МІКАЛАЙ КРЫВАЛЬЦЭВІЧ

     Пэўны ўклад у вывучэнне помнікаў старажытнасці на Старадарожчыне ўнёс і кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры бронзы і жалеза Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалай Крывальцэвіч, які ў канцы красавіка 1997 года праводзіў палявыя даследаванні на тэрыторыі Палесся і Верхняга Падняпроўя. У ходзе дадзенай акцыі навукоўцам былі зафіксаваныя два невядомых курганных могільніка, якія, аналізуючы характар ужо даследаваных падобных помнікаў старажытнасці ў раёне, таксама могли належыць племянному саюзу дрыгавічоў. Знаходзяцца яны каля вёскі Боркі Навадарожскага сельсавета.

 Акрамя таго ў выніку закладкі шурфаў былі выяўлены сляды пяці паселішчаў людзей каменнага і бронзавага вякоў каля вёсак Навасёлкі Паськовагорацкага сельсавета (тры), Старыя Ісаевічы Навадарожскага сельсавета (адно) і Паставічы Навадарожскага сельсавета (адно). Каля вёскі Старыя Ісаевічы былі знойдзены сляды цікавай лясной лініі ўсходнега масіва тшцынецкай культуры бронзавага веку, у прадстаўнікоў якой ужо ў другім тысячагоддзі да нашай эры складаецца праславянская мова.

     Навукоўцам было таксама зафіксавана мноства знаходак, якія належалі людзям эпох бронзавага і жалезнага вякоў. Акрамя таго Мікалай Крывальцэвіч выявіў, што некаторыя помнікі старажытнасці, зарэгістраваныя папярэднімі даследчыкамі, былі знішчаныя ў выніку сельскагаспадарчых работ. Напрыклад, два курганных могільніка каля в. Аляксандраўка. 

      Мікалай Крывальцэвіч тройчы выступаў перад вучнямі ДУА "Сярэдняя школа № 2 г. Старыя Дарогі" з лекцыямі аб новых адкрыццях беларускай археалогіі.