АЛЯКСАНДР ЕГАРЭЙЧАНКА

     Навуковец Аляксандр Егарэйчанка вывучаў Беларускае Палессе  позняга бронзавага і ранняга жалезнага вякоў. У 1979 г. даследаваў славянскае гарадзішча каля в. Асавец Шчыткавіцкага сельсавета. У кнізе "Старажытнейшыя гарадзішчы Беларускага Палесся" зроблена наступнае яго апісанне: "Осовец Стародорожского района Минской области. Городище локализуется в 1, 3 км южнее деревни, в урочище "Городище". Площадка овальной в плане формы. Его размеры: 32х35 м. Кольцевой вал расплылся и почти не прослеживается. Его высота не превышает 0,4 - 0,5 м. Мощность культурного слоя - 0,35 м. Обнаружены фрагменты лепных гладкостенных и слабоштрихованных сосудов" (Егорейченко. 1979. С. 26). Паводле вынікаў Егарэйчанкі, росквіт гарадзішча прыпаў на ІІІ - ІV ст. н. э. Навуковец зафіксаваў таксама фрагменты керамікі з ямачным арнаментам мілаградскай культуры VI - IV cт. да н. э.  

     Аляксандр Егарэйчанка выказаў меркаванне, што назва в. Ляды Шчыткавіцкага сельсавета з'явілася ў сувязі з пераходам мясцовага насельніцтва да ляднага земляробства.