Нядзведскі Уладзіслаў Іосіфавіч (24.07.1929–17.10.1973), нарадзіўся ў вёсцы Рахавічы Салігорскага раёна Мінскай вобласці.
Бацькі загінулі ў 1943 годзе. У першыя пасляваенныя гады выхоўваўся ў Мікашэвіцкім дзіцячым доме, у 1948–1950 гадах працаваў там старшым піянерважатым. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1955).
Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Гайнаўскай сярэдняй школе на Лагойшчыне (1955–1958), працаваў на Беларускім тэлебачанні (1958–1960), у часопісе «Маладосць» (1960–1968), з 1972 года – у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1958 года.
Першы верш надрукаваў у 1949 годзе. У рэспубліканскім друку – у 1952 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі «Вясновыя барозны» (1958), «Запрашэнне» (вершы і паэма, 1960), «У лясной старане» (1962), «Размова з адсутнымі» (1969), аповесці «Хлопцы з другога корпуса» (1964), «Капронавыя галёшы» (гумарыстычныя апавяданні, 1964). «Начная пагоня» (апавяданні, гумарэскі, аповесць, 1966). Для дзяцей выдаў кніжку «Сто братоў і сясцёр» (вершы і паэма, 1960) і паэму «Сыны Кастрычніка» (1969).
У 1976 г. выйшла «Выбранае», у 1988 г. – кніга паэзіі «Такія і думы і словы».
Творы, якія адзначаны * не знаходзяцца ў фондах ДУК «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка»
*Нядзведскі, У. Выбранае / Уладзіслаў Нядзведскі. – Мінск, 1976.
*Нядзведскі, У. Будні Салігорскія / Уладзіслаў Нядзведскі. – Мінск, 1959.
* Нядзведскі, У. Вузлы : вершы / Уладзіслаў Нядзведскі. – Мінск, 1971.
* Нядзведскі, У. Размова з адсутнымі : вершы / Уладзіслаў Нядзведскі. – Мінск, 1969.
* Нядзведскі, У. Сто братоў і сясцёр : вершы і паэмы / Уладзіслаў Нядзведскі. – Мінск, 1960.
Нядзведскі, У. // Я помню ўсё... : вершы, апавяданні / укладальнікі : У. Ліпскі, М. Чарняўскі ; прадмова У. Ліпскага, П. Прыходзькі ; малюнкі : Ф. Бараноўскага і інш.]. – 2-е выд. стэрэатыпнае. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2021. – 143, [1] с.. – (Бібліятэка часопіса «Вясёлка»). – (Дзеці вайны).
Нядзведскі, У. Такія і думы і словы : кніга паэзіі / У. Нядзведскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – 110 с. : іл. – (Бібліятэка беларускай паэзіі).
*Нядзведскі, У. Таму і напісаў… : аўтабіяграфія / У. Нядзведскі // Пра час і пра сябе. – Мінск, 1966.
Нядзведскі, У. Хлопцы з другога корпуса : аповесць / Уладзіслаў Нядзведскі // Базылёў курган : аповесці / уклад. В. Р. Феранц ; маст. М. Дз. Рыжы. – Минск : Ураджай, 1998. – 412, [2] с.. – (Школьная бібліятэка).
* Нядзведскі, У. Аб каханні гарачым ; Размова : вершы / пад псеўд. Уладзімір Нядзведскі // Размова па шчырасці. – Мінск, 1954.
Нядзведскі, У. Беларусі ; Радавыя партыі вялікай / Уладзіслаў Нядзведскі // Адданасць : вершы / Склад. В. Спрынчан. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1978. – 384 с.
Нядзведскі, У. Балада пра партбілет : балада / Уладзіслаў Нядзведскі // Беларуская балада : анталогія. – Мінск: Мастацкая лiтаратура, 1978. – 512 с.
*Нядзведскі, У. Гвардзеец навукі ; Аб каханні гарачым : вершы/ Уладзіслаў Нядзведскі // Універсітэт паэтычны. – Мінск, 1971.
* Нядзведскі, У. Гімнастыка з парасюкамі : апавяданне / Уладзіслаў Нядзведскі // Пад корань. – Мінск, 1963.
* Нядзведскі, У. Другая сустрэча з шахцёрамі : паэма / Уладзіслаў Нядзведскі // Маладосць. – 1962. – № 1.
* Нядзведскі, У. Запрашэнне ; Развод : вершы / Уладзіслаў Нядзведскі // Слаўце Радзіму. – Мінск, 1962.
* Нядзведскі, У. Ільічовы думы ; Максім Горкі на станцыі Стаўбцы : вершы / Уладзіслаў Нядзведскі // На сцягу і ў сэрцы. – Мінск, 1982.
* Нядзведскі, У. Ільічовы думы ; Дружба ; У падшэфны калгас ; Мой сокал ; Размова ; Вячэрняю парою ; На партызанскім аэрадроме ; Аб каханні гарачым ; Гвардзеец навукі ; Канцэрт у полі ; Тут вучуся ; У скверы ; Мара і песня ; Дома : вершы / пад. псеўд. Уладзімір Нядзведскі // Падарунак. – Мінск, 1958.
Нядзведскі, У. Крыніца ; Будні салігорскія : вершы / Уладзіслаў Нядзведскі // Анталогія беларускай паэзіі : у 3 т. . – Мінск, 1961. – Т. 3.
Нядзведскі, У. На могілках латышскіх стралкоў ; Радавыя партыі вялікай : вершы / Уладзіслаў Нядзведскі // Заўсёды з Леніным : творы беларускіх паэтаў. – Мінск : Юнацтва, 1983. – 190 с.
Нядзведскі, У. На партызанскім аэрадроме ; На Слуцкай шашы ; У Пінскім лесе : вершы / Уладзіслаў Нядзведскі // Партызаны, партызаны… : зборник паэзии / Рэд. У. В. Гніламедаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. – 494 с.
Нядзведскі, У. Спёка : [верш] // Мілыя вобразы роднага краю : выбраныя вершы беларускіх паэтаў пра беларускую прыроду / [Я. Колас і інш. ; укладанне В. Шніпа ; мастак Н. Барай]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. – С. 81–82.
Творы, якія адзначаны * не знаходзяцца ў фондах ДУК «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка»
24 ліпеня – 90 гадоў з дня нараджэння У. І. Нядзведскага (1929–1973), пісьменніка / склад. : В. Я. Асаёнак, Г. В. Брага, Т. І. Лагош ; рэд. : К. Д. Варанько // Новыя кнігі : па старонках беларускага друку / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. – 2019. – № 5. – Дадатак : С. 11–13. – (Даты беларускага календара ; № 5).
* Боган, У. Другі корпус / У. Боган, М. Корзун // Беларусь. – 1965. – № 8. – Рэц. на кн. : Нядзведскага, У. Хлопцы з другога корпуса / Уладзіслаў Нядзведскі. – Мінск, 1964.
* Гардзіцкі, А. Першая кніга / А. Гардзіцкі // Маладосць. – 1959. – № 5.
* Гаўрусёў, С. Рэха вогненных дзён / С. Гаўрусёў // Полымя. – 1970. – № 1. – Рэц. на кн. : Нядзведскага, У. Размова з адсутнымі / Уладзіслаў Нядзведскі. – Мінск, 1969.
* Гусак, С. Першая аповесць паэта / С. Гусак // Полымя. – 1965. – № 9.
Клеўжыц, М. Несці імя з гонарам / Марыя Клеўжыц // Бібліятэка прапануе. – 2008. – № 2.
Макарэвіч, В. З кагорты апаленых вайной : [творчасць Нядзведскага] / Васіль Макарэвіч // Полымя. – 2016. – № 2. – С. 136–142.
Недведский Владислав Иосифович // Минская область : энциклопедия : в 2 т. / редкол. : Л. Ф. Крупец, Г. П. Пашков и др. – Минск : БелЭН, 2007. – Т. 2. – С. 437.
Недведский Владислав Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол. : Г. П. Пашков и др. – Минск : БелЭН, 2007. – Т. 5. – С. 403.
Нядзведскі Уладзіслаў // Пісьменнікі Савецкай Беларусі : кароткі біябібліяграфічны даведнік. – Мінск : Беларусь, 1970. – С. 276.
Нядзведскі Уладзіслаў Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. : Г. П. Пашкоў і інш. – Мінск : БЕЛТА, 2000. – Т. 11. – С. 405–406.
Нядзведскі Уладзіслаў // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. – Мінск : БелЭН, 1995. – Т. 4. – С. 406–409.
Нядзведскі Уладзіслаў Іосіфавіч // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Салігорскага раёна. – Мінск, 2004. – С. 501.
Нядзведскі Уладзіслаў Іосіфавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал. : І. П. Шамякін і інш.. – Мінск : БелСЭ, 1987. – Т. 4. – С. 90.
Уладзіслаў Нядзведскі // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі ; нав. рэд. А. Л. Варабей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 408.
Хамицевич, Н. Недведский Владислав Иосифович (1929–1973) : знаменитые земляки / Наталья Хамицевич // Шахцёр. – 2024. – 26 сентября (№ 39). – С. 3.