Максім Лужанін (Аляксандр Амвросьевіч Каратай) (20.10 (2.11).1909–13.10.2001), псеўданімы М. Бусловіч, Ал. Даведка, Мікола Драч, Л. Трыер. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1969). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1965). Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1975). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1943).
Нарадзіўся ў вёсцы Прусы Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Хата Каратаяў стаяла ля самай дарогі, ля невялікага лужка. Бацька будучага паэта вельмі любіў кнігі. Мабыць гэта перадалося і малодшаму сыну Алесю (так звалі малога дома). А чытаць хлопчык навучыўся неўзаметку. Было гэта так. Нехта са старэйшых дзяцей напісаў вугалем на печы ўсе літары. Малы хадзіў збоку па тапчане і, паказваючы пальцам на літару, казаў : «Мама, глядзі : «А».
Алесю было чатыры гады, калі ён узяўся за кніжку. I быў гэта раман «Князь Серебрянный» А. Талстога.
Сямігодку скончыў у Чырвонай Слабадзе, бо сюды ад Прусаў было бліжэй, чым да Слуцка. Вучыцца было цяжка: кніг не хапала, беларускія мала калі трапляліся. Падручнікі былі толькі ў настаўнікаў. Каб вучні маглі запісаць матэрыял лекцый у свае сшыткі, педагогі выкладалі павольна.
У жніўні 1924 года М. Лужанін паступіў у Мінскі педагагічны тэхнікум, які скончыў у 1928 годзе. Адсюль пачаўся і яго шлях у літаратуру. «Нашай краіне, – пісаў Максім Горкі ў сярэдзіне 20-х гадоў, – патрэбны тысячы пісьменнікаў, і вось яны ідуць. Нязграбна, крыкліва, але смела і з вялікай сілай». Сярод тых, хто прыйшоў у беларускую літаратуру ў 20-я гады, былі К. Крапіва, А. Куляшоў, П. Броўка, П. Глебка, П. Трус, У. Дубоўка, Я. Пушча, А. Звонак і інш. Быў у гэтым спісе і малады М. Лужанін, тады ўжо член літаратурнага аб'яднання «Маладняк» (1923).
Пачаў друкавацца з 1925 года. Першы яго верш пад назваю «Звоніць восень» быў надрукаваны ў сёмым нумары часопіса «Чырвоны сцяг». А 15 лістапада 1925 года ў газеце «Савецкая Беларусь» быў апублікаваны верш «Першая песня». Праз тры гады ўбачыў свет і першы паэтычны зборнік «Крокі», які «хрысцілі» Янка Купала і Цішка Гартны.
У пачынаючага паэта былі вялікія планы і творчыя задумы. Але яны былі неўзабаве парушаны. Ноччу 10 жніўня 1933 года ў дзверы кватэры, дзе ён жыў з жонкаю, настойліва пастукалі супрацоўнікі НКУС. М. Лужанін быў арыштаваны і асуджаны на два гады з высылкаю ў горад Марыінск Кемераўскай вобласці. Пасля арышту мужа жонка цвёрда вырашыла паехаць следам за ім, хоць гэта ёй было забаронена. Ды і грошай на ад'езд таксама не было. Тады яна прадала Акадэміі навук БССР сваю першую бібліятэку і за выручаныя грошы купіла білет у далёкую Сібір. Назад сям'я вярнулася ў 1935 годзе, а рэабілітаваны М. Лужанін быў у 1956 годзе.
Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў на выдавецкай рабоце ў Маскве (1935-1941). У жніўні 1941 года быў прызваны ў Чырвоную Армію, а потым накіраваны ў Падольскае пяхотнае вучылішча на кароткатэрміновыя курсы, якія скончыў у 1942 годзе. Ваеннага ліхалецця на яго долю выпала ажно зашмат. Алесь Каратай удзельнічаў у баях пад Масквой і Сталінградам, дзе пазнаў сапраўднае пекла. Пасля ён актыўна супрацоўнічаў з сатырычнай газетай-плакатам «Раздавім фашысцкую гадзіну», часопісам «Беларусь» і газетай «Савецкая Беларусь». Лепшымі творамі ваеннага часу з'яўляюцца вершы «Пачатак», «Прысяга», «Шынель», «Франтавік», «Васілёк», «Разлік» і інш.
Творы ваеннай пары сабраліся потым у асобную кнігу пад назваю «Шырокае поле вайны», якая выйшла ў 1945 годзе.
У пасляваенны час шырока раскрыўся шматгранны талент М. Лужаніна. Паэзія, проза, публіцыстыка, кінадраматургія, дакументалістыка, сатыра і гумар, мастацкі пераклад, творы для дзяцей – вось тыя жанры літаратуры, у якіх працаваў наш зямляк. Але найперш ён паэт, які пакінуў нам у спадчыну свае цудоўныя зборнікі вершаў: «Неаплачаны рахунак», «Новая ростань», «Аднагалосна», «Галасуе вясна за вясну», «Першамайская вуліца», «Поступ», «Святло Радзімы», «Моваю сэрца», «Прасторы», «Жураўлінае неба», «Запрашэнне на возера Нарач», «Пачатак чалавека» і інш.
Максім Лужанін з'яўляецца аўтарам сцэнарыяў да мастацкага фільма «Паўлінка» па п'есе Я. Купалы (1952) і дакументальнага фільма «Народны паэт» пра Я. Коласа (1952). Сумесна з Аркадзем Куляшовым напісаў кінасцэнарый да мастацкага фільма «Першыя выпрабаванні», знятага па матывах рамана Я. Коласа «На ростанях».
Асобная старонка ў біяграфіі нашага земляка – гэта яго знаёмства з Якубам Коласам. М. Лужанін шмат гадоў правёў побач з народным песняром. У выніку склалася цікавая біяграфічная кніга «Колас расказвае пра сябе», за якую ў 1965 годзе М. Лужанін атрымаў літаратурную прэмію імя Я. Коласа.
Наш знакаміты зямляк часта наведваў сваю малую радзіму – Салігоршчыну. Тут ён чэрпаў не толькі знаёмы з дзяцінства водар палёў, лугоў і кветак, але і новыя тэмы для сваіх твораў. У 1979 годзе, юбілейным для паэта, ён зноў прыехаў на Салігоршчыну. На гэты раз грамадскасць раёна арганізавала ў Палацы гарнякоў урачысты вечар, прысвечаны 70-годдзю М. Лужаніна. Яму было прысвоена званне ганаровага шахцёра і ўручана шахцёрская каска. Савецкі Урад таксама высока ацаніў заслугі паэта перад літаратурай і ўзнагародзіў яго ордэнам Дружбы народаў.
Шмат зрабіў М. Лужанін і ў галіне мастацкага перакладу. Дзякуючы яму па-беларуску загучалі і шматлікія творы. У 2000 годзе М. Лужанін стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі газеты «Літаратура і мастацства» за пераклад паэмы Сяргея Ясеніна «Чорны чалавек».
Вядомы беларускі літаратурны крытык, таксама наш зямляк, Рыгор Шкраба пісаў : «Сустрэча з сапраўднай паэзіяй – заўсёды свята для чытача. Нямала такіх свят прынёс М. Лужанін за свой ужо немалы творчы шлях». А працаваў паэт у беларускай літаратуры цэлых 76 гадоў! Апошні сшытак сваіх новых вершаў паэт напісаў і перадаў у газету «Літаратура і мастацтва», калі яму было ўжо 92 гады.
Лужанін, М. Збор твораў : у 4 тамах / Максім Лужанін. – Т. 1 : Вершы, паэмы 1924–1954. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. – 578 с.
Лужанін, М. Збор твораў : у 4 тамах / Максім Лужанін. – Т. 2 : Паэмы. Вершы (1955–1965). Проза. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 557, [1] с.
Лужанін, М. Збор твораў : у 4 тамах / Максім Лужанін. – Т. 3 : Падарожныя нізкі ; Вершы 1966-1973 ; Як нараджаўся новы свет ; Рэпартаж з рубцом на сэрцы. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. – 512 с.
Лужанін, М. Збор твораў : у 4 тамах / Максім Лужанін. – Т. 4 : Кароткія аповесці апавяданні вершы і паэмы. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. – 623 с.
Лужанін, М. Выбраныя творы : у 2 тамах / Максім Лужанін ; [прадмова А. Куляшова]. – Т. 1 : Вершы. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. – 318 с.
Лужанін, М. Выбраныя творы : у 2 тамах / Максім Лужанін. – Т. 2 : Колас расказвае пра сябе ; Дванаццаць вячорных вогнішчаў : аповесць-эсэ. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. – 526 с.
Лужанін, М. Беларускаму народу ; Зялёны мой дом ; Запрашэнне на возера Нарач ; Толькі вока заплюшчу : [вершы] // Беларуская песня : творы беларускіх і замежных пісьменнікаў пра Беларусь / [укладанне Віктара Шніпа ; мастакі Л. Шчамялёў і інш.]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. – С. 151–155.
Лужанін, М. Вачыма часу : успаміны, накіды партрэтаў, артыкулы / Максім Лужанін. – Мінск : Беларусь, 1964. – 446 с.
Лужанін, М. Вярнуся ветрам : лірыка, гумар, сатыра / Максім Лужанін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. – 126 с.
Лужанін, М. Галасы пад выраем : кніга паэзіі / Максім Лужанін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 128 с.
Лужанін, М. Добры хлопец Дзік : аповесць / Максім Лужанін. – Мінск : Юнацтва, 1993. – 125 с.
Лужанін, М. З ранку да вечара : роздумы, водгукі, накіды партрэтаў / Максім Лужанін. – Мінск : Мастацка літаратура, 1978. – 448 с.
Лужанин, М. Когда рождался новый мир : поэмы стихи / М. Лужанин ; пер. с белор.. – Минск : Мастацкая літаратура, 1984. – 221 с.
Лужанін, М. Колас расказвае пра сябе : аповесць / Максім Лужанін. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1982. – 446 с.
Лужанін, М. Людзі, птушкі, прастор : апавяданні, абразкі / Максім Лужанін. – Мінск : Мастацка літаратура, 1976. – 352 с.
Лужанін, М. Лявоніха : паэмы і вершы / Максім Лужанін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. – 160 с.
Лужанін, М. На перадавой ; Шынель ; Дзень Перамогі : [вершы] // Незабытае рэха вайны : выбраныя вершы беларускіх паэтаў пра Вялікую Айчынную вайну / [Э. Агняцвет і інш. ; укладанне В. Шніпа ; мастакі Г. Скрыпнічэнка і інш.]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. – С. 71–76.
Лужанин, М. Начало человека : стихотворения и поэмы / М. Лужанин ; пер. с белор.. – Москва : Советский писатель, 1985. – 103 с.
Лужанін, М. Паразмаўляй са мной, зямля : паэзія / Максім Лужанін ; [мастак В. М. Вішнеўскі]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. - 109, [1] с.
Лужанін, М. Прага крыла : паэзія / Максім Лужанін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. – 302 с.
Лужанін, М. Рэпартаж з рубцом на сэрцы / Максім Лужанін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1972. – 208 с.
Лужанін, М. Сустрэчы : да 100-годзя Я.Купалы і Я.Класа / Максім Лужанін. – Мінск, 1982.
Лужанін, М. Трое : аповесці, апавяданні / Максім Лужанін. – Мінск : Мастацка літаратура, 1989. – 422 с.
Лужанін, М. Юныя назаўсёды / Максім Лужанін // Паляўнічае шчасце : апавяданні, аповесці / Э. Самуйлёнак і інш. – Мінск : Юнацтва, 1990. – 478 с.. – (Школьная бібліятэка).
Каляндар школьніка : тэматычны зборнік прозы, паэзіі, драматургіі, эсэ : [Максим Лужанин] / [П. Панчанка і інш. ; укладанне А. Бадака ; мастак К. Пігуль]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. – 270 с.
Цвятаева, М. І. Дзве песні = Две песни : лірыка / Марына Цвятаева ; [прадмова М. Лужаніна ; перавод з рускай мовы В. Аколавай]. – Мінск : Полымя, 1994. – 189 с.
Творы, якія адзначаны * не знаходзяцца ў фондах ДУК «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка»
Амосава, Ю. У. Арыстакратка беларускай паэзіі : [жыццё і творчасць пісьменнікаў Яўгеніі Пфляўмбаўм і Максіма Лужаніна] / Юлія Амосава // Краязнаўчая газета. – 2023. – лістапад (№ 41). – С. 1–3.
Андрыенка, М. А. Жыццёвым сцежкам пісьменніка : да стагоддзя Максіма Лажаніна / М. А. Андрыенка // Шахцёр. – 2009. – 29 кастрычніка. – С. 5.
Арочка, М. М. Споведзь і летапіс / Арочка М. М. // Саюз часу і майстэрства. – Мінск, 1981. – С. 210–222.
Бечык, В. Л. Прасторы творчасці : [Максім Лужанін] / Бечык, В. Л. // Пад высокаю красою : літ.-крытыч. арт. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 271 с.
Гарэлік, Л. Максім Лужанін : нарыс жыцця і творчасці / Л. Гарэлік // Горад майго сэрца : Заслаўшчына літаратурная / [укладанне М. Казлоўскага ; прадмова: С. Б. Шапіра, С. Карташова]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – 310, [1] с., [8] л. каляр. іл.. – (Беларусь літаратурная).
Глебка, П. Бяспрэчны поступ : [Максім Лужанін] / П. Глебка // Паэзія барацьбы і перамогі : артыкулы . – Мінск, 1973. – С. 117–121.
Гніламёдаў, У. В. Майстар : [Максім Лужанін] / У. В. Гніламёдаў // Як само жыццё : кніга бягучай крытыкі . – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1980. – 206 с.
Гніламёдаў, У. Натхненне і майстэрства : [Максім Лужанін] / Уладзімір Гніламёдаў // Роднае слова. – 1998. – № 5. – С. 9–20.
Куварина, Т. «Всегда же со мною твой образ...» : переписка Максима Лужанина и Евгении Пфляумбаум / Татьяна Куварина // Неман. – 2011. – № 6. – С. 158–189.
Лазарук, М. А. «І крыла дужэе ўзмах» / Лазарук М. А. // Часу непадуладнае – Мінск, 1981. – С. 27–31.
Лешніца, К. Максім Лужанін : «У справах мастацтва не ўсё вырашаюць лічбы» : [з матэрыялаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь] / Кастусь Лешніца, Вячаслаў Селяменеў // Літаратура і мастацтва. – 2024. – 16 февраля (№ 7). – С. 4.
Лужанін Максім // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. – Мінск, 1994. – Т. 4. – С. 80–83.
Лужанін Максім // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : давед. – Мінск, 1994. – С. 341–342.
Лужанин Максим // Минская область : энциклопедия : в 2 т. / редкол. : Л. Ф. Крупец, Г. П. Пашков и др. – Минск : БелЭН, 2007. – Т. 2. – С. 294–295.
Лужанін Максім // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Салігорскага раёна. – Мінск, 2004. – С. 497–500.
Лужанин Максим // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол. : Г. П. Пашков и др. – . – Т. 3Минск : БелЭН, 2006. – С. 555.
Лужанін Максім // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. – Мінск, 1986. – Т. 3. – С. 298–299.
*Лужанін, М. Мова гартуе і спеліць нацыянальныя пачуцці / Максім Лужанін ; гутарыў М. Скобла // Бярозка. – 1997. – № 9. – С. 14–15.
Гутарка з беларускім пісьменнікам Максімам Лужаніным.
Максім Лужанін // Новыя па старонках беларускага друку. – 1999. – № 6. – Дадатак. – С. 5–7. – (Даты беларускага календара).
Максім Лужанін // Пicьменнiкi Савецкай Беларусi : кароткi біябiблiяграфiчны даведнiк. – Miнск, 1970. – С. 229.
Малашэнка, Я. Ніваю быў і пожняй : [Максім Лужанін] / Яраслаў Малашэнка // Полымя. – 2019. – № 11. – С. 126–137.
Мэтр беларускай паэзіі : 95 гадоў з дня нараджэння паэта Максіма Лужаніна // Шахцёр. – 2009. – 2 лістапада. – С. 3.
Мяцеліца, К. Жыццё з рубцом на сэрцы : [Максім Лужанін] / Кірыл Мяцеліца // Маладосць. – 2019. – № 10. – С.119–124.
Паўлаў, У. Неразлучны з вятрамі : [беларускі пісьменнік Максім Лужанін] / У. Паўлаў // Полымя. – 1989. – № 11. – С. 182–186.
Рагойша, В. П. Права на верш : [Максім Лужанін] / Рагойша В. П. // І адгукнецца слова ў слове.... – Мінск, 1992. – С. 47–52.
Сачанка, Б. Дарогамі Максіма Лужаніна / Б. Сачанка // Маладосць. – 1989. – № 10. – С. 155–164.
Сачанка, Б. І. Дарогамі Максіма Лужаніна / Б. І. Сачанка // Сняцца сны аб Беларусі.... – Мінск, 1990. – С. 310–320.
Солигорщина – территория гостеприимства!. – [Солигорск : Шахцёр, б. г.]. – 64 с.
Таленты Салігоршчыны : Максім Лужанін // Салігорскі веснік. – 1994. – 23 сакавіка. – С. 5.
Трус, М. В. Вітаю, віншую, жадаю... : [творчы дэбют Максіма Лужаніна] / Мікола Трус // Маладосць. – 2023. – № 12. – С. 87–89.
Трус, М. Умовіцца з часам : [з паэтычнай кайстры Максіма Лужаніна (сапр. Аляксандр Каратай)] / Мікола Трус // Літаратура і мастацтва. – 2024. – 1 лістапада (№ 42). – С. 5.
Хамицевич, Н. Максим Лужанин (1909–2001) : знаменитые земляки / Наталья Хамицевич ; беседовала Алина Дорофеева // Шахцёр. – 2024. – 21 марта (№ 12). – С. 3.
Шамякіна, М. Максім Лужанін : біяграфія і творчасць / Марыя Шамякіна // Полымя. – 2006. – № 11. – С. 151–154.
Шырын, Л. Яшчэ багата будзе вершаў : М. Лужаніну – 75 гадоў / Леанід Шырын // Шахцёр. – 1984. – 2 лістапада.