Якубовіч Леанід 

Якубовіч Леанід Яўгенавіч, (21.03.1948–08.06.1970 гг.), нарадзіўся ў в. Радкава Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Беларускі паэт. Вучыўся завочна на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Працаваў паштальёнам у в. Чапялі, машыністам пад’ёма рудніка 2-га Салігорскага калійнага камбіната (1965–1967),  у салігорскай раённай газеце «Шахцёр» (1967–1969 гг.) і падземным ствалавым у шахце 2-га Салігорскага калійнага камбіната (1968–1970 гг.).

Першы верш надрукаваў у 1965 г. (газета «Чырвоная змена»). Вершы ўключаліся ў калектыўныя зборнікі «Рунь» (1970 г.), «Універсітэт паэтычны» (1971 г.). У 1979 г. выйшаў зборнік вершаў «Я з вамі, вёсны». Паэзія Якубовіча вызначаецца любоўю да чалавека, адчуваннем уласнай адказнасці перад Радзімай. Яму прысвяцілі вершы Н. Гілевіч «Неадкрытыя зоркі паэта», Я. Янішчыц «Салаўі», Н. Мацяш «На магілу Леаніда Якубовіча».

Трагічна загінуў у шахце 08.06.1970 г.

Аб жыцці і творчасці Леаніда Якубовіча

Творы, якія адзначаны * не знаходзяцца ў фондах бібліятэк Салігорска і Салігорскага раёна


    Біяграфія Л. Якубовіча.

Творчасць

Творы, якія адзначаны * не знаходзяцца ў фондах бібліятэк Салігорска і Салігорскага раёна


    Аб дзейнасці саўгасаў «Случ» і «Чырвоны пуцілавец».