Дзялендзік 

Анатоль

Дзялендзік Анатоль (04.03.1934 - 29.11.2019), нарадзіўся ў вёсцы Кулакі Салігорскага раёна Мінскай вобласці) драматург, пісьменнік. Друкуецца з 1955 г. Старшыня бюро секцыі драматургіі Саюза пісьменнікаў Беларусі.


Скончыў Мінскі медінстытут (1957), літаратурны інстытут імя м. Горкага (1969). У 1943 г. разведчык у партызанскім атрадзе. Працаваў урачом-псіхіятрам у Рэспубліканскай псіханеўралагічнай бальніцы (1957-1968). У 1968-1980 гг.. – на кінастудыі «Беларусьфільм». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1965, Саюза пісьменнікаў Беларусі. Узнагароджаны медалём  Францыска Скарыны.


Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар драм «Выклік багам» («Чатыры крыжы на сонцы», 1967, пастаўлена ў 1965), «Грэшная любоў»(1970, пастаўлена ў 1967), «Начное дзяжурства» (1972, пастаўлена ў 1970), «Апошнія суніцы ў жніўні» (пастаўлена ў 1975),«Гаспадар» (пастаўлена ў 1985).


Пастаўлена 26 п’ес («Выклік багам» ішла больш як у 100 тэатрах). Знята 6 мастацкіх фільмаў (сумесна з Чэхаславакіяй фільм «Заўтра будзе позна» – аб нацыянальным героі Славакіі Яне Налепку – атрымаў прэмію на міжнародным кінафестывалі ў Плзене за лепшы сцэнарый, зняты ў Кіеве тэлефільм «Пазнай сябе» атрымаў Гран Пры на міжнародным кінафестывалі ў Варне. Па матывах жыцця двойчы Героя сацыялістычнай працы В. Бядулі на кінастудыі «Масфільм» зняты фільм «Нязручны чалавек».


«Ваўкі ў зоне» стаў першым мастацкім фільмам, прысвечаным чарнобыльскай катастрофе. Карціна «Анастасія Слуцкая» атрымала 17 прызоў на міжнародных кінафестывалях, у тым ліку залаты і плацінавы прызы ў ЗША і прыз «Залаты певень і сто кветак» у Кітаі.


Напісана лібрэта да балета «Анастасія». Выдадзена каля 15 кніг (у т. л. зборнік адзінаццаці камедый «Гіпапатам»).


Творы Анатоля Дзялендзіка

Кнігі


У перыядычных выданнях і зборніках


Аб жыцці і творчасці Анатоля Дзялендзіка

Творы, якія адзначаны * не знаходзяцца ў фондах бібліятэк Салігорска і Салігорскага раёна.