У 1979 годзе ў Старадарожскім раёне працавала Таццяна Карабушкіна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры археалогіі сярэднявечнага перыяду Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якая для "Збору помнікаў гісторыі і культуры" даследавала наяўнасць і стан аб'ектаў археалогіі на Старадарожчыне. Яна зафіксавала наяўнасць у Старадарожскім раёне 19 курганных магільных груп або адзіночных курганоў, і трох гарадзішчаў. Навуковец апісала стан зафіксаваных ёю аб'ектаў. Пасля гэтага помнікі археалогіі Старадарожскага раёна былі пастаўлены на рэестр ахоўных аб'ектаў гісторыі і культуры БССР. З іх два курганныя могільнікі каля Аляксандраўкі Старадарожскага сельсавета знішчаны.
На гарадзішчах каля вёсак Асавец, Клятное, Новыя Ісаевічы былі закладзены археалагічныя шурфы, дзе былі знойдзены фрагменты ляпной керамікі. Ракопак у гэтых месцах яна не праводзіла. Знаходкі з Асавецкага гарадзішча Таццяна Каробушкіна аднесла да культуры штрыхаванай керамікі І - ІV ст. н. э., з Клятніцкага - да мілаградскай і штрыхаванай керамікі VIII ст. да н. э. - I ст. н. э. Гарадзішча каля в. Новыя Ісаевічы, зыходзячы з аналізу фрагментаў посуду, навуковец аднесла да ранняга жалезнага веку. У 2010 г. яго даследавала супрацоўніца Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алена Касюк.
Матэрыялы даследаванняў захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.