Сяргей Дубінскі займаўся вывучэннем славянскіх курганоў і гарадзішчаў у 1920 - 1930 гады на тэрыторыторыі Бабруйскай акругі і раёна. Разам з гэтым ён вывучаў археалагічныя помнікі ва ўсходняй часцы Старадарожскага раёна. У "Бібліяграфіі па археалогіі Беларусі і сумежных краін" (1933), ён узгадваў групу курганоў каля в. Кавалічы. На жаль, яны не захаваліся. Аб правядзенні ім якіх небудзь даследаванняў ўзгаданых аб'ектаў навукоўцам не вядома.