Корзун Мікола

Корзун Мікола (Мікалай Паўлавіч)(01.05.193422.02.1995), нарадзіўся ў вёсцы Заўшыцы Салігорскага  раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля смерці ў 1937-1938 гг. бацькоў, Мікола выхоўваўся ў Слуцкім дзіцячым доме. Скончыў 7 класаў, Смілавіцкі сельгастэхнікум (1957), Мінскі педінстытут (1961). Працаваў батанікам у НДІ глебазнаўства ў г. Жодзіна (19611968), аграномам саўгаса імя Янкі Купалы ў г.п. Радашковічы Маладзечанскага р-на (19681971), загадчыкам філіялала Літаратурнага музея імя Янкі Купалы ў Вязынцы (19711978), навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Якуба Коласа (1978), загадчыкам кнігарні пісьменніка (19781982). 3 1982 у Літаратурным музеі Якуба Коласа. Друкаваўся з 1958 г. пісаў пераважна для дзяцей і юнацтва. Пахаваны ў Калодзішчах Мінскі раён.

Літаратурнай працай пачаў займацца з 1958 года. Першыя апавяданні апублікаваліся ў газетах «Піянер Беларусі», «Бярозка». Асноўная тэматыка творчасці – жыццё, праца, вучоба школьнікаў, таямнічы свет прыроды: «Жывы куток», «Тры сонцы».

Мікалай Корзун вяртае для сучаснікаў дзяцей-герояў, раскрывае тэму ваеннага дзяцінства праз спалучэнне дакументальных і рэальных фактаў: «Віця Сініца», «Навальнічная паласа» дакументальныя аповесці пра піянераў-партызан.

Аповесці «Чырвоныя зоркі на танках», «Тамашоў хутар» пабудаваны на матэрыяле жывой рэчаіснасці ў перыяд барацьбы за ўз’яднанне Заходняй Беларусі. 22 лютага 1995 года пасля цяжкай хваробы Мікола Корзун памёр. 

Творы Міколы Корзуна

Творы, якія адзначаны * не знаходзяцца ў фондах бібліятэк Салігорска і Салігорскага раёна.

Аб жыцці і творчасці Міколы Корзуна

1. Імя ў літаратуры: Мікола Корзун : інфармацыйны буклет / Даведачна-бібліяграфічная служба; склад. Н. С. Засінец, В. А. Марыніч. – Салігорск : Салігорская РЦБ, 2014. – 4 с.

2. Корзун Мікола // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. : У 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. – Мінск : БелЭН, 1993. – Т. 3. – С. 380381.

3. Корзун Мікола // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : У 5 т. / рэдкал. : І. П. Шамякін і інш. – Мінск : Беларус. Сав. энцыклапедыя, 1987. – Т. 3. – С. 108109.

4. Корзун Мікола Паўлавіч // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Салігорскага раёна. – Мінск, 2004. – С. 495.

5. Мікола Корзун // Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў і інш. – Мінск : БелЭН, 1999. – Т. 8. – С. 419.

6. Мікола Корзун // Беларускія пісьменнікі (19171990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 296.

7. Мікола Корзун // Маладосць. – 2012. – № 3. – С. 122124.