Адным з даследчыкаў тэрыторыі Старадарожчыны быў Антон Рынейскі, які займаўся вывучэннем Беларускага Палесся. Так у № 109 за 1923 г. у газеце "Савецкая Беларусь" аўтар надрукаваў звесткі пра старажытныя камяні.
"У в. Старыя Дарогікаля гумна селяніна А. П. Амельянава каменная пліта з высечаным крыжам і подпісам на стараславянскай мове: "1199 г., мая, іюня. Ляжыць Гаврыіл, Нікіта, Сак, Елена, Дарья, Марыя". Каля гэтай пліты Амяльянаў капаў яму для бульбы і выкапаў чэрап і косці чалавека".
"На полі вёскі Старыя Дарогі ва ўрочышчы "Князеў Студзень" былі знойдзены тры рады каменных пліт, якія былі прададзены сялянамі вёскі на шчэбень".
Каля вёскі Старыя Ісаевічы старыя могілкі, на якіх пліта з высечанымі крыжамі".
Вядома, што Антон Рынейскі адкрыў каля в. Лавы Шчыткавіцкага С/С у 1930 г. тры курганы. Навуковец таксама зафіксаваў наяўнасць курганнага могільніка каля вёскі Кавалічы Навадарожскага С/С, які на дадзены час адсутнічае.