Аколава Валянціна

Аколава Валянціна Валянцінаўна (25.07.1954–24.12.2013, нарадзілася ў вёсцы Мазуршчына Салігорскага раёна Мінскай вобласці).

Беларуская паэтэса, журналіст, перакладчык з рускай, украінскай, славацкай моў. Яе першы верш быў апублікаваны ў 1968 годзе, калі юнай паэтцы было ўсяго 14 гадоў.

Пасля заканчэння Полацкай музычна-педагагічнай навучальні імя Ф. Скарыны працавала настаўніцай у Ветрынскай школе-інтэрнаце Полацкага раёна (19731977), метадыстам Наваполацкага Палаца культуры нафтавікоў (1977), карэспандэнтам шматтыражнай газеты «Знамя новостройки» трэста № 16 «Нафтабуд» (19771978), у рэдакцыі радыёвяшчання Наваполацкага вытворчага аб'яднання «Палімір» (19791980). У 1980 г. завочна скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 19811986 гг. працавала ў выдавецтве «Юнацтва», у 19871988 гг. літкансультантам газеты «Знамя юности».Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1986 года.

Першыя вершы надрукавала ў 1968 г. (салігорская газета «Шахцёр»). Адзін з аўтараў паэтычнага зборніка «Сцяжына» (1983). Аўтар зборнікаў паэзіі «За тым лугам зеляненькім» (1987), «Вяртанне ў заўтра» (1990), «Я люблю сваю Белую Русь» (1990), а таксама паэмы-п'есы «Палачанка Інгрэна, альбо Вяртанне Скарыны» (1990). Асобныя вершы пакладзены на музыку. 

Валянціна Акалова прысвяціла шмат лірычных вершаў пра сваю вёсачку Мазуршчыну, дзе нарадзілася і вырасла.

24 снежня 2013 года Валянціны Акаловай не стала.

Творы Валянціны Аколавай

Творы, якія адзначаны * не знаходзяцца ў фондах бібліятэк Салігорска і Салігорскага раёна.



Пераклады Валянціны Аколавай


Аб жыцці і творчасці В.Аколавай

Аб перекладнай дзейнасці В.Аколавай
Успамін піяністкі, кампазітара Валянціны Сярых аб паэтэсе Валянціне Аколавай