Рыгор Васільевіч Шкраба (17.03.1919-25.06.1997), нарадзіўся ў вёсцы Краснадворцы Салігорскага раёна Мінскай вобласці.
Пасля заканчэння Старобінскай дзесяцігодкі ў 1939 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў Свярдлоўск. Там паступіў на трэці курс педінстытута. Цяжкія матэрыяльныя ўмовы вымусілі кінуць вучобу. Працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў Слабода-Турынскай сярэдняй школе Свярдлоўскай вобласці. У 1944 годзе аднавіў вучобу ва універсітэце (скончыў у 1946). Заняткі спалучаў з працай — быў літаратурным кансультантам у рэдакцыі газеты «Звязда».
3 1946 па 1957 гады быў літсупрацоўнікам, выконваючым абавязкі адказнага сакратара, загадчыкам аддзела літаратуры ў газеце «Літаратура і мастацтва». 3 1957 г. – у рэдакцыі часопіса «Полымя», працаваў літсупрацоўнікам аддзела крытыкі і літаратуразнаўства, з 1959 па 1979 гады – рэдактар гэтага аддзела. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1948 года.
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1978).
Першыя рэцэнзіі і артыкулы надрукаваў у 1940 годзе (часопіс «Савецкая школа», рэспубліканскія газеты). З літаратуразнаўчымі і крытычнымі працамі выступаў з 1945 года. Выдаў кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў «Сіла слова» (1958), «Характар, стыль, дэталь» (1965), «Літаратура і мова» (1969), «Энергія слова» (1988). Выходзілі выбраныя творы: «Скарбы» (1973) і «Моваю вобразаў» (1989). У сааўтарстве з I. Шкраба выдаў тлумачальны слоўнік беларускіх прыказак і прымавак «Крынічнае слова» (1987).
Выступае ў друку па праблемах выкладання беларускай літаратуры ў школе. Напісаў падручнікі «Беларуская савецкая літаратура» для 10 класа (да 1990 года – 14 выданняў) і «Беларуская савецкая літаратура» для 11 класа (да 1989 года – 12 выданняў). На рэспубліканскім конкурсе ў 1972 годзе за падручнік па беларускай літаратуры аўтару прысуджана першая прэмія. Суаўтар хрэстаматыі «Родная літаратура» для 5 класа (да 1990 года – 8 выданняў).
Лаўрэат Літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў БССР імя Івана Мележа (1989) за кнігу «Энергія слова».
Творы, якія адзначаны * не знаходзяцца ў фондах ДУК «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка»
*Шкраба, Р. Крынічнае слова : тлумачальны слоўнік беларускіх прыказак і прымавак / Р. Шкраба ; суаўтар І. Шкраба. – Мінск, 1987.
*Шкраба, Р. Літаратура і мова / Рыгор Шкраба. – Мінск, 1969.
Шкраба, Р. Моваю вобразаў : выбранае / Рыгор Шкраба. – Мінск, 1989.
Шкраба, Р. В. Самабытнае слова : Слоўнік беларускай безыквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні) / Р. В. Шкраба. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 1994. – 223 с.
*Шкраба, Р. Сіла слова / Рыгор Шкраба. – Мінск, 1958.
Шкраба, Р. Скарбы / Рыгор Шкраба. – Мінск, 1973.
*Шкраба, Р. Характар, стыль, дэталь / Рыгор Шкраба. – Мінск, 1965.
Шкраба, Р. Энергія слова / Рыгор Шкраба. – Мінск, 1988.
*Шкраба, Р. Людзі на дарогах : аўтабіяграфія / Шкраба Р. // Пра час і пра сябе. – Мінск, 1966.
Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. : у 6 т. / пад рэд. А.В. Мальдзіса. – Мінск : БелЭн, 1995. – Т.6. – С. 371.
Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі ; нав. рэд. А. Л. Верабей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 605.
Бугаёў, Дз. Удумлівы даследчык / Бугаёў Дз. // Чалавечнасць. – Мінск, 1985.
Бугаёў, Дз. Проста і глыбока / Дзмітрый Бугаёў // ЛіМ. – 2009. – 3 красавіка. – С. 14.
З добрым сэрцам : бібліяграфічна-інфармацыйны буклет, прысвеч. пісьменніку-земляку Р. Шкрабе / Даведачна-бібліяграфічная служба ; склад. Н. С. Засінец, В. А. Марыніч. – Салігорск : Салігорская РЦБ, 2014. – 6 с. – (Імя ў літаратуры).
Клишевич, С. Ими гордится школа... / Светлана Клишевич // Шахцёр. – 2022. – 3 лютага. – С. 7.
Мігун, Н. Нашы славутыя землякі / Ніна Мігун // Строитель Солигорска. – 2014. – 29 августа. – С. 2.
Рыгор Шкраба // Маладосць. – 2012 . – № 3. – С. 122–124.
Рыгор Шкраба // Пісьменнікі Савецкай Беларусі : кароткі біябібліяграфічны даведнік. – Мінск : Беларусь, 1970. – С. 407.
Хамицевич, Н. Григорий Васильевич Шкраба : знаменитые земляки / Наталья Хамицевич // Шахцёр. – 2024. – 24 октября (№ 43). – С. 3.
Шкраба Рыгор // Минская область : энциклопедия: в 2 т. / редкол. : Л. Ф. Крупец, Г. П. Пашков и др. – Минск : БелЭН, 2007. – Т. 2. – С. 743.
Шкраба Рыгор Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. : Г. П. Пашкоў і інш. – Мінск : БЕЛТА, 1998. – Т. 6. – С. 434.
Шкраба Рыгор Васільевіч // Памяць. гіст.-дакум. хроніка Салігорскага раёна. – Мінск, 2004. – С. 502.
Шкраба Рыгор Васільевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін і інш.. – Мінск : БелСЭ, 1987. – Т. 5. – С. 578.