе папаўняцца новымі знаходкамі і гульнямі.
Усе прыказкі ўзяты са зборнікаў "Беларуская народная творчасць. Прыказкі і прымаўкі" (у 2 тамах, 1976 г.). Гэтыя кнігі з'яўляюцца найбольш поўным зводам беларускіх прыказак.
Дадаткова раім пазнаёміцца са школьным праектам "Беларускія загадкі".
Як працаваць з сайтам?
Злева знаходзіцца меню, у ім трэба выбраць тэматычную старонку - і прачытаць прыказкі па абранай тэме. Пасля можна пагуляць у гульні ці разгадаць воблакі слоў.
Яшчэ раім наведаць!
Таксама раім звярнуцца да нашага праекта "Мудрасловы", дзе публікуюцца крылатыя выслоўі беларускіх творцаў.
А ў праекце "Памылка Памылкаўна" мы збіраем памылкі, якія знайшлі на вуліцах беларускіх гарадоў, у транспарце, у прэсе.