У кнізе "Памяць" Старадарожскага раёна ўзгадваецца аб факце даследаванняў у 1964 г. курганнага могільніка каля в. Паставічы Навадарожскага сельсавета былым супрацоўнікам Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Леанідам Побалем. Ён, вывучаючы гісторыю славян ў дадзяржаўны перыяд, зрабіў шэраг адкрыццяў пры раскопках архелагічных помнікаў каля в. Пятровічы Бабруйскага раёна. У сувязі з гэтым, Леанід Побаль разглядаў магчымасць узаемадзеяння і ўзаемаўплыву насельніцтва, якое знаходзілася ў вывучаемым ім месцы і жыхарамі навакольных раёнаў. Магчыма, даследаваў гарадзішча каля в. Новыя Ісаевічы. Раскопак ім не праводзілася. Матэрыялы даследаванняў знаходзяцца ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.